Вячаслаў Барок


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


думкі...

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter




Сябры! Яшчэ раз хачу на сваёй старонцы звярнуцца да Вас са словамі ўдзячнасці. Кірую іх усім тым, хто мяне падтрымоўваў пад-час майго арышту. Адбыў 10 сутак зняволення за прапаведвання Божага Слова. Дзякуючы Вашым малітвам, салідарнасці, ліставанню ў СІЗА і матэрыяльнай падтрымкі я пражыў гэты час годна і не ў чым не меў патрэбы.
Дзялюся з Вамі гэтым відэа (з нядзелі) і запэўніваю Вас, што будзем сустракацца на ютуб-канале, ды разважаць пра хрысціянства ў сучасным свеце. "Не змоўкну дзеля Сіёна і дзеля Ерусаліма не супакоюся, пакуль не ўзыдзе, як святло праўда яго...." (Іс 62, 1).

Ужо заўтра, будзе новае відэа пра нашую дэпрэсію ў чаканні і змаганні, як радзіць сабе з разчаравннем 😉 , калі дарога да перамогі дабра зацягнулася...
(думаю тэма актуальная)

Дзякуй!
https://youtu.be/2ysJVIgpa6g




Вы пыталіся, ці можна прысутнічаць на судзе. Адказваю, можна!
Расоны - найпрагажэйшае месца пад сонцам. Запрашаю.⚪🔴⚪👍

У судзе бараню не сябе, але свабоду Беларусі ад небяспекі фашызму.
Я супраць хлусні і насілля.




Шаноўныя сябры, католікі, праваслаўныя і пратэстанты і атэісты але з сумленнем усім Вам дзякуй за малітву і падтрымку. Асаблівае дзякуй, святарам і нетолькі каталіцкім, але і праваслаўным і пратэстанцкім, якія падтрымоўваеце мяне маральна і малітоўна. Вельмі рад, што ў супрацьстаянні з насіллем і беззаконнем у нашым грамадстве, мы разам!

Сёння пасля адміністратыўнага працэсу па арт 17.10 , які доўжыўся 3 г. і 15 мін. быў назначаны суд.

Адбылося пасяджэнне суда ў Расонах , пасля перапынак 30мін і другое пасяджэнне суда. Пасля аб'явілі перапынак да чц 15.30, тады і будзе чарговае пасяджэнне...

Абвінавачваюць у размяшчэнні нацысцкай сімволікі ў інтэрнэце (гаворка пра працу Цэслера "стоп лукашызм")

⚪🔴⚪✌
з намі праўда і Бог!


















калі трэба, будзе жорсткім “і збярэ нават там дзе не раскідваў”.

І што да чаго, калі прыдзе час, і прагучыць яго голас, то не тое што сам пастух ці пастыр можа заплакаць але, нават, яго халупа.

Прарок Амос, які быў па сумешчальніцтву пастухом, кажа: “ Гасподзь загрыміць з Сіёна і дасць голас Свой з Ерусаліма, - і заплачуць халупы пастухоў ( Ам 1,3). І далей пераказвае голас Бога: “за злачынствы... не пашкадую яго, бо яны малацілі (людзей).. жалезнымі цапамі.” (Ам 1,5). “ за злачынствы ... не пашкадую яго, бо ён перасследаваў брата свайго мечам, прыдушыў пачуцці роднасці, лютаваў пастаянна ў гневе сваім і заўсёды захоўваў лютасць сваю”. (Ам 1,11-12)

Няхай ніхто не сумняваецца- прыйдзе час і голас Валадар прагучыць.

Валадарства, дзе Хрыстос ёсць Валадаром, не мае кампрамісаў для тых, хто сёння стаў на бок зла. Хрыстос упрытчы пра “авечак і казлоў” у Евангеллі паводле св.Мацвея (Мц 25, 31-46) кажа, што падзел магчымы толькі на “авечак" і “казлоў". Пераклікаецца гэта з вядомым падзелам на людзей і “бандытаў” Папы Францішка з энцыклікі #FratelliTutti.

( тут відэа https://youtu.be/AvkFNp0CePw👍
Энцыкліка #FratelliTutti – пасланне Папы Беларусі. Папа за разбурэнне муроў.)

Такая бескампраміснасць прыносіць асаблівае расчараванне для значнай часткі беларусаў, якія яшчэ і “авечкамі" не сталі але і “казламі", нават, у гэтым свеце ім ужо не камільфо быць, але надалей знаходзяцца ў такім стане “пачакунства", так бы мовіць, у стане невызначанасці. Хто такія пачакуны? Гэта тыя, хто жыве ў “хатах с краю”.

Так вось, пра такіх няма словаў у Пісанні, як і пра тое, што яны патрапяць у Валадарства. А таму раю і Вам даражэнькія “пачакуны”: спяшайцеся вызначыцца хто ёсць Вашым Валадаром, каму служыце?

Вы, за “праўду і справядлівасць” і Валадарства Хрыста, ці за “стабильность і благополучие” і ілюзорную “родину”?

⚪🔴⚪ важна https://youtu.be/CajfYcdOQzg👍Папа, як спыніць вайну? Papa, how do you see your role when talking about Belarus? (RUS DE, ENG, PL)


Сярод розных начальнікаў і валадароў ёсць такі Валадар, з якім ніхто не параўнаецца. Хрыстос – Валадар Сусвету.

Ён мае абсалютную ўладу. Апірашча Яго ўлады - праўда. Гэты Цар не мае патрэбы бараніць свайго трону, бо проста не існуе больш моцнага караля чым Ён.

Праз атрыманую перамогу над смерцю, Ён пераканаў, што з’яўляецца Валадаром над усім што ёсць, і, ў тым ліку, таксама над гісторыяй і часам.

Валадар, якому адзінаму прыналежыць найвышэйшая слава і пашана, сам ад нас не патрабуе ўшанавання коштам змяншэння нашага гонару.

Гэта той Валадар, панаванне каторага здзейсняецца ў служэнні. Ён не прышоў на зямлю, каб Яму служылі але каб служыць. (пар. Мц 20,28)

Яшчэ праз прарока Эзэхіэля Валадар прадказваў як будзе панаваць. Сябе самога параўноўваў з пастырам і абяцаў: “Я буду пасвіць авечак Маіх і cам буду ўкладваць іх на адпачынак... згубленую адшукаю, зведзеную прывяду назад, параненую перавяжу і аслаблую падмацую, а тлустую і моцную буду сцерагчы, буду пасвіць яе ў праўдзе. “ (Эз 34, 15-16).

Хрыстос такі Валадар, які дапамагае тым хто ў патрэбе, а хто не мае недастатку, над тым клапоціцца, каб і не меў, і “пасвіць яго ў праўдзе". Бо і “Валадарства Яго гэта не справа таго што есцца і п’ецца” (Рым 14, 17), гэта не “стабільнасць" і “дабрабыт" але “справядлівасць і супакой" (Рым 14, 17). А які ж супакой без праўды? Валадар, зрэшты, і сам называў сябе “Праўдай".(Ян 14, 6).

Падаецца, кожнаму проста зразумець тайну Валадарства Хрыста ды стаць Ягоным падданым. Дзеля гэтага таксама Валадар не маўчыць але настаўляе. Слова з Бібліі кажа: “з неба даў Ён пачуць табе голас Свой, каб навучыць цябе...” (Дрг 4,36).

Больш за тое, дапамогай Яму ёсць кожны святар і пастыр, якія нібыта вяшчальнікі агучваюць волю Валадара.

І вось кожны пастыр, пакліканы да таго, каб быць голасам Хрыста. І голас Царквы, голас Касцёла, таму павінен гучаць без аглядкі на моцных гэтага свету, бо вінен пазаставацца выключна верным Нябеснаму Цару.

Некаторыя пастыры гаворачы пра Беларусь сёння, кажуць: “Ці не лепш нам часам прамаўчаць у чаканні, калі адкрые Гасподзь Сваю волю і памаліцца, каб Гасподзь сказаў Сваё слова, чым казаць слова простае, чалавечае, якое замест змены прыводзіць да раздражнення?”

Я не хацеў бы сам адказваць на пытанне, перакручанае ў такой форме. Але ў замен прапаную паслухаць Божы наказ, дадзены прароку Ісаі: “Заклікай голасна, ня стрымлівайся; узвысь голас твой, каб быў, як труба, і пакажы народу Майму на беззаконьне яго...” (Іс 58,1)

Вынікае, што прамаўчаць можа і можна, але толькі не таму, хто ёсць пастырам. Маўчанне пастыра ў той час, калі нават авечкі не маўчаць, немагчыма назваць праяўленнем мудрасці і вернасцю ў служэнні.

Той момант, калі шалеюць ваўкі, а голас авечак лепш чутны, чым голас пастыра, ставіць пад сумніў патрэбнасць самаго пастыра.

Пастыр, вядома, патрэбны дзеля таго, каб у гэтым свеце мог ясна гучаць голас Валадара Хрыста, і каб кожная авечка магла беспамылкова знаходзіць шлях, дзякуючы голасу пастыры.



Так ці ж можа, напрыклад, пастыр сказаць такія словы: ”І той, хто перавысіў свае паўнамоцтвы, той, хто паступіў несправядліва, хай, перш за ўсё, у душы сваёй пакаецца, памоліцца. А калі Богу будзе заўгодна, дык панясе пакаранне па лініі дзяржаўнай”.

Ці ў сфармуляванай такім чынам думцы, не згубіліся словы настаўлення Хрыста, скіраваныя да тых, хто, падаецца, меў неўласцівае памкненне хавацца за малітвамі і ахвярапрынашэннямі: “калі ты прынясеш дар твой да ахвярніка і ўспомніш там, што брат твой мае нешта супроць цябе, пакінь там дар твой перад ахвярнікам, і ідзі спярша памірыся з братам тваім, і тады прыйдзі і прынясі дар твой.» (Мц 5, 23-24)

Зрэшты, чаму б не ўзгадаць і словы прарока Данііла, які даваў параду грэшніку, а злачынцам тым быў цар. Так вось, прарок не казаў пра пакаянне ў душы, ды пра тое, што можа быць заўгодна Богу, але дакладна і ясна даў настаўленне цару-грэшніку: “адкупі грахі твае праўдаю і твае беззаконні міласэрнасцю да бедных...” (Дн 4, 24).

Ведаеце, Слова Божае раіць лепш не жартаваць з Валадаром. А калі хтосьці сам пастыр, то тым больш добра ведае: Хрыстос - Валадар, які таксама,








In my videos, I tried to explain this event without blaming the policy the Vatican had chosen. Thank you for your care and thoughts about us. However, everyone can see that by calling you "the best Pope", Lukashenko only seeks to hide behind the authority of St Peter’s successor. Not behind Cardinal Jorge Bergoglio, but behind Christ’s Apostle. He pretends that the Pontiff himself has given him a dispensation for further crimes.
I know definitely that it is not true. So, dear Papa, here is my question: how to stop this evil in our country?
As someone who opposes lies and violence and, consequently, is against fascism, communism and all the ideologies built on those teachings, I had to explain to law enforcement why I was taking stance against this evil.
The Investigative Committee summoned for an interview not a famous artist Tsesler, but a priest from the most remote corner of Belarus, because I had posted on social media Tsesler’s work, Stop Lukashism, which reflects on the evil of the Belarusian authoritarian regime and its roots in the unrepented crimes of Soviet communism.
Of all this, I am guilty only of preaching the teaching of the Church. I cannot help it.
Dear Papa, in the Encyclical, you said that each of us should discern our roles in the parable of the Samaritan … I has found mine: having no other options, I lay down next to the beaten and offended man. This is how I see Belarus today, its awakened people.
Dear Papa, tell me, how do you see your role when talking about Belarus? Using the terms from the parable, I understand that the bandits are still on the road and they still beat people. Because of this, there is no way for you to visit our country. Still, how do you see yourself, what is your role?
No doubts, your answer, dear Papa, will help Belarus. Our people has no claims and demands to others. We want only truth, justice, freedom and peace. Is this not what God wants?
Thank you, Pope Francis, for fulfilling your Shepherd’s ministry to us and teaching us.

20 last posts shown.

32

subscribers
Channel statistics