Паважаныя даследчыкі,
Навукоўцы Беларусі пры інфармацыйнай падтрымцы BAREA (
https://byeducationusa.info/en/ ) запускаюць Беларускі Міждысцыплінарны Семінар - вольную пляцоўку для прэзентацыі і абмеркавання навуковых даследванняў беларусаў у любых дысцыплінах. Семінары будуць праводзіцца анлайн праз Zoom кожныя два тыдні. Мы запрашаем вас прыняць удзел у першым вебінары якія адбудзецца ўжо ў гэтую Нядзелю, 17 кастрычніка.
Дакладчык: Андрэй А. Клішын, PhD (Універсітэт Пенсільваніі, Філядэльфія, ЗША)
Тэма: “Складаныя сыстэмы і фізыка”
Ужо некалькі дзясяткаў гадоў па навуковым сьвеце шагае парадыгма складаных сыстэмаў. Глябальныя паводзіны такіх сыстэмаў вытвараюцца праз узаемадзеяньні вялікай колькасьці кампанэнтаў. Навука пра складанасьць шукае ў розных сыстэмах агульныя рысы, такія як самаарганізацыя, утварэньне патэрнаў, хаатычныя паводзіны, складаныя сеткі, і эмерджэнтнасьць. У той жа час, складанасьць ня мае проста вызначанага акадэмічнага дома і перакрыжоўваецца з вялікім шэрагам навук, ад біялёгіі да фізыкі, ад інфарматыкі да экалёгіі, і ад клімата да сацыялёгіі. У гэтым семінары я прывяду некалькі прыкладаў маёй уласнай працы са складанымі сыстэмамі з пункту гледжаньня фізыкі і таксама распявяду пра працу па ўладкаваньні тэрміналёгіі складанасьці на беларускай мове.
Час і дата вебінара: 17 кастрычніка, 17:00 па Мінску
Спасылка на Zoom:
https://zoom.us/j/96794016136?pwd=VDRBbzFadjNHOTBBTmRzVno3YmNpQT09Meeting ID: 967 9401 6136
Passcode: 232534