Słuchać hadko! (былы Rerum Novarum)


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Religion


Pra Biełaruś, Kascioł i ŭsiaho patrochu. @rerumnovbot

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Religion
Statistics
Posts filter


Папа Францішак сёння, падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, асудзіў катаванні. Але беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё, як падаецца, падала не да канца дакладны пераклад ягоных словаў.

“Падумаем пра ваеннапалонных... Няхай Пан зрушыць волю, каб вызваліць іх усіх. І калі мы гаворым пра ваеннапалонных, на думку прыходзяць тыя, каго катуюць. Катаванне ваеннапалонных – гэта нешта агіднае, нечалавечае. Давайце падумаем пра шматлікія катаванні, якія раняць годнасць чалавека, пра шматлікіх закатаваных людзей. Няхай Пан дапаможа ўсім і благаславіць усіх”.

Але ў фразе “Катаванне ваеннапалонных – гэта нешта агіднае, нечалавечае”, Святы Айцец усё ж казаў не толькі пра ваеннапалонных, а значна шырэй - пра ўсіх вязняў. Адпаведныя цытаты можна знайсці ў іншых моўных версіях:

Расейскай: “Пытки над заключёнными – гнусны и бесчеловечны”.

Англійскай: “The torture of prisoners is a horrible thing, it is not human”

Італьянскай: “La tortura dei prigionieri è una cosa bruttissima, non è umana”.

То бок, у гэтым канкрэтна сказе вядзецца менавіта пра вязняў агулам, а не толькі пра ваеннапалонных. Бо любое катаванне зняволенага - агіднае і нечалавечае. І хоць агулам Францішак казаў пра ваеннаапалонных, не да канца зразумела, што кіравала перакладчыкам у імкненні звузіць сэнс з вязняў агулам да толькі ваеннапалонных.

Не трэба так - ні катаваць, ні звужаць сэнсы.


З 1 красавіка, перадусім па расейскіх крыніцах, гуляла інфармацыя ад беларускіх прапагандыстаў, што ў Магілёве нібыта могуць сустрэцца папа Францішак і “міністрант Пуціна” Кірыл.

“Крыніцы «Белсату» ў кіраўніцтве Касцёлу ў Беларусі і дыпламатычных колах не пацвярджаюць звестак пра падрыхтоўку сустрэчы ў Магілёве. І называюць гэта першакрасавіцкім жартам. У сакратарыяце Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь на запыт «Белсату» адказалі, што не маюць «ніякай інфармацыі на вышэйзгаданую тэму»”.

Чаго і варта было чакаць.


У каго якія прыярытэты і традыцыйныя каштоўнасці

У Венесуэле памёр найстарэйшы мужчына ў свеце - Хуан Вісэнтэ Пэрэс Мора. Але розныя медыі, відаць, арыентуючыся на свае асабістыя прынцыпы і сваю мэтавую аўдыторыю, напісалі пра гэта па-рознаму.

SB. by: В 114 лет умер самый старый мужчина в мире, ежедневно употреблявший стакан бренди

CNA: Oldest man in the world dead at 114; prayed the rosary twice daily

У той час, як супрацоўнікам “Советской Белоруссии” хочацца піць штодня, Catholic News Agency звяртае ўвагу на штодзённую малітву на ружанцы, прычым двойчы на дзень.


«Дзяніса прывезлі ўсяго сіняга ад збіцця. Ён выглядаў, як кавалак мяса. Вочы і твар былі моцна заплыўшыя.

Спачатку яго адвезлі ў лякарню, каб сыйшлі пабоі, настолькі моцна яго збілі. У лякарні яго прысцягнулі да ложка па дыяганалі за руку і нагу».


Як распавёў суразмоўца, Дзяніса збіваў асабіста міністр МУС Іван Кубракоў.

1 сакавіка праваслаўны мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, узнагародзіў міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова ордэнам свяціцеля Кірылы Тураўскага.


Хрыстос уваскрос! Смерцю смерць зваяваў!


Сёння, у Вялікую Пятніцу, падумалася, што цяперашнія беларускія сілавікі ніяк не змяніліся з часу, як жаўнеры Пілата і Каяфы катавалі Езуса дзве тысячы гадоў у Ерузалеме.

Як тады, так і цяпер яны гатовыя выканаць любы загад, нават не задумваючыся над мараллю і законнасцю.

