Forward from: Будзьма беларусамі!
22 лістапада 2019 г. у Вільні адбылося ўрачыстае перапахаванне кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-1864 гг. Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.
Паўстанцаў каралі смерцю на Лукішскім пляцы на рынкавай плошчы, іх целы рускія жаўнеры забіралі на Замкавую гару, там стаяў гарнізон імператарскіх войскаў. Забітых паўстанцаў хавалі наўпрост там, абліваючы целы вапнаю, Каліноўскі быў апошнім, каго пакаралі смерцю ў тыя часы за ўдзел у паўстанні. Ягонае цела таксама залілі вапнаю і пахавалі там жа, дзе і ягоных хаўруснікаў. Хутка на тым месцы паўстала пляцоўка для крыкета.
Хавалі паўстанцаў на тэрыторыі гарнізона адмыслова, каб мясцовыя людзі не мелі доступу да магілаў і не змаглі стварыць стыхійныя мемарыялы паўстанцам на месцах пахаванняў. У 2017 годзе на Замкавай гары ў Вільні распачынаюцца раскопкі масавага пахавання пакараных смерцю ўдзельнікаў Студзеньскага паўстання.
Чытайце працяг па спасылцы:
https://budzma.org/news/kalyandar-22-listapada-perapakhavanne-kalinoskaga.html