Я нейрадывіргентка, у мяне аўтызм і я насамрэч не ведаю, лічыць гэты выаадак нейрафобіяй ці проста так склаліся абставіны, я хз...
Уводзіны: мне на той момант было гадоў 12, я вельмі не хацела ў лагер але мая маці мяне прымусіла.
Адзінае, што мяне хоць неяк радавала — тое, што я трапляла на адну змену з былой аднакласніцай, з якой мы на той момант сябравалі.
Я так хвалявалася перад лагерам, што ў ноч перад з’ездам раздзёрла скуру галавы ў кроў пазногцямі (маю паганую звычку) і мае валасы зліпліся ад крыві
Пасля гэтага, калі я ў пакоі разбірала свае рэчы і размаўляла з той дзяўчынай — назаву яе Ганнай але імя не сапраўднае — пры абмеркаванні цікавасцяў, відаць, я казала пра свае гіперфіксы настолькі экспрэсіўна і хутка, што мяне палічылі дзіўнай і пачалі ці то старанніцца, ці то што.
Прычыны для здзекаў былі розныя, пачынаючы ад таго што я плакала з-за таго што хачу дамоў і была не вельмі сацыялізаванай, сканчаючы тым што я была а-ля непапулярнай і не слухала ру-рэпераў.
Ніякага адкрытага піздзінгу не было — Ганна баялася што яе за гэта выпруць з лагеру.
Быў толькі нейкі псіхалагічны гвалт, падштурхоўванне іншых дзяўчат і хлопцаў да таго, каб лічыць мяне дзіўнай. Спачатку.
Я не ведаю, ці можна лічыць гвалтам тое, што яна аблівала мяне вадой прыкрываючыся жартам (усім смешна, адной мне не)
Але недзе пасярэдзіне змены яна некалькі разоў высыпала змесціва сметніцы мне на ложак. А адпор я даць не магла — я была менш за яе і больш слабай. Нават славесна баялася агрызацца з ёю, бо баялася што яна мяне проста пачне піздзіць.
Пасля таго, як яна высыпала мне змесціва сметніцы на ложак я ў слёзах званіла маці і маліла мяне забраць хаця б на некалькі дзён, і на шчасце маці гэта зрабіла.
У тыя выхадныя дома я расказала маці што мне не падабаюцца такія паводзіны ў адносінах да мяне, што я хачу дамоў, але маці сказала толькі што "калі травяць то значыць заслугоўваеш чымсьці" і тое, што наўмысна пакіне мяне ў лагеры каб я навучылася даваць адпор.
Калі я вярнулася ў лагер — даведалася што Ганна вадзіла ў наш пакой хлопцаў і яны, не здымаючы абутку гойсалі па майму ложку. А што самае піздзецовае — лазалі па маёй шафцы, у спробах нешта знайсці. Дзякуй богу, амаль усе рэчы я забрала дамоў, але ўсялякія шакаладкі ці нешта такое з ежы яны сажралі. А паскардзіцца важатаму я баялася бо мне яўна далі зразумець што калі што — адпіздзяць.
Дарэчы пра ежу. Ганна заўсёды дабравольна-прымусова прасіла мяне ёй аддаваць ёй ежу якую мне прывозілі бацькі але сваім дзялілася з усімі акрамя мяне. Я плакала літаральна кожны дзень, скардзілася маці але ў адказ чула толькі тое, што безпадстаўна травіць не могуць. А яшчэ ў лагеры былі нейкі аля дзень самакіравання, калі можна было прымерыць на сябе ролю працоўных людзей. Ганна і мая сяброўка вырашылі рабіць нешта накшталт манікюрнага салону, і нягледзячы на тое, што ініцыятаркай гэтага была мая сяброўка, калі я папрасілася да іх менавіта Ганна сказала што я не здольная ні на што і буду толькі ўсё ім псаваць. У той дзень я вырашыла спытаць у сваёй сяброўцы ці норм ёй не дапамагчы мне, не асадзіць Ганну, на што яна сказала мне "я не ведаю што паміж вамі адбылося, але яна, відаць, проста жартуе, а ты занадта востра ставішся да сяброўскіх жартаў"
Калі лагер скончыўся я плакала ад шчасця, я вярталася дамоў але нярвовая сістэма была ніхуёва расшатаная.
З сяброўкай той я на той момант не спыніла зносіны і яна запрасіла мяне праз два месяцы на свой дн.
І на тым дн была Ганна. Я пра гэта даведалася ледзь не ў апошні момант і проста ўвксь дзень нараджэння сідзела як на голках, маўкліва і ў куточку. На што Ганна працягнула з мяне здекі, што я такая дзіўная, несацыялізаваная "у лагеры значна больш гаварлівай была"
Пасля таго дн з сяброўкай той мы больш не размаўлялі але я яшчэ гады два баялася сустрэць на вуліцах Горадні Ганну і ехаць ва ўсялякія лагеры/санаторыі
Я не ведаю, ці быў гэта булінг, ці была гэта траўля. Але мне дастаткова таго, што мая псіхіка проста намагалася блакаваць гэтыя ўспаміны.