Моладзевы Наступ


Channel's geo and language: World, Belarusian
Category: not specified


Фракцыя КР Беларусі ІІ і ІІІ скліканьняў.
instagram.com/mnastup
Наш канал рэжымам Лукашэнкі прызнаны экстрэмісцкім 🫥

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
World, Belarusian
Statistics
Posts filter


⚡️ Тэрмінова абвяшчаем збор на валасы для Марго

https://bysol.org/be/bs/hny2025/


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
На панэльнай дыскусіі пра палітвязняў, арганізаванай у рамках Беларускіх дзён у Бруселі, Іван Краўцоў узняў важную тэму — як выкарыстоўваць такія пляцоўкі для рэальнай дапамогі вязням рэжыму, а не для палітычнай рыторыкі.

Падрабязней у відэа.


Forward from: Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
«Беларуская моладзь глядзіць на Еўропу з надзеяй»

Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Кабінета Маргарыта Ворыхава выступіла падчас абмеркавання «Палітычная сітуацыя ў Беларусі, рэгіянальная перспектыва, стратэгіі дэмакратычных сіл, дзеянні ЕС» на пасяджэнні Кансультатыўнай групы «Беларусь – ЕС»:

«Сёння я звяртаюся да вас, каб данесці галасы беларускай моладзі, якая адчувае сябе загнанай у пастку, напалоханай і бездапаможнай пад уладаю рэжыму, што ёй здрадзіў. Сістэмы, якая не працуе: не дае атрымаць годную адукацыю, належную працу і якасную медыцынскую дапамогу. Менавіта таму беларуская моладзь глядзіць на Еўропу з надзеяй – шукаючы годнасці, магчымасцей і перспектыў.

Еўропа можа і павінна адчыніць для яе свае дзверы. Нам патрэбная ваша падтрымка, каб забяспечыць візы, стажыроўкі, стыпендыі тым, хто імкнецца да лепшай будучыні. Нам трэба ўмацоўваць і падтрымліваць моладзевыя арганізацыі ўнутры Беларусі, а таксама структуры, што нястомна працуюць на карысць будучай дэмакратыі ў Беларусі і яе ўстойлівасці.

Прымаючы беларускую моладзь, вы інвестуеце і ў трываласць і стабільнасць усяго нашага кантынента. Давайце даверымся яе патэнцыялу і дапаможам накіраваць яе да еўрапейскай будучыні, заснаванай на павазе і свабодзе».

@CabinetBelarus




Прадстаўнікі Моладзевага Наступу Маргарыта Ворыхава і Алесь Лапко прынялі ўдзел у канферэнцыі Youth Space 2024, якая прайшла ў Бундэстагу ў Берліне

Атрымалася актыўна і плённа.

Дзякуючы нашым намаганням у выніковай дэкларацыі да Парламентарнай Асамблеі Рады Еўропы з'явіўся наступным тэкст: "Заклікаем палепшыць дэмакратычныя падыходы, дазволіўшы большай колькасці людзей удзельнічаць у пытаннях, якія іх закранаюць. Мы просім Парламенцкую асамблею вывучыць існуючыя шляхі атрымання грамадзянства і выбарчых правоў у дзяржавах-членах і даць рэкамендацыі па зніжэнні існуючых бар'ераў для дэмакратычнага ўдзелу для не-грамадзян".

Гэта вельмі важны пункт, які хвалюе беларусаў і беларусак за мяжой: пытанне правоў, недыскрымінацыі і актыўнага ўдзелу не-грамадзян, якія жывуць у еўрапейскіх краінах. Спадзяемся, што мы будзем пачутыя і некаторыя зрухі з'явяцца.

Таксама важна адзначыць, што пра нас не забываюць: і прэзыдэнтка Бундэстагу Bärbel Bas, і дэпутаты, і Frank Schwabe - кіраўнік нямецкай дэлегацыі ў Радзе Еўропы згадвалі Беларусь і беларусаў, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю.

