Forward from: Суполка Беларусы Уроцлава
У гэту суботу - апошняя сустрэча ў гэтым годзе Мовы Нанова😉
Што такое ганавІцы і мЯтлушка, дзе ў нас гавораць мухА і курЫца
і якіх беларусаў раней называлі сакунамі?
Чым беларуская мова адрозніваецца ад рускай і ўкраінскай, якая ў яе дыялектная аснова і што адметнага ёсць у гаворках Беларусі і сучаснай беларускай літаратурнай мове?
🕵🏼А можа вы хацелі б адчуць сябе сапраўднымі дыялектолагамі і паспрабаваць разабраць тэксты з розных рэгіёнаў Беларусі?
Падчас яе мовазнавец Вадзім Шклярык прэзентуе кнігу "Як гавораць беларусы".
Дарэчы, амаль на кожнай яе старонцы змешчаны QR-коды са спасылкамі на адпаведныя карты з «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» і «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак». У якасці ілюстрацый выкарыстаны выявы архітэктурных славутасцей Беларусі, выкананыя мастачкай Надзеяй Леановіч у арыгінальным і кідкім стылі.
Кнігу можна будзе набыць пасля заняткаў.
Дзякуй, што падтрымліваеце беларускіх літаратараў, навукоўцаў, дзеячаў! 💜
⏰️Субота, 21 снежня, а 17:00
📍Instytut Historyczny UWr, ul. Szewska 49 (3 паверх)
Падрабязней
Уваход вольны!