Ці могуць беларускія незалежныя медыя выжыць без грантаў? То бок, за ахвяраванні і рэкламу Я за тыдзень чуў шмат такіх каментароў, маўляў, ну хай аўдыторыя і фінансуе, калі прадукт СМІ камусьці трэба. Медыяэкспертка Марыя Садоўская-Камлач вяртае такіх на зямлю з хмараў. Цалкам спасылка ніжэй. А тут тэзісы.
🟢Многія медыі падтрымліваюцца замежнымі урадамі ці фондамі. Але агулам падтрымка СМІ ад дэмакратычных краінаў склала 0,3% ад усёй іхнай дапамогі іншым краінам.
🟢Донары ёсць і ў вельмі паспяховых выданняў. Біл і Мэлінда Гейтсы, іхны фонд, фінансавалі цэлую рубрыку ў брытанскім The Guardian пра тое, як аказваецца дапамога ўва ўсім свеце. The Washington Post зусім нядаўна звольніў 200 супрацоўнікаў — нягледзячы на тое, што выданнем валодае мільярдэр Джэф Бэзас.
🟢Усё больш і больш вельмі камэрцыйных медыя ўступаюць на грантавы рынак.
🟢Фінансаванне праз аўдыторыю, праз платформы кшталту Patreon, ніколі не ствараюць 80-90% даходаў СМІ, тым больш, калі яны заблакаваныя ў сваёй краіне.
🟢Згаданы ўжо The Guardian арымлівае праз краўдфандынг усяго (ці нават) 5% неабходных рэдакцыі выдаткаў.
🟢Расейская «Медуза» вельмі ганарылася тым, што можа існаваць як праект з-за мяжы. Усё гэта працягвалася да таго моманту, пакуль журналістаў і выданне спачатку не прызналі «замежнымі агентамі», а пасьля «непажаданай арганізацыяй». Зараз у Расеі забаранілі ўсякую рэкляму ў медыя, якія маюць такі статус.
🟢Калі раней рэкламадаўцы ішлі наўпрост ў СМІ, то зараз яны абіраюць Google Adds або штосьці яшчэ. Тэхналагічныя гіганты, такія як Google ці Meta, забіраюць у медыя вялікую частку рэкламы. Прыблізна на мільён праглядаў з нашага рэгіёну сярэдняе медыя атрымлівае тысячу еўра. У амерыканскім маштабе гэта недзе 7 тысяч.
🟢Казаць, што рэкламай можна ўтрымаць паўнавартасную тэлевізію, дзе ёсць і фільмы, і ненавінавыя прадукты, і пераклады, і культурніцкія праекты, то гэта хутчэй мара.
Цалкам тэкст https://smarturl.click/bao4n