🦠Эпідэміялагічная сітуацыя па менінгакокавай інфекцыі ў Беларусі застаецца стабільнай і мае тэндэнцыю да зніжэння. Штогод на яе пакутуюць каля 80 чалавек. Апошнім часам паказчык захворваемасці складае менш за адзін на 100 тысяч насельніцтва. Аднак нягледзячы на сучасныя спосабы і сродкі лячэння, інфекцыя забірае жыцці, у асноўным, дзяцей.