салідАРТнасць!


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


Гэты канал пра літаратуру і творчасць за свабоду і салідарнасць!
Мы за мірныя перамены!
Дадавайце сваіх сяброў і знаёмых.
МУЗЫКА / ВЕРШЫ / КНІГІ / ЯКІЯ НАТХНЯЮЦЬ

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Statistics
Posts filter


Вечарам раннім, прыцемкам сінім
ёсць адчуванне: прыйдуць за ўсімі.
І не ўратуе нашыя душы
ці ты паэт альбо тэлевядучы.

Будзеш праекціць плённа і шчыра —
у кабінеце тры на чатыры.
І для цябе ўсё тлумачыцца лёгка:
проста цяпер ва ўсіх нас удалёнка.

Розніцы нейкай зараз не бачна:
любіш хакей ці гуляеш з сабачкам,
ці перад сном сузіраеш планеты —
кожнаму знойдуць апартаменты.

Вымавіш шэптам, як будзеш спускацца,
колькі вышэйшых меў адукацый.
Ды дзе там здаліся ўсе п’есы Шэкспіра
тым, хто калісьці не паступілі?

Прыцемкам сінім, ветраным раннем
прыйдуць за ўсімі, ёсць адчуванне.
Цёплай кватэры і сонечным выспам
скажам цяпер мы: “Асталавіста”.


МІКІТА НАЙДЗЁНАЎ


Forward from: МотолькоПомоги
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Протесты в Беларуси: «Около парка горького женщина угощала студентов драниками)»
@motolkohelp


Forward from: Krumkachy
👏🏻👏🏻👏🏻


Forward from: Krumkachy
Паважаныя сябры, заўзятары і проста неабыякавыя да клубу людзі. Жудасная гісторыя, якая пачалася ўчора, падыходзіць да лагічнага завяршэння: некалькі часоў назад нашыя футбалісты — Павел Расолька і Сяргей Казека нарэшце выйшлі на волю, крымінальная справа ў дачыненні да іх спынена. За гэтыя содні клуб сустрэўся з неверагоднай хваляй салідарнасці. Мы атрымалі вялікую колькасць цёплых словаў і прапаноў дапамогі. Гэты факт яшчэ раз пацвярджае, які ж цудоўны і дружны беларускі народ! Толькі дзякуючы вам каманда ўпэўнена выйдзе на поле змагацца да апошняй хвіліны матчу, нягледзячы на сур’ёзныя перашкоды. Мы чакаем усіх, хто мае жаданне пазаўзець за нашых хлопцаў і наблізіць каманду да мары. Давайце запоўнім трыбуны «Алімпійскага» і пакажам, якую падтрымку мае самая народная каманда краіны! Але гэта яшчэ не ўсё. Сродкі ад продажу квіткоў на матч «Крумкачы» — «Дынама-Мінск» мы адправім на дапамогу пацярпелым ад гвалту суайчыннікам. Такім чынам, наведваючы матч, вы зробіце адразу дзве вельмі добрыя справы! Мы вас вельмі любім і чакаем на стадыёне!

▪️01.09.2020
▪️САК «Алімпійскі», ст.м. Акадэмія навук
▪️16:00
▪️«Крумкачы» – «Дынама-Мінск»
▪️Квіткі: https://butsa.by/kvitok-na-gulnyu-krumkachy-dynama/

РАЗАМ ЗМОЖАМ ПЕРАМАГЧЫ! 💪🏻


Беларусы могуць кожны дзень!
І няхай хваліцца неэтычна,
але так сыйшлося генетычна:
беларусы могуць кожны дзень!

Пры нагодзе, без усіх нагод,
самы стойкі можа нават двойчы —
раз на ранку і бліжэй да ночы:
беларусы могуць круглы год.

Без напругі й стомленых грымас,
як бы ні ламалі, ні сціскалі,
кожны дзень стаіць Беларуськалій,
вучыцца ў іх МТЗ і МАЗ.

Дзень у дзень Купалаўскі дае
норму. І сумленне нам ратуе.
Ён тэатр, але не імітуе —
пражывае, грае і пяе.

Беларусы могуць кожны дзень.
Нам здалёк падміргвае Хабараўск,
а раз так, то нам прасцей на пару:
беларусы могуць кожны дзень.

Кожны дзень трымаць узяты курс
з Паца-вацам і Максімам Кацам.
І павінна ўсё ў нас атрымацца!
Беларусы здольныя трымацца,
хто не здольны, той не беларус!

МІКІТА НАЙДЗЁНАЎ


Яшчэ пару год таму на пытанне "У які час ты хацела б жыць?" я адказвала: "20-я гады 20-га стагоддзя". Цяпер я ведаю, што жыву ў самым цікавым часе — на зломе, пасля якога магчыма што заўгодна.
Я часта паўтараю сабе, што мне здавалася: мой бацька, алкаголік, агрэсар, чалавек, якога не брала ніякага халера, перажыве мяне. Я і падумаць не магла, што буду стаяць на яго магіле калі-небудзь. Але гэта здарылася, і здарылася так раптоўна, як ніхто не чакаў.
Жаночы марш у цэнтры Менска пры жывым Лукашэнку? Done! Гэта таксама было з разраду немагчымага. І я думаю, што перамога, якую мы ўсе так чакаем, таксама будзе такой — непрадказальнай і раптоўнай.
У мяне няма слоў, каб сказаць, як я люблю беларускіх жанчын! Ганаруся тым, што адна з іх. Адна з нас. Гэта неверагодная сіла — крохкая, пяшчотная, але, разам з тым, трывалая, незгасальная. Гэта не камяні на горных схілах — гэта рэкі: бурлівыя, непакорлівыя, дзікія. Рэкі, якія ласкава прымаюць сваё, расступаючыся і зноў змыкаючыся, і якія могуць разнесці ў шчэпкі, калі ты да іх са злом.
Моцныя. Кемлівыя. Смелыя. Захапляюся вашым пачуццём гумару і ўменнем злое сустракаць з усмешкай. Бясконца ўдзячная за магчымасць вучыцца быць вамі. Быць беларускай.
Я ніколі не крычала так гучна "Жыве Беларусь!", як сёння. Сёння я, не саромеючыся, разам з усімі спявала "Купалінку" і "Тры чарапахі" (жаночая версія — гэта нешта!). Мы, як заўсёды, ветліва абыходзілі амапаўцаў, спыняліся на святлафорах, чакалі тых, хто адставалі. "Стой-те", "Акаде-мия", "По-газо-нам-не-ходить", "На-Побе-ду" — такое ў нас было самарэгуляванне. Хвост пачынаў — і неслася хваля да галавы.
Да шчанюковага захаплення радавала гэтая тактыка: перакрываюць — разварочваемся і ідзём назад. Яны проста не паспявалі пераганяць за намі аўтазакі, а некаторыя наўпрост паўзлі побач. "Нас-не-надо-прово-жать", "Скоро-кончи-тся-бензин" і... "Скоро-кончи-тся-бабло" — я рагатала ўголас. Сіл крычаць ужо не было, але такое я не магла не падтрымаць)
На адным з плакатаў, які ў мяне так і не атрымалася засняць, было "SASHA, WOMEN ARE COMING", і я, гледзячы на яго, адчувала, як мяне перапаўняе гонар за нас усіх. За тое, што мы такія неверагодныя.
Калі ў новай Беларусі адбудуюцца літкрытыка і літаратуразнаўства, мне, спадзяюся, жывой, старой і мудрай, будзе цікава пачытаць, што напішуць пра тое, што рабілі тры маладыя паэткі, надзея і гонар беларускай паэзіі, летам 2020-га. Падазраю, што гэта будзе адна з самых цікавых старонак нашых біяграфій).

https://www.facebook.com/by.krismonstr






Forward from: Наша Ніва
Звальненне 58 супрацоўнікаў, 37 акцёраў, усіх рэжысёраў азначае разгром Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы ў год яго стагоддзя.

https://nn.by/?c=ar&i=257943


Купалаўскі тэатр разгромлены ў год свайго стагоддзя! 📢














Гэта не жарты, гэта не чуткі.
Гэта ўсё праўда з тэлеэкранаў:
мы — наркаманы і прастытуткі.
Мы — прастытуткі і наркаманы.

Проста так выйшла. Проста нас большасць.
Выйшлі на вуліцы ладзіць майданы.
Плоцяць за гэта нам Чэхія з Польшчай.
Мы — прастытуткі і наркаманы.

Сэрца баліць за ўсіх тых, хто без весткі,
хто пацярпеў, хто патрапіў на суткі.
Мы не даруем гэтыя зверствы.
Мы — наркаманы і прастытуткі.

Мікіта Найдзёнаў


https://youtu.be/wc6wpEck3DE

Брате скажи, як тебе звати?
Брате згадай, чи ми ще солдати?
Чи наша земля ще є під ногами?
Чи бачиш у снах ще посмішку мами?

Мушу просити тебе побратиме,
Бийся за двох, якщо я загину,
Перші віднесуть Богові душі,
Останніх не буде – бо всіх не подушать!

Нам готують прем’єри,
Зовсім чужих вистав,
"Ніщо не зупинить ідею, час якої настав".
Герої серцями палають яскраво,
Навіть напів накалу,
Ти на коліна не стала, Героям Твоїм Слава!

Встаньте брати! Не майте страху!
Всі не поляжемо в цьому бою!
Ще рано до раю шукати дверей!
Тримайтеся зброї і вільних ідей!

Страху няма, наперад, браты!
Мо, не ўпадзем у траву я і ты.
Яшчэ не для нас дзьверы раю, павер.
Да зброі, за волю! Мы - тут і цяпер.

Нам рыхтуюць прэм'еру
Цалкам чужога шоў.
"Нічога ня спыніць ідэю,
Час якое прыйшоў"!
Героі сэрцы паляць яскрава
І полымя ў рукі бяруць.
Сьвятая ня спыніцца справа,
А значыць Жыве Беларусь!


Forward from: Беларусь Сегодня
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🤦🏻‍♂️ Вот так выглядят «бандиты и наркоманы» по мнению Лукашенко

Беларусь Сегодня


Forward from: Плакаты пратэсту [анлайн-выстава]
Плакат пратэсту — гэта анлайн-выстава ўнікальных, крэатыўных плакатаў з беларускіх акцый пратэсту.

Кожны дзень тут будзем размяшчаць падборку самых лепшых плакатаў.

Рабіце рэпост, каб вашыя сябры далучыліся да канала.

ГІСТОРЫЯ СТВАРАЕЦЦА ТУТ!

20 last posts shown.

152

subscribers
Channel statistics