К28


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Калі вы любіце Беларусь і Гродна, верыце ў сілу гарадзенскай супольнасці- далучайцеся да каманды28: напішыце пост у любой сацсеткі пра ваша рашэнне далучыцца да к28, напісаць чаму вы любіце Гродна, якіх перамен жадаеце ў горадзе і пазначце #каманда28

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Category
not specified
Statistics
Posts filter




Ішоў 1496 год...

Так, менавіта 11 ліпеня ў той год наш горад атрымаў поўнае Магдэбургскае права. Традыцыі самакіравання гарадзенцаў - больш за 500 гадоў.

#kamanda28 лічыць неабходным для Беларусі ўвядзенне рэальнага самакіравання рэгіёнаў, згодна з Еўрапейскай Хартыяй аб мясцовым самакіраванні, замест сенняшняй "вертыкалі". Наша краіна павінна пераразмеркаваць паўнамоцтвы на карысць мясцовых органаў улады, разам са зменай сістэмы размеркавання сабраных падаткаў. Адначасова мы павінны вярнуць выбарнасць кіраўнікоў мясцовых адміністрацый і рэальныя паўнамоцтвы для мясцовых Саветаў, уключна з сістэмай органаў рэалізацыі гэтых паўнамоцтваў.

А тады і для Ратушы зноў знойдзецца месца ў цэнтры нашага гораду!))

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна #гродно  #правовыбора 

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082

Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах. Каманда, гэта ўсе мы!


Нацыянальнае адраджэнне - адна з першасных задач дзяржавы!

У гэтым пытанні нельга абмяжоўвацца фармалізмам. Найперш - гэта адраджэнне духа, гонару за свой Край, за свой горад! Гэта павага да слаўнага мінулага і ўпэўненасць у сваім заўтра. Гэта нашы спрадвечныя традыцыі, мова, гісторыя, літаратура. Гэта нашы Героі, што паклалі жыцці за гэту зямлю і песняры, што пра яе спявалі.

Няма будучыні ў народа без памяці.

У Нашага народа - будучыня ёсць!))

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна #гродно  #правовыбора #kamanda28

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082


Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах. Каманда - гэта мы ўсе!


Вельмі часта чыноўнікі розных узроўняў забываюць, што ў дзяржавы, як такавой, сваіх грошаў - няма. Усе выдаткі Дзяржавы пакрываюцца за кошт ПАДАТКАЎ фізычных альбо юрыдычных асобаў. І кожны з нас павінен уплываць на тое, як размяркоўваюцца НАШЫ падаткі.

#kamanda28 пераканана, што большасць падаткаў павінна заставацца ў рэгіёнах. Пасля рэфармавання сістэмы мясцовага самакіравання і скарачэння дзяржаўнага апарату, менавіта рэгіёны павінны прымаць рашэнне, куды важней накіраваць нашыя з вамі падаткі.

Ну пагадзіцеся, гарадзенцам лепш ведаць, што трэба нашаму гораду, а для гэтага бюджэты павінны быць празрыстымі!))

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна #гродно  #правовыбора 

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082

Наш канал: https://t.me/kamanda28

Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах. Каманда - гэта мы ўсе!


Мабільнасць.


Сучасны Свет - вельмі імклівы. Часамі самыя розныя магчымасці для вучобы, працы ці адпачынку адкрываюцца ў самых розных кутках планеты. Дзяржава павінна на практыке гарантаваць свабоду перамяшчэння грамадзянам.

Сапраўдны безвіз, імідж краіны, як адкрытай і прыязнай свету - адныя з нашых прыярытэтаў.

#kamanda28 лічыць важным не утрымліваць людзей ад таго, каб не з’яжджалі, а хутчэй  ствараць умовы, каб яны вярталіся с новымі ведамі, досведам, кампетэнцыяй і фінансамі на Радзіму.

Беларусы, Гарадзенцы - гэта перш за ўсё Свабодныя людзі!

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна #гродно  #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082


Далучайцеся да абмеркавання ў каментарах і на пікетах!


Лібералізацыя.

Вы заўважалі, што часамі некаторыя вельмі важныя тэрміны і паняткі, з падачы сённяшняй дзяржавы, ператвараюцца ледзь не ў лаянку?))

#kamanda28 пад тэрмінам лібералізацыя разумее паслабленне дзяржаўнага кантролю. Найперш - у эканоміке і палітыке.

Дзяржава павінна перастаць быць татальным кантралёрам! Перастаць штодня выдумываць новыя рамкі, паборы, правілы, пры гэтым імітуючы барацьбу з беднасцю, беспрацоўем і карупцыяй.

Толькі эканамічная свабода (не блытаем з бардаком і уседазволенасцю) і канкурэнцыя, адкрытая дыскусія ў грамадстве - могуць быць падмуркам для трывалага развіцця краіны, рэгіёна, горада.

Усё будзе Гродна!

#hrodna #гродна #гродно  #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082


К - Канстытуцыя.
Мы, беларусы - нашчадкі аўтараў першай Канстытуцыі ў Еўропе!
Асноўны Закон гэта грунт трываласці дзяржавы і гарантыя праў і свабод грамадзян
#kamanda28 пераканана, што недапушчальна мяняць Канстытуцыю ва ўгоду адному чалавеку. Сама пастаноўка пытання аб змене Асноўнага Закона - ганебна. Мы перакананы, што парламенту трэба аднавіць дзеянне Канстытуцыі 1994 года і не дапусціць новых зменаў у яе.

Усё будзе Гродна!

#hrodna #grodna #гродна #гродно #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082



Наш канал: https://t.me/kamanda28

Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах (03.11.2019 - прыпынак аўтавакзала з 11:00). Каманда - гэта мы ўсе!


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Шакуючае відэа ад #kamanda28!
Вадзім Саранчукоў, які не кліча на барыкады!))
Поўнае відэа: https://youtu.be/wZXHGQtXZKM

Усё будзе Гродна!

А заўтра, 01.11.2019 ў 19:00 на Беларусь-3 дэбаты кандыдатаў па Цэнтральнай акрузе, будзе троху гарачэй)

#hrodna #гродна #гродно  #правовыбора

Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082


Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах. Каманда - гэта мы ўсе!


І - Інвестыцыі.

Мы кажам пра інвестыцыі чалавечай мовай)

Самы просты спосаб інвеставаць у наш горад - зрабіць фінансавы унёсак для Каманды'28: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Галоўныя рэчы ў свеце – гэта зусім не рэчы. #kamanda28 разумее, што асноўныя інвестыцыі ў сённяшняй Беларусі павінны быць у чалавечы капітал, у сям’ю, у дзяцей, адукацыю, здароўе, экалогію.

Менавіта гэтымі каштоўнасцямі вымяраецца дабрабыт гарадзенцаў, а не голай лічбай "засвоеных" у нікуды сродкаў ці падпраўленай статыстыкай віртуальных дасягненняў.

Усё будзе Гродна!

#hrodna #гродна #гродно  #правовыбора

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі. Падрабязней: +375295082082



Далучайцеся да абмеркавання каштоўнасцяў і азбукі гарадзенцаў у каментарах і на пікетах. Каманда - гэта мы ўсе!


З - Здароўе. #kamanda28 - за ўвядзенне страхавой медыцыны. Бясконцыя чэргі ў паліклініках і адсутнасць абсталявання - праблема для кожнага. Людзі павіны самі выбіраць, дзе атрымліваць медпаслугі. Гэта забяспечыць канкурэнцыю на рынку і спыніць міграцыю дактароў за мяжу, што стала асабліва актуальна пасля таго, як Польшча пачала змягчаць патрабаванні да медработнікаў.

Здароўе - тэма, якая не можа быць другаснай, гэта праблемы якія патрабуюць рэакцыі сёння, каб заўтра не стала занадта позна.

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна  #гродно  #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.

Запрашаем абмяркоўваць азбуку гарадзенцаў на нашых пікетах (сення- савецкая з 16 да 18) і ў каментарах!


Жыццё чалавека - безумоўная каштоўнасць.

Асабліва небяспечна, калі жыццё залежыць ад рашэння другога чалавека. Судовая памылка па справах са смяротным прысудам - фатальная і непапраўная. Ва ўмовах недасканаласці судовай сістэмы і следства, залежнасці суддзяў #kamanda28 лічыць увядзенне мараторыя на смяротнае пакаранне найбольш адэкватным крокам для сённяшняй Беларусі.


Гуманізм - важная рыса беларусаў і Гарадзенцаў. І мараторый - крок да гуманізма.


Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна  #гродно  #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы працягваем шукаць валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.


з 17 гадзін на пл.Савецкай адбудзецца чарговы пікет у падтрымку Вадзіма Саранчукова і каманды28. Прыходзьце і разам абмяркуем стратэгічны выбар Гародні і азбуку гарадзенца.


Месца Беларусі - у еўрапейскай сям'і народаў.

Развіцё ўсебаковых стасункаў з Еўразвязам - стратэгічны выбар для Гародні.

#kamanda28 пераканана, што быць\жыць\вучыцца\працаваць у сярэдзіне Еўропы - значна лепш, чым на ўскрайку Расіі.

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna #гродна  #гродно  #правовыбора


Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублё4ў.

Таксама мы шукаем валанцёраў і назіральнікаў на выбарчыя ўчасткі.


і мы зноў выходзім на вуліцы)) пікет сення з 16:30 на савецкай плошчы, запрашаем)


"Не забыць сцежкі той, што цябе
На дарогу выводзіла з дому,
Што ў хаце там быў рубель
У цане і па курсе старому..."

Памятаеце адкуль гэта?

Дом - месца сілы для кожнага. І вельмі важна, каб па заробак не трэба было пакідаць свой Дом, сваю Краіну.

Эканамічная міграцыя (нармальная ў прынцыпе з'ява), сёння ператварылася ў масавыя ўцёкі. Тысячы беларусаў з'ехалі хто на Захад, хто на Усход толькі таму, што не знайшлі магчымасці працаваць дома.

 #kamanda28 упэўнена, што талентаў і розуму беларусаў дастаткова, каб быць паспяховымі на Бацькаўшчыне. А задача дзяржавы - гарантаваць такую магчымасць, а не ўводзіць абмежаванні.

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna  #grodno  #grodnoin  #grodnotut  #гродна  #гродно  #правовыбора
Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублёў.

Таксама мы шукаем валанцёраў і назіральнікаў на ўчасткі.


Г - гендар. Але хутчэй мы кажам пра гендарную роўнасць і роўнасць у прынцыпе. Гендар - гэта сацыяльны канструкт, тое, як мы існуем у грамадстве. Мы кажам пра ўвесь спектр праблем, звязаных са стэрэатыпамі і дыскрымінацыяй. З тым, як сацыяльныя і палітычныя працэсы фармуюць у грамадстве ўяўленне пра ролі мужчын і жанчын, што ім уласціва і як яны павінны сябе паводзіць.

#kamanda28 адыходзіць ад штампаў і ўпэўнена, што ўсе людзі розныя і каштоўныя! І ўсе надзеленыя роўнымі правамі і павінны мець роўныя магчымасці.

Гародня - горад, прыязны для ўсіх. Гарадзенцы ў кожным бачаць перш за ўсё асобу і індывідуальнасць!

Менавіта таму Гродна - горад роўных людзей і роўных магчымасцяў!

Усё будзе Гродна!

#hrodna  #grodna  #grodno #grodnoin  #grodnotut  #гродна  #гродно  #правовыбора

Дапамагчы кампаніі можна зрабіўшы фінансавы унёсак: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублёў.


і ВОЛЯ - гэта разам укладацца ў агульную справу.

Гарадзенскія Дні Волі  #БНР100 і  #БНР101 атрымаліся дзякуючы сотням валанцераў і сотням грашовых ахвяраванняў.


Камандзе і зараз патрэбна Ваша дапамога:


- мы шукаем валанцераў на нашы пікеты і раздачу матэр'ялаў

- мы шукаем назіральнікаў, якія кантралявалі б галасаванне і падлік бюлетэняў

- мы збіраем грошы на паліграфію, плакаты\улёткі (зрабіць унёсак проста: на пошце альбо ў Беларусбанку з пашпартам на кандыдацкі рахунак BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 BYN - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч, любая сума ад 1 да 100 рублёў. альбо праз інтэрнэт-банкінг Беларусбанка: рахункі-выбарчыя рахункі-выбраць крыніцу сродкаў(ставіце птушачку)-далей нумар рахунку  BY56 AKBB 3014 0001 4170 5007 0000 - Саранчукоў Вадзім Уладзіміравіч-сума)


Усё будзе Гродна!


В - Воля! Свабодны чалавек у свабоднай краіне!


І воля, як чалавечая якасць. Воля браць на сябе абавязкі і прымаць адказнасць. Планаваць грандыёзныя змены для горада і краіны. Воля - ісці наперакор лёсу. Пачынаць вельмі важныя справы, нават калі здаецца, што яны наканаваныя да правалу, змяняць абставіны навокал і перамагаць, не гледзячы ні на што! Яднаць людзей навокал і разам святкаваць дасягненні.


Воля - гэта менавіта пра #kamanda28 ! 


#grodna  #hrodna  #grodno  #гродна  #гродно  #прававыбару


Сябры, трэба дапамога калектыўнага разума!))
Сення ў эфіры БТ-3 з 19 гадзін будуць тэлезвароты кандыдатаў па Цэнтральнай акрузе. Я разумею, што БТ глядзяць мала, таму нам трэба мець гэтыя запісы для распаўсюду.
Адгукніцеся, хто можа запісаць сёння эфір))
Дзякуй!

Вадзім


А- Адказнасць. За сваю краіну, свой горад, свой дом. #kamanda28 - гэта пра тых, хто не чакае, а гатовы брацца за працу ўжо зараз. Рабіць свой горад зручным і ўтульным. Шукаць і прымаць складаныя рашэнні, разумеючы, што толькі яны адкрываюць перспектывы.
Гэта ўнікальная якасць Гарадзенцаў. Абыякавасць - гэта не пра нас!))

Учорашні плакат з афішай выклікаў шмат дыскусій)) давайце разам напаўняць нашае жыццё прынцыпамі і РАЗАМ фармуляваць іх сутнасць! Каментары - адкрыты, канал https://t.me/kamanda28 працуе!
Мы пішам азбуку Гарадзенца!)

Усё будзе Гродна!)

#гродна #гродно #пв #прававыбару #grodno #grodna

20 last posts shown.

187

subscribers
Channel statistics