Як растлумачыць дзіцяці паўстанне машын? У нас ёсць для гэтага кніга.
Сёння пачнем распавядаць пра кнігі на беларускай мове, якія ёсць у Каталозе Onlíner.
«Штуковіна» — твор вядомага шведскага пісьменніка Марціна Відмарка. Некалькі гадоў таму (яшчэ да папулярнасці ўсялякіх ChatGPT!) яго пераклалі на беларускую мову.
У кнізе браты Рутгер і Вальтар стамляюцца ад хатніх спраў і ствараюць памагатар. Але той (раптоўна) аказваецца саманавучальным. Робат забараняе смакату, гоніць на прабежкі, не дае нічога зрабіць самастойна.
Ці здолеюць браты перамагчы машыну? Пакінем інтрыгу для юных чытачоў. Але кажам адразу: гісторыя не страшная. Нам нагадала дзяцінства, дзе маці замест салодкага дае на абед брокалі (ну хто гэта наогул выдумаў?), не дае залезці на падваконне і дапамагчы з мыццём шыбы (звалішся — хто будзе лавіць?), а спаць адпраўляе адразу пасля «Калыханкі» і ні хвілінай пазней.
catalog.onliner.by/books/popurri/9789851546608?utm_source=tg