Yury Drakakhrust


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Канал журналіста Радыё Свабода Юрыя Дракахруста

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter








https://smarturl.click/26OD
Ці актуальная сёньня ідэя дзяржаўнага статусу адной толькі беларускай мовы? Ці пашыраюць беларускасьць двумоўныя інфармацыйныя праекты? Ці варта лічыць ворагамі беларушчыны тых беларусаў, якія гавораць па-расейску?
На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказвае гісторык, грамадзкі дзеяч Цімафей Акудовіч.
Сьцісла:
-Радок у Канстытуцыі пра дзяржаўнасьць адной беларускай мовы мала на што паўплывае.
-Шмат якія праекты беларусізацыі можна рэалізаваць ва ўмовах фармальнага двумоўя.
-Для запуску беларускамоўных праектаў на Youtube нам ня трэба было чакаць ключоў ад будынку на Макаёнка, 9, ад БТ.
-Я разглядаю двумоўныя праекты як максымальна пазытыўную зьяву.
-У нэўтральнай зоне двумоўнасьці расейскамоўныя атрымліваюць зарад легітымнасьці беларушчыны.
-Калі ў Беларусі будзе сапраўдны парлямэнт, я лічу, што варта будзе абмяркоўваць падатковыя зьніжкі для бізнэсаў, якія робяцца па-беларуску, а не дзяржаўнасьць мовы.
-Калі б мы ўсе былі беларускамоўныя, у нас была б дэмакратыя, сапраўдны парлямэнт і мы б ня ўдзельнічалі ў агрэсіі супраць Украіны.
-Мы павінны спрыяць таму, каб колькасьць беларускамоўных бізнэсаў і мэдыя павялічвалася.
-Калі ў нас будуць «ключы ад Макаёнка, 9», там трэба будзе праводзіць вельмі асьцярожную двумоўную палітыку, каб не ператварыць тых беларусаў, якія глядзяць на Маскву, у ворагаў беларускай дзяржавы.
-Пры расейскамоўным, але дэмакратычным урадзе Беларусі запыт на беларусізацыю будзе трансьлявацца праз досыць вялікую парлямэнцкую фракцыю і агулам праз запыт людзей.

































20 last posts shown.

258

subscribers
Channel statistics