Як тады яны катавалі, так катуюць і цяпер. Да поўнага знясілення, а то і да смерці.

Як тады здзекваліся з Езуса, усклаўшы Яму на галаву вянок з церня і апранаючы Яго ў пурпур, так і цяпер апранаюць людзей у нацыянальны сцяг, прымушаюць таптацца па ім або зводзіць татуіроўкі. І ўсё гэта пад пячорны рогат і жартачкі “за 300”.

А за гэта яны атрымліваюць сваё матэрыльнае ўзнагароджанне. Тады - магчымасць забраць вопратку закатаваных, цяпер - кватэры, медалькі і пагоны.

Нічога не змянілася за гэты час. Нічога. 2000 гадоў хрысціянства прайшлі цалкам паўз беларускіх сілавікоў, не пакінуўшы на іх аніякага следу. Што, праўда, не перашкаджае цяперашнім першасвятарам уручаць ім царкоўныя ўзнагароды.


Пакуль заходнехрысціянскі свет рыхтуецца адзначаць Уваскрасенне Хрыста, у дзяржаўнай БелТА свая атмасфера👆.


ЖЫВЕ, нягледзячы ні на што!


Прэзідэнцтва Пуціна прайшло па коле і вярнулася на свой пачатак. Ягоны прыход да ўлады ў 1999 годзе суправаджаўся тэрактамі з сотнямі ахвяраў і пачаткам вайны, і цяпер Расея зноў мае тэракт з сотняй ахвяраў і вайну. Расейцы аддавалі яму сваю свабоду ў надзеі на мір, але ў выніку не маюць ані свабоды, ані міру. І выглядае, што можа стаць толькі горш.


У гэты дзень 160 гадоў таму прадстаўнікамі акупацыйнай адміністрацыі быў забіты Кастусь Каліноўскі. Але гэтае забойства - яскравы доказ таго, што забіць ідэю нашмат складаней, чым забіць чалавека. Так, Кастусь з паплечнікамі загінулі, але іхныя ідэалы вольнасці, роўнасці і справядлівасці, нацыянальнага развіцця працягваюць жыць увесь гэты час, не даючы спакою акупантам і іхным халуям, якія б маскі тыя ні насілі.


Няўдалы запуск ракеты са сцюардэсай нагадаў сітуацыю з будаўніцтвам Бабілонскай вежы. У гэтую падзею, якою ў заходніх краінах займаюцца нават камерцыйныя кампаніі, было ўкладзена столькі прапагандысцкіх высілкаў, напісана ўказаў і метадычак, што дзіўна, што ракета зусім не развалілася.


Кіраўнік расейскіх стараабрадцаў заявіў, што пераабранне Пуціна ўсяляе ў яго “аптымізм”. На нашу ж думку, мітрапаліту было б варта правесці абрад экзарцызму ў дачыненні да таго, што ў яго ўсяляецца.


Паводле ірландскіх легендаў, святы Патрык выгнаў з вострава ўсіх змеяў. 105 гадоў таму ў Ірландыі гэтыя легенды вырашылі пераасэнсаваць нанова.

З днём святога Патрыка!


З нагоды Дня Канстытуцыі:

«І сваім бацькам не называйце нікога на зямлі, бо адзін у вас Бацька Нябесны» (Мц 23:9 у перакладзе Анатоля Клышкі).


Яна нарадзілася 15 сакавіка 1994 года. Была цяжка параненая ў 1995 і 1996 гадах, пасля чаго ўпала ў кому. У 2004 годзе была знявечаная зноў. І канчаткова дабітая ў 2022-м.

RIP, Канстытуцыя Беларусі. Нам цябе не хапае.


Лукашэнка сёння прыпёрся на Сінод БПЦ і заявіў, што царква не мусіць займацца палітыкай.

«Мы памятаем, як у 2020 годзе некаторыя святары (на жаль, і некаторыя праваслаўныя) заняліся, мякка кажучы, палітыкай. Скажу, што для гэтага ў дзяржаве ёсць спецыяльныя інстытуты і падрыхтаваныя людзі. Справа царквы – задаваць маральныя хрысціянскія арыенціры», – сказаў ён.

Цымусам сітуацыі з’яўляецца тое, што ў 2020 годзе тыя, пра каго ён кажа, што займаліся палітыкай, якраз ёю і не займаліся. Яны менавіта задавалі «маральныя хрысціянскія арыенціры»: што нельга красці (у тым ліку галасы і будучыню), што нельга падманваць і ілжэсведчыць (у тым ліку ў судах, у дакументах ЦВК, з экранаў дзяржаўнага ТБ і іншае), што нельга збіваць і забіваць людзей. І менавіта за гэта некаторыя святары, у тым ліку іерархі, трапілі пад рэпрэсіі: страцілі свае пасады, волю, Радзіму.

А вось абдымацца з уладамі, узнагароджваць сілавікоў і прадстаўнікоў рэжыму, рэпрэсаваць уласных прадстаўнікоў за нязгоду з гвалтам, фальсіфікацыямі і вайной, агітаваць на выбарах і за выбары – гэта менавіта і ёсць палітыка, якой царква не павінна займацца.

Але ў логіцы рэжыму, і персанальна Лукашэнкі, ды тых царкоўнікаў, якія гэтым займаюцца, усё перавернутае дагары нагамі, бо «Ваш айцец д’ябал, і вы хочаце выконваць жаданні бацькі вашага. Ён быў чалавеказабойцам ад пачатку і не выстаяў у праўдзе, бо няма ў ім праўды. Калі ён хлусіць, кажа ад сябе, бо ён ілгун і бацька хлусні» (Ян 8:44).


У Баранавічах не дазволілі (чытай - забаранілі) каталіцкі крыжовы шлях перад Вялікаднем. Але ў той самы дзень у горадзе пройдзе Масленіца са спальваннем пудзіла і ўсім падобным.

Такая вось яна высокая духоўнасць лукашэнкаўскага разліву.


Чыноўніца з Мінпрацы Святлана Бялаш рэжа праўду-матку. Магчыма, не зусім задумваючыся над сказаным.

Паводле яе, у Беларусі “сталі такія бацькі, якія не могуць нармальна выхаваць дзяцей”.

“У 1990-я ўсё было жорстка, бацькам таксама да нас не было справы, яны намагаліся выжываць, але выраслі ўсе нармальнымі. Чаму такое пакаленне вырасла, якое сёння не можа нармальна выхоўваць дзяцей?”

Магчыма, ёй было б варта адрэсаваць гэтае пытанне таму, хто нязменна кіруе Беларуссю з 1994 па 2024 год? Бо да яго, як вынікае са словаў чыноўніцы, такой праблемы не было.


Генпракуратура падрыхтавала праект закона, згодна з якім будзе ўведзеная адміністрацыйная адказнасць для бацькоў, дзеці якіх здзейснілі правапарушэнне, пацярпелі або загінулі. Калі практыка сябе «апраўдае», то далей плануюць увесці і крымінальную адказнасць.

Пра новаўвядзенні ў эфіры СТВ расказаў старшы пракурор аддзела па нагляду за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генпракуратуры РБ Раман Сідарэнка.


На папу Францішка ў сацсетках накінуліся так, нібыта ён ледзь не падтрымаў расейскую агрэсію. У доказ і ў аналогію сацсеткі поўняцца фоткамі біскупаў з нацыстамі з 1930-1940-х, пры тым, што факты калабарацыі былі не толькі сярод каталіцкіх ерархаў, але пра гэта чамусьці забываюцца аўтары пастоў.

Але папа не падтрымліваў аніякай агрэсіі, ён паслядоўна выступае супраць вайны. Так, з улікам свайго лацінаамерыканскага бэкграўнду, дзе РФ традыцыйна ўспрымаецца як барацьбіт супраць заходняга каланіялізму (хоць сама насаджае каланіялізм усходні). Але супраць вайны.

Так, Францішак, падобна, не разумее прычынаў гэтай вайны і поглядаў тых, хто яе пачаў. Але ён яе не падтрымлівае.

Так, ён хоча верыць, што землякі стваральнікаў балету і Талстаеўскіх не могуць хацець вайны, як раней шмат хто, не разумеў, як вайны хацелі землякі Канта і Моцарта. Але гэта не значыць, што вайны хоча ён сам.

Калі ўжо праводзіць аналогіі з 1930-мі, то папа Францішак як палітык належыць да кагорты Чэмбэрлена і Дэладзье, якія лічылі, што з агрэсарам можна дамовіцца, каб пазбегнуць яшчэ большых ахвяраў. Але аніяк не да прыхільнікаў вайны. Супраць якой, паўторымся, ён сістэматычна выступае.

20 last posts shown.