Варта, каб голас беларусаў і беларусак гучаў на розных пляцоўках, каб заставацца ў павестцы і адбудоўваць стасункі для дэмакратычнай Беларусі ўжо сёння.

@mnastup


Піша Яўген:

У гэтым годзе я, як супрацоўнік Інстытута "Палітычная сфера", зноў сярод арганізатараў ужо ІІІ Беларуска-украінскага Форуму Астрожскіх.

Ва ўмовах сурʼёзнага пагаршэньня беларуска-ўкраінскіх адносінаў, выкліканага саўдзелам рэжыму Лукашэнкі ў поўнамаштабным уварваньні Расеі ва Ўкраіну, гэты Форум закліканы спрыяць наладжваньню дыялёгу паміж Украінай і беларускай дэмакратычнай супольнасьцю як на палітычным, так і на экспэртным узроўнях. У гэты раз вырашана зрабіць яго больш адкрытым, таму прапануецца актывістам, прадстаўнікам НДА, палітыкам, журналістам і іншым прадстаўнікам мэдыя ўзяць ўдзел у канфэрэнцыі.

Арганізатары забясьпечваюць трансфэр для тых, хто пройдзе рэгістрацыю й верыфікацыю.

📋 Форма рэгістрацыі для гасьцей

📷 Форма рэгістрацыі для мэдыя

📍 Месца: Кіеў, Украіна.
📆 Даты: 16-17 лістапада.


Сёньня не Міжнародны дзень моладзі.

Піша Яўген:

Міжнародны дзень моладзі, згодна з рэзалюцыяй ААН, адзначаецца 12 жніўня. Сёньня, 10 лістапада Сусьветны дзень моладзі. У гэты дзень у 1945 была заснавана Сусьветная фэдэрацыя дэмакратычнай моладзі.

Здавалася б, адно слова, у чым праблема?

Праблема ў тым, што сёньня гэтая арганізацыя ўдзельнічае ў зьездах камсамола ў расеі, выступае за разбурэньне НАТО і ЭС, праводзіць маршы за Палестыну й супраць “Украінскага рэакцыйнага рэжыму”, піша пра правакацыі збоку Рэспублікі Карэі адносна КНДР, неафашысцкі пераварот ва Ўкраіне ў 2014, а расейскае ўварваньне ва Ўкраіну называе вайсковай апэрацыяй…

Дзень заснаваньня гэтай “цудоўнай арганізацыі” нам прапануе адзначыць экспэртка ОСЦ Аліна Харысава 🫠

Шкада, што экспэртка ў міжнародных зносінах не ў курсе, калі Міжнародны дзень моладзі, а калі камуністычная херня.


😎 Вяртаемся, каб распавесці, якая яшчэ праца была праведзена намі за апошні час!

📍З 9 верасня па 11 кастрычніка праходзіла 57 сесія Рады ААН па правах чалавека ў Жэневе. Нашая дэлегатка, Алана Гебрэмарыям удзельнічала ў ёй

📝 Што важнага там адбывалася?  Распавядае - Алана!

- Незалежныя эксперткі прадставілі вытрымкі са свайго даследавання ў вобласці праў чалавека ў Беларусі. Апісвалі з прыкладамі ўсе зафіксаваныя на той момант парушэнні правоў. Таксама заклікалі беларускія ўлады да дасягу да інфармацыі, супрацоўніцтва і допуска на тэрыторыі для ўсебаковага і нейтральнага заключэння. Збор інфармацыі працягваецца.

- Рэжымны бок прадстаўляла Ларыса Бельская  - пастаянная прадстаўніца РБ пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацый у Жэневе. Спойлер - у Беларусі ўсё ў парадку з правамі чалавека, і агулам у нас свой унікальны шлях насуперак усім. А заходнія краіны лезуць, прымаюць палітычныя рэзалюцыі, уводзяць санкцыі, да яшчэ і падтрымліваюць экстрэмісцкія фарміраванні і экстрэмістаў-тэрарыстаў.

