Беларуская служба Польскага радыё | Polskie Radio dla Zagranicy


Channel's geo and language: Poland, Belarusian


Самыя цікавыя навіны Беларускай службы Польскага радыё ў зручным фармаце

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Poland, Belarusian
Statistics
Posts filter


Гэта не зменіць ходу канфлікту і не стрымае хаўруснікаў — прэс-сакратар НАТА пра запуск расійскай балістычнай ракеты

Паўночнаатлантычны альянс пракаментараваў запуск Расіяй балістычнай ракету па Украіне.

https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3449404


У ЕС абмяркоўваюць увядзенне мытаў на ўгнаенні з Беларусі

З такімі прапановамі да ЕС выступілі Швецыя, Фінляндыя, Польшча, краіны Балтыі і Ірландыя.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3449382


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
У прасторы «Робім разам» праходзіць выстава дзіцячых малюнкаў


Польскія навукоўцы распрацавалі чыпсы з мясам карпа

«Карпёкі» ўтрымліваюць карысныя ненасычаныя тлустыя кіслоты.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3449276


У Кракаве ствараюць «Фабрыку штучнага інтэлекту»

Агулам на развіццё штучнага інтэлекту польскі ўрад плануе выдаткаваць 1 мільярд злоты (250 млн еўра).

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3449272


Палітолаг: Удзел правых папулістаў ва ўрадавай кааліцыі не зменіць геапалітычны курс Літвы

«Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя будзе задаваць тон, а пераважная большасць літоўскага палітычнага класу і згодная ў асноўных кірунках замежнай палітыкі».

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449058


Музычны ўрок польскай мовы: песня Наташы Урбаньскай «Апошні раз»

Наташа Урбаньска была прызнаная адной з самых уплывовых жанчын у Польшчы і адной з самых вядомых асоб польскага шоу-бізнесу.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3449126


Пентагон: частка ваеннай дапамогі можа паступіць Украіне ўжо пасля сыходу Джо Байдэна з Белага дома

Для прыбыцця некаторых відаў узбраенняў спатрэбіцца час.

https://www.polskieradio.pl/396/9758/Artykul/3449211


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🎥Гутарка з Ганнай Мазярскай, намінаванай на званне «Варшавянка года маладога пакалення»

У Ганны Мазярскай мама беларуска, тата – паляк. Важную ролю ў выхаванні дзяўчыны прымала беларуская бабуля, дзякуючы якой яна так добра ведае расійскую мову. Дзяўчына стала самай маладой удзельніцай Варшаўскай рады жанчын, а цяпер удзельнічае ў конкурсе Варшавянкі года.

Прапануем вашай увазе гутарку Наталлі Грышкевіч з Ганнай пра важныя праблемы, якія цікавяць прадстаўнікоў маладога пакалення палякаў.

https://youtu.be/Qdr-F4IwqtA?feature=shared


Польскі мовазнавец: Беларусы часта адкідаюць словы ідэнтычныя з рускімі і замяняюць іх паланізмамі

Вядомы польскі беларусіст Мірослаў Янковяк прапануе актыўна карыстацца беларускімі дыялектамі для ўзбагачэння літаратурнай мовы.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3448820


«Rafał musisz!». На выходных стане вядома, хто будзе прадстаўляць «Грамадзянскую кааліцыю» на выбарах прэзідэнта

Міністр замежных спраў Радаслаў Сікорскі і мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі ўдзельнічаюць у праймерыз. Унутры самой «Грамадзянская кааліцыя» меркаванні падзяліліся.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449201


Экспертка: Еўропа хацела б забыць пра Беларусь

«У большасці еўрапейскіх краін дамінуе наратыў, што ў Беларусі дыктатура, але мы з гэтым нічога не можам цяпер зрабіць, таму мы будзем толькі падтрымліваць людзей у Беларусі ды працаваць на далёкую перспектыву».

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449176


Беларускі досвед апошніх гадоў апісаны ў кнізе экажахаў тоні лашдэн

«Чорны лес» — гэта не фантастыка і не антыўтопія, а рэалістычнае па сваёй сутнасці адлюстраванне свету, у якім выявілі сябе беларусы і беларускі пасля 2020 года.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3449107


Лукашэнкаўская прапаганда абвінавачвае Польшчу ў падрыхтоўцы агрэсіі супраць Беларусі

Мінскі рэжым імкнецца паказаць Польшчу як спрадвечнага, гістарычнага ворага Беларусі. Гэта сапраўдная інфармацыйная вайна, перакананыя эксперты.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449067


Аляксандр Шлык: Рада Еўропы важны механізм падтрымкі дэмакратычных памкненняў беларусаў

Спецыяльны дарадца Святланы Ціханоўскай па выбарах распавёў пра актывізацыю супрацы беларускай грамадзянскай супольнасці з гэтай міжнароднай арганізацыяй.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3449038


Кожнае шаснаццатае дзіця, якое нарадзілася ў Польшчы, з’яўляецца іншаземцам. У Ніжняй Сілезіі — кожнае дзясятае

Замежнікі паляпшаюць польскую статыстыку. У асноўным — украінкі.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3449050


На поўдні Ісландыі аднавілася вывяржэнне вулкану

Гэтае вывяржэнне з'яўляецца ўжо сёмым на паўвостраве са снежня 2023 года, папярэднія былі ў жніўні і чэрвені.

https://www.polskieradio.pl/396/7818/Artykul/3448979


Беларускія арганізацыі заклікалі ўлады Эстоніі не атаясамліваць беларусаў з расіянамі

У звароце адзначаецца, што такое атаясамліванне «негатыўна адбіваецца на успрыманні беларускай дыяспары ў эстонскім грамадстве і стварае шматлікія праблемы ў іх жыцці».

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3449016


Праз расійскую ракетную атаку па Украіне, Польшча падняла ў паветра баявыя самалёты

«Задзейнічаны знішчальнікі, наземныя сістэмы супрацьпаветранай абароны, а сродкі радыёлакацыйнай разведкі прыведзены ў вышэйшую ступень гатоўнасці».

https://www.polskieradio.pl/396/7817/Artykul/3448962


В'етнам выдаў Беларусі былога байца палка Каліноўскага

Раней Верамейчык пераехаў з Украіны ў Літву, але там яму адмовілі ў прапісцы з-за службы ў беларускім войску.

https://www.polskieradio.pl/396/7816/Artykul/3448957

20 last posts shown.