📍У Доме Якуба Коласа часта гучала музыка: паэт цудоўна валодаў скрыпкай, прыгожа спяваў, чароўны голас мела і жонка Песняра Марыя Дзмітрыеўна. На раялі ігралі ўнукі Канстанціна Міхайлавіча, а сам ён любіў слухаць народную музыку і царкоўныя спевы.
Сёння мы працягваем традыцыі тых часоў і запрашаем усіх на “Летні музычны вечар” ад акцёраў Франка-беларускай тэатральнай акадэміі. Будзе гучаць коласаўскі раяль, выпушчаны ў пачатку мінулага стагоддзя Першай паравой фабрыкай “Шрёдэр”, а таксама сусветна-вядомая вакальная музыка.
🤍Сардэчна запрашаем Вас 17-га чэрвеня а 18 гадзіне ў музей Якуба Коласа. Кошт уваходнага білета – 3, 5 руб.
Тэлефон для даведак: 270-17-02