Usov Pavel


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Агляд і аналіз бягучых палітычных падзей. Беларусь і Сьвет. ❗️З 9 жніўня 2023 рэжымам Лукашэнкі ўнесены ў сьпіс экстрэмісцкіх.
@PusovBot для прамой сувязі. Пішыце вашыя пытанні, дасылайце інфармацыю.

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


У выніку чарговага ўдару па Дняпры загінулі 8 чалавек, у тым 2 дзяцей..
У выніку папярэдняга ўдару па Чарнігаву загінула 10 чалавек.
І нехта ўсьцяж будзе казаць, што хаос ў Расеі гэта кепска? Татальнае разбурэньне Расеі - кепска? І у гэтым выпадку зусім не важна, ці гэтае разбурэньне будзе вынікам падзеньня метэарыту, ці Крокус Сіці.


Частка ІІІ: Прававы вакуум

Ну і падыходзім да апошняга, ключовага моманту ПРАВОЎ, да 2025 году. Калі мы разважаем пра правілы і правы, то з годна з электаральнымі ўмовамі нелегітымных выбараў 2025 году, электаральны давер нададзены С. Ціханоўскай скончваецца праз год.
На сеньняшні момант няма ніякіх іншых легітымных механізмаў, акрамя выбараў, якія б забясьпечылі С. Ціханоўскай яе фармальнае права на "тытул". І якім правам, яна будзе "захоўваць" сваю пасаду "прэзідэнта-электа" і "кіраўніка кабінету" невядома. Любы палітычны статус патрабуе легітымізаці: ідэалагічнай, эмацыйнай, структурна-інстытуцыянальнай (электаральнай), а да 2025 году нічога з гэтага існаваць не будзе.
Канешне ў нашай палітычнай рэчаіснасьці, можа з'явіцца "божае права і памазаньне С. Ціханоўскай на прэзідэнтства", але гэта ўжо будзе камедыя, як і спробы надаць ей легітымнасць, праз адсутнасьць выбараў у Беларусі. У такім выпадку мы будзем мець дачыненьне з "пажыцьцевым прэзідэнтам-электам", