Паважаныя мамы і таты кракаўскіх беларусікаў, ці было б цікава вашым дзеткам іграць у тэатры па-беларуску?
Мы, Оля і Каця, прыехалі ў Кракаў 2,5 гады таму. У Мінску Оля іграла ў аматарскім тэатры, а Каця была настаўніцай беларускай мовы.
Пасля падарожжа ў краіну казак у адным з кракаўскіх паркаў, прысвечанага Дню волі Беларусі, у нас нарадзілася ідэя паставіць дзіцячую п'есу ў Кракаве. Каб гэта рэалізаваць, першапачаткова нам патрэбна даведацца, колькі актораў і акторак і якога ўзросту хацелі б удзельнічаць у такой актыўнасці.
Калі вам і вашым дзеткам гэта цікава, калi ласка, запоўнiце
анкету.
Вашы адказы нам дапамогуць зразумець, ці адгукаецца ў вас гэта ідэя, дзе і як будуць выглядаць рэпетыцыі.
Дзякуй за ўвагу і зацікаўленасць!
Вашы Оля і Каця🌱 @ Kraków, Poland