Forward from: Суполка Беларусы Уроцлава
👏Сябры, упершыню ў склад 25-асабовай Рады пры мэрыі нашага горада ўвайшла беларуска, прадстаўніца Суполкі Беларусаў Уроцлава - Жанна Нагіна!
10 снежня ў мэрыі Уроцлава адбылося ўрачыстае ўручэнне мэрам горада Яцкам Сутрыкам закліканняў да Рады па справах роўнага стаўлення (Rada ds. Równego Traktowania).
Вось які працэс нам удалося прайсці, каб займець сваю прадстаўніцу:
Рада будзе сустракацца штомесяц, каб абмяркоўваць стратэгічныя канцэпцыі і лакальныя прававыя акты з пункту гледжання роўнага стаўлення і супрацьдзеяння праявам дыскрымінацыі ў жыцці ўрацлавян і ўрацлавянак. Да заданняў Рады належыць таксама распаўсюджванне прынцыпаў роўнасці і добрых практык ў гэтай сферы.
ℹ️Падрабязней пра дзейнасць Рады можна пачытаць на старонцы ў Фэйсбуку.
Шчыра віншуем Жанну, зычым ёй плённай працы і поспехаў у вырашэнні важных для беларусаў пытанняў💪
Свае пытанні ці пажаданні вы заўсёды можаце накіроўваць на пошту zhanna.nogina@supolka.pl ці праз афіцыйны канал сувязі з Суполкай - @supolka_contact

Жанна Нагіна спачатку шляхам выбараў была абрана, а пазней дэлегавана ад Суполкі ў склад Уроцлаўскай галіновай групы па справах міграцыі і культурнай разнастайнасці грамадства (Wrocławskiej Grupy Branżowej ds. Migracji i Społeczeństwa Różnorodnego Kulturowo), дзе яна прадстаўляе беларусаў сярод іншых сямі грамадскіх арганізацый.
Наступным крокам сталі выбары беларускі ў трохасабовую рэпрэзентацыю гэтай групы ў Радзе - разам з Магдаленаю Назімэк з Таварыства Nomada і Ігарам Лісіным з Фундацыі Украіна.
Апроч фракцыі па пытаннях мігрантаў і ўцекачоў у Раду ўключаныя прадстаўнікі і прадстаўнічкі арганізацыяў і гарадскіх структур, якія бароняць правы людзей з інваліднасцю, вернікаў розных канфесіяў, дзяцей і моладзі, чальцоў супольнасці ЛГБТК+ і інш.