Дзённік галадоўкі
Навіны аб галадоўках у беларускіх турмах у апошні час ўжо перасталі быць рэдкасцю і моцнай інфармацыйнай нагодай. Пачынаючы са жніўня 2020 дзясяткі палітзняволеных адмаўляліся прымаць ежу, пратэстуючы такім чынам супраць несправядлівага пазбаўлення волі або нечалавечых умоў утрымання. У розны час абвяшчалі галадоўку анархіст і музыка Ігар Банцар, блогеры Ігар Лосік ды Вольга Такарчук, адвакат і юрыст Максім Знак, філосаф Уладзімір Мацкевіч ды шмат хто іншы. У кастрычніку 2021 ў магілёўскай турме №4 20 сутак галадаў анархіст Мікіта Емельянаў, пасля таго, як ён чарговы раз быў змешчаны ў карцар на чарговыя 20 сутак. Лістапад 2021 адзначыўся масавай галадоўкай — ў ЦІП на Акрэсціна трымала галадоўку цэлая камера — жаночая камера №15, умовы ўтрымання ў якой ствараліся максімальна невыноснымі. У снежні 2021 пасля сухой галадоўкі трапіў у шпіталь Анатоль Каханчык, гаспадар знакамітай бел-чырвона-белай хаты. У ліпені 2022 больш 20 дзён трымаў сухую галадоўку Мікалай Аўтуховіч. А ў верасні 2022 ў жодзінскай турме №8 аб'явіў галадоўку нават анархіст Ігар Аліневіч, які раней заўсёды выступаў супраць падобнай формы пратэсту. Ён трымаў галадоўку больш за 20 дзён, але дасюль дакладна невядома калі ён яе спыніў і пры якіх абставінах, бо ліставанне з Ігарам вельмі абмежавана і доўгі час да яго не пускалі адваката.
За гэты час мы бачылі галадоўкі індывідуальныя і масавыя, сухія і звычайныя, паспяховыя і ня вельмі, але паспяховасць галадоўкі — пытанне дыскусійнае. Калі глядзець з боку, то можа падавацца, што амаль усе галадоўкі праваліліся, але ўсё не так проста. Зачыняючы чалавека ў камеру, улады ствараюць такія ўмовы ўтрымання, каб чалавек ніяк не мог уплываць на сітуацыю: 24/7 лёс чалавека залежыць ад настроя супрацоўніка пенітэнцыярнай ўстановы. Ён поўнасцю кантралюе кожную хвіліну зняволеных: колькі часу яны будуць спаць, спаць будуць на матрасе ці на падлозе, 1 чалавек будзе ў камеры ці 15 у двухмясцовай, будзе свежае паветра ў камеры ці туды зальецца вядро з хлоркай, будзе прагулка і душ ці не будзе іх месяцамі, нават наяўнасць туалетнай паперы залежыць толькі ад яго. У нейкай кропцы воля чалавека можа зламацца, але часам адбываецца наадварот — чалавек пратэстуе супраць гэтага і павышае стаўкі, рызыкуючы сваім здароўем і жыццём. І гэтая гатоўнасць пакласці жыццё за прынцыповасць вяртае чалавеку пачуццё, што ён усё яшчэ на штосьці ўплывае. Для некаторых гэта адчуванне больш, чым проста неабходнасць і яны ніколі не пагадзяцца з меркаваннем, што яны нічога не дасягнулі.
2 гады таму, 17 лістапада 2020., пасля таго, як суд у баранавіцкім СІЗА №6 назначыў мне чарговыя 15 сутак адміністрацыйнага арышту, я таксама абвесціў галадоўку у зале суда, якую трымаў да поўнага свайго вызвалення. На працягу гэтых 12 сутак я рабіў заметкі ў фармаце дзённіку, у якіх дакументаваў стан здароўя, свае думкі і самыя важныя (на самой справе не) падзеі, якія адбыліся ў нашай камеры.
Лістапад 2020 — гэта перыяд, калі ўжо не было той жэсці ў ІЧУ і ЦІП, якая ўзрушыла грамадства у першыя дні пратэстаў, а новая хваля пагаршэння ўмоў утрымання яшчэ не пачалася. Час ад часу была магчымасць схадзіць у душ і на прагулку, раз на тыдзень — дзень перадач, у некаторых месцах заставалася магчымасць ліставання. За наступныя 2 гады адбылася значная дэвальвацыя гэтых умоў і на сённяшні дзень умовы ўтрымання на лістапад 2020 выглядаюць не такімі ўжо і жудаснымі.
Лістапад 2020 — гэта перыяд, калі колькасць выпадкаў перазатрымання пасля адміністрацыйнага арышту была вельмі нізкай.
Лістапад 2020 — гэта перыяд, калі меркаванні «мы победили» сталі значна цішэй, але яшчэ не зніклі канчаткова. На працягу месяца праз адну камеру са мной прайшлі каля 100 чалавек і аналізуючы іх настроі цяжка было не заўважыць, як пазітыў у пачатку месяца пачаў змяняцца на як мінімум неадназначнасць.
Лістапад 2020 — гэта своеасаблівая атмасфера, якую я паспрабаваў перадаць гэтым дзённікам і такім чынам захаваць яе ў гісторыі.
На працягу бліжэйшых 12 дзён кожны дзень я буду выкладаць падзеі аднаго дня (дзень у дзень). Глядзець цалкам ТУТ (будзе аднаўляцца)