MOST+


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Праект MOST+ (EU4Belarus: праграма стажыровак для мэтавых кантактаў паміж людзьмі) фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter


Сябры, віншуем вас з надыходзячымі святамі! Жадаем, каб у новым годзе ў вас здзяйсняліся мары, было больш вандровак, а таксама каб ваш прафесійны рост не спыняўся. І мы дапаможам з гэтым. Менавіта таму партал прыёма заявак Гётэ-Інстытута (GAP) будзе працаваць нават у навагоднюю ноч і падацца на MOST+ можна ў любы дзень калядных вакацыяў.

Не адкладайце гэту магчымасць – часу да завяршэння праекта застаецца ўсё меней. Таксама не забывайцеся пра тое, што ваша анкета будзе разглядацца не менш за 2 месяцы. А апошняя дата прыёму заявак – 3-га чэрвеня 2024 года.

Падрабязнасці пра тое, як спланаваць прафесійную паездку вашай мары, чытайце ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Сёння мы распавядаем пра групавую шматэтапную паездку ў сектары «адукацыя». Праграма MOST+ падтрымала мабільнасць выкладчыц, якія наведалі два мерапрыемствы: у Германіі і Аўстрыі. 

Першым была адна з найбольш прасунутых і буйных канференцый у Еўропе па тэме лічбавай адукацыі, дыстанцыйных прадуктаў - LEARNTEC Conference ў Карлсруэ. Другім івэнтам была мульціпрофільная выстава Interpädagogica Conference ў Вене, у ёй прымалі удзел дырэктары, настаўнікі, распрацоўшчыкі адукацыйных праграм з Аўстрыі і іншых краін.

Настаўніцы кажуць, што змаглі знайсці для сябе новыя лічбавыя інструменты, адрэфлексаваць уплыў новых тэхналогіяў у сваёй рабоце (напрыклад, штучны інтэлект, адаптыўнае навучанне), падзяліцца ідэямі з калегамі. 

Больш пра гэту паездку можна пачытаць ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Сябры, нам прыходзіць шмат пытанняў пра тое, ці можа праграма MOST+ прафінансаваць паездкі ў ЗША, Вялікабрытанію або нават у ААЭ.

З гэтай нагоды, хочам нагадаць, што MOST+ падтрымлівае прафесійныя паездкі толькі ў краіны Еўрапейскага саюза, гэта значыць у Аўстрыю, Балгарыю, Бельгію, Венгрыю, Германію, Грэцыю, Данію, Ірландыю, Іспанію, Італію, на Кіпр, у Латвію, Літву, Люксембург, Мальту, Нідэрланды, Польшчу, Партугалію, Румынію, Славакію, Славенію, Эстонію, Фінляндыю, Францыю, Харватыю, Чэхію або Швецыю.

Плануючы паездку, вы можаце абраць пунктам прызначэння да трох краін ЕС, але гэтыя краіны мусяць быць адрознымі ад краіны вашага пражывання. Напрыклад, мы не падтрымаем заяўку, аплікант якой жыве ў Гданьску, а плануе ехаць на стажыроўку ў Кракаў.

Падрабязнасці пра тое, як абраць краіну для прафесійнай паездкі чытайце ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.


Мы хочам падзяліцца яшчэ адной «медыцынскай» гісторыяй. Беларускі доктар наведаў Кангрэс Еўрапейскай асацыяцыі нейрахірургаў у Барселоне. Гэта мабільнасць стала магчымай, дзякуючы праграме MOST+ у сектары «ахова здароўя».

На ім беларускі спецыяліст прадстаўляў тры постэрныя даклады, якія адлюстроўвалі вынікі працы яго медыцынскай установы.

Вынікам паездкі стала знаёмства з калегамі з Еўрасаюза, атрыманне доступу да матэрыялаў і даследаванняў па розных нейрахірургічных праблемах. А новыя кантакты з калегамі дазволяць атрымліваць экспертнае меркаванне пры вядзенні «асабліва складаных» пацыентаў. Беларускі медык таксама дадае, што мае планы правесці сярод сваіх калегаў азнаямленчую лекцыю па выніках паездкі, дзе распавядзе пра навіны ў рабоце калег з ЕС, пра вынікі актуальных даследаванняў і пра тэхнічныя навінкі ў нейрахірургіі.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Сёння мы распавядаем пра яшчэ адну тыднёвую групавую паездку ў сектары «ахова здароўя». Дзякуючы праграме MOST+ беларускія медыкі наведалі Кангрэс Еўрапейскага таварыства паталагаанатамаў у Бельгіі.

На гэтым мерапрыемстве цягам некалькі дзён агучваліся ўнікальныя даклады, у тым ліку пра абнаўленні сусветных класіфікацыяў і пра іх прымяненні на практыцы, ладзіліся выставы тэхнікі і найноўшых распрацовак у галіне паталагічнай анатоміі. Таксама там працавала зона нетворкінга, дзе спецыялісты маглі завесці знаёмствы і сувязі, распрацаваць агульныя праекты.

Беларускія паталагаанатамы кажуць, што гэта быў вельмі карысны досвед, а атрыманая інфармацыя на кангрэсе будзе ўключана ў тэмы заняткаў са студэнтамі беларускіх медуніверсітэтаў, студэнтамі паслядыпломнай падрыхтоўкі і на мясцовых кангрэсах паталагаанатамаў.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Сёння мы распавядаем пра яшчэ адну паездку ў сектары «культура», якая ладзілася па праграме MOST+. Падчас яе, культурная мэнеджaрка і рэжысёрка з Беларусі наведала прадзюсерскую акадэмію ў Бельгіі.

Прадзюсерская акадэмія гэта семінар, які сёлета ладзіўся ў Бруселі. Там арт-мэнеджaры з розных краін разглядалі пытанні супрацоўніцтва, пашырэння магчымасцяў і закраналі больш тэхнічныя аспекты, такія як, напрыклад, праца з бюджэтамі. Беларуская спецыялістка наведала яго з мэтай атрымаць парады і пераняць досвед пра тое, як кіраваць тэатральнымі прафесіяналамі і акторамі, а таксама падтрымліваць іх у кантэксце эміграцыі.

Сувязі, кантакты і досвед, набытыя ў гэтай паездцы, ужо далі плён. Рэжысёрка паўдзельнічала ў некалькіх івэнтах у краінах ЕС і зладзіла праекты для беларускіх тэатральных прафесіяналаў.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Лістапад – гэта ідэальны месяц, каб падаць заяўку ў MOST+. Не адкладайце гэту магчымасць! Часу да канца праграмы застаецца ўсё меней. Калі Вам бракуе рэсурсаў на кар’ернае развіццё – удзел у MOST+ гэта Ваш шанец.

Наша праграма можа праспансаваць Ваш абмен з калегамі з краін ЕС, дапамагчы здзейсніць стажыроўку або наведаць канферэнцыю ў краінах ЕС. MOST+ гэта ідэальная магчымасць павысіць свой кар'ерны ўзровень і набрацца досведу ў еўрапейскіх калегаў.

Для гэтага трэба мець беларускае грамадзянства, быць старэйшым за 18 год і быць спецыялістам у адным з 6 прафесійных сектараў.

Якасна запоўніўшы нескладаную заяўку на партале Гётэ-Інстытута сёння, Вы можаце атрымаць грант на прафесійную паездку ўжо праз два месяцы! Не цягніце час, рабіце інвестыцыі ў сваё развіццё ўжо цяпер.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ–Інстытутам.


Сёння мы распавядаем пра паездку беларускага незалежнага фільммэйкера Мікіты Лаўрэцкага на мадрыдскі кінафестываль. Гэта мабільнасць адбылася дзякуючы праграме MOST+ у сектары «культура».

«Мэтай маёй паездкі быў удзел у кінафестывалі Filmadrid у якасці незалежнага рэжысёра, які прадстаўляе Беларусь і дэманструе сваю працу больш шырокай аўдыторыі. Я збіраўся прасоўваць мой фільм «A Date in Minsk» і кіначасопіс COOL (NEWS FROM BELARUS), а таксама ўзаемадзейнічаць з прафесіяналамі індустрыі, рэжысёрамі і крытыкамі для пашырэння сеткі сваіх прафесійных кантактаў», - узгадвае Мікіта.

На фестывалі фільм і часопіс былі прадэманстраваны разнастайнай аўдыторыі рэжысёраў, прафесіяналаў галіны і энтузіястаў кіно. Адбыліся і пасляпраглядныя дыскусіі, прысвечаныя гэтым двум творам.

Па словах беларускага рэжысёра, паездка дапамагла наладзіць кантакты з фільммэйкерамі з іншых краін ЕС. I беларускі рэжысёр ужо вядзе перамовы па арганізацыі паказаў сваіх праектаў у краінах ЕС.


Сёння мы дзелімся гісторыяй з прафесійнай паездкі ў сферы «Культура». Беларускія супрацоўнікі студыі выяўленчага мастацтва «Кола» паўдзельнічалі ў пяцідзённым курсе фларэнтыйскай мастацкай фундацыі Il Bisonte.

Падчас мабільнасці, беларусы прайшлі курс, атрымалі сертыфікаты, а таксама наведвалі іншыя тамтэйшыя майстэрні мастакоў-станкавістаў і керамістаў.

Гэта паездка дапамагла пашырыць сетку кантактаў з італьянскімі калегамі і ўжо абмяркоўваецца арганізацыя іх выставы і майстар-класаў у беларускай майстэрні «Кола».

Падрабязнасці пра гэта можна пачытаць ТУТ.

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus


Сябры, тэхнічныя праблемы выпраўленыя. Платформа Гётэ-Інстытута (GAP) цяпер зноў працуе і можна смела падаваць заяўкі!

Калі Вы адсылалі Вашу заяўку ў перыяд з 5-га па 12-га кастрычніка, хутчэй за ўсё яна не дайшла да нас праз тэхнічныя праблемы на платформе. Паспрабуйце зрабіць гэта яшчэ раз цяпер.

Таксама, абавязкова звярніце ўвагу на парадак разліку суткавых! У сувязі з тым, што мы павялічылі максімальна дазволены тэрмін знаходжання ў паездцы (да 90 дзён), разлік суткавых цяпер вядзецца іншым чынам. Падрабязнасці чытайце ў нас на сайце або на платформе GAP.

Дзякуй за Ваша цярпенне!

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.


Сябры, звярніце ўвагу!

У сувязі з тым, што мы павялічылі максімальна дазволены тэрмін знаходжання ў стажыроўцы (да 90 дзён), разлік суткавых цяпер вядзецца іншым чынам:

Суткавыя цяпер выплачваюцца ў залежнасці ад колькасці начэй, праведзеных у паездцы па-за межамі месца жыхарства. Яны могуць выплачвацца толькі цалкам (іх не выплачваюць, напрыклад, за палову дня).

Памер суткавых у залежнасці ад краіны ЕС глядзіце ТУТ.

Для паездкі даўжэйшай за 14 дзён па адной краіне, суткавыя з 15-ай ночы разлічваюцца наступным чынам: велічыня дзеючых у адпаведных краінах ЕС суткавых Х 0,25 Х колькасць начэй у краіне прызначэння (удзельнікам доўгатэрміновых паездак прапануецца арганізаваць сабе эканомнае пражыванне, звярнуўшыся за падтрымкай да прымаючых арганізацыяў у ЕС, каб знайсці альтэрнатыву гасцініцы і г.д.)

Падрабязнасці пра разлік бюджэта мабільнасці, суткавыя, а таксама што не можа пакрыць праграма, чытайце ТУТ.


Сябры, тэрміновае паведамленне!

Сёння платформа Гётэ-Інстытута (GAP) па тэхнічных прычынах часова спыніла прыём заявак. Нашы спецыялісты ўжо працуюць над выпраўленнем гэтай праблемы.

Калі Вы дасылалі нам сваю заяўку сёння, дачакайцеся нашага паведамлення пра тое, што праблема выпраўленая, і дашліце яе яшчэ раз.

Калі вы планавалі даслаць Вашу заяўку бліжэйшым часам – дасылайце яе толькі тады, калі пабачыце ў нашых сацыяльных сетках або на сайце паведамленне пра выпраўленне праблемы.

Дзякуй за Вашу цярпенне і прабачце за нязручнасці!

Праект MOST+ – гэта праграма стажыровак, якая спрыяе прафесійнаму абмену паміж беларусамі і іх калегамі з краін ЕС; фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Гётэ-Інстытутам.

#MOSTplus #EU4Belarus #ЕСдляБеларусі #EuforBelarus


Сябры, хутка стартуе новая доўгатэрміновая адукацыйная праграма для маладых беларусак і беларусаў "Online–Camp Digital Leaders". Удзел у ёй - гэта магчымасць прасунуць свае навыкі ў вобласці лічбавага лідарства, лічбавай супольнасці і ў сферы арганізацыі Online Camp.

Перавагі праграмы:
● Навучанне з эксперт_камі з розных сфер
● Развіццё ўласнай экспертызы
● Удзел у супольнасці лічбавых лідар_ак
● Падтрымка для арганізацыі свайго Online Camp
● Сертыфікат удзельні_цы праграмы

Калі?
● Адукацыйная частка: 13 кастрычніка – 4 лістапада 2023 года
● Час: Чацвер–Пятніца, 16:30-18:30 (па Мінскім часе)
● Правядзенне ўласнага Online Camp: з лістапада 2023 па красавік 2024 года

Спасылка на поўную праграму і яе ўмовы ТУТ.

Для ўдзелу трэба зарэгістравацца да 8-га кастрычніка па спасылцы ТУТ. Адказ прыйдзе да 10-га кастрычніка.

Праект рэалізуецца Гётэ-Інстытутам, пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

13 last posts shown.

107

subscribers
Channel statistics