- Падчас працы 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека літоўскі ўрад пры падтрымцы шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША арганізаваў дыскусію "Дайце выказацца ахвярам — палітычным зняволеным у Беларусі", на якой выступала я, Вікторыя Пальчыс, жонка палітзняволенага Эдуарда Пальчыса і Леанід Судаленка, праваабаронца Вясны, былы палітвязень і мадэратар, Віціс Юрконіс з Freedom House.

- Агулам усе гаварылі пра пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека, прыводзілі прыклад са свайго зняволення, з апошніх звестак. Я зрабіла акцэнт на стратэгіях вызвалення і рэакцыі заходніх краін на апошнія памілаванні. Заклікала прысутныя ў залі краіны публічна гаварыць, што яны падтрымліваюць працэс вызваленняў і што рэжым павінны іх працягваць, калі хоча мець дыялог з заходнімі кіраўніцтвамі. Таксама прапанавала магчымыя дзеянні з боку самых уплывовых заходніх актараў і ЗША, якія могуць спрыяць у вызваленні людзей з турам.

- Падчас гэтай сайд-сесіі было шмат пытанняў ад прадстаўнікоў ЗША, Латвіі, Польшчы, Францыі і іншых краін. Яны запытвалі пра магчымасці легалізацыі беларусаў у краінах ЕЗ, супрацьдзеянне дэзінфармацыі і прапагандзе, стратэгіі вызвалення палітзняволеных, пра матывацыю займацца праваабарончай дзейнасцю.

🫡 Гэта было важнае мерапрыемства ў межах 57 сесіі Рады ААН па правах чалавека, дзякуючы якому атрымалася прыцягнуць увагу на актуальныя праблемы з правамі чалавека, умовамі ўтрымання і неабходнасцю рашучых дзеянняў у вызваленні палітзняволеных.

⚔️ Stay tuned!

@mnastup


Хутка. Смачна. У самае сардэчка.

У блiжэйшы час чакайце стратэгiю Моладзевага Наступа на прэзiдэнцкiя выбары.


«ВЫБАРЫ 2025»

Хутка вы пабачыце стратэгію дэмакратычных сілаў. Што мы можам сказаць: мы спрабавалі зрабіць нешта, нешта атрымалася (хоць бы не байкот).

Мы пакуль не можам даць вам паўнавартасную стратэгію, бо, рэалістычна гледзячы на рэчы, мала на што можам уплываць. Затое ўплываць можаце вы!

Вось, што дакладна трэба рабіць падчас выбараў:
- сачыць за кампаніяй;
- абмяркоўваць гэтую кампанію з сям'ёй/сябрамі/калегамі/аднакласнікамі, каб упэўніцца, што ўсё што адбываецца несусветны крынж і жах адначасова.

Памятайце, што змены знаходзяцца ў вашых руках, а не ў руках разумных дзядзечак і цётачак (нават, калі гэта мы). Любая студэнтка БДУ зараз нашмат больш уплывовая за любога палітыка ў замежжы, і, так, мы гэтаму зайздросцім.

Са свайго боку паспрабуем вам расказаць тое, што вы маглі прапусціць у "выбарах 2025", а можа і прапануем нешта больш вясёлае. Мы будзем сачыць за развіццём падзей, каб прапанаваць найбольш пасуючы адказ на тыя выклікі, якія будуць перад намі стаяць.

З любоўю і надзеяй на лепшую будучыню,
Моладзевы Наступ
@mnastup


⚡️⚡️⚡️


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Video is unavailable for watching
Show in Telegram


Фракцыя "Моладзь на фронт"

Так нас яшчэ не перакладалі


🇺🇳🙏


«Такія дзеянні рэжыму ўмацоўваюць страх і нянавісць у нашым грамадстве і парушаюць асноўныя правы чалавека»


Прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве АПК Маргарыта Ворыхава пракаментавала актывізацыю рэпрэсій супраць ЛГБТК+ супольнасці.

16 last posts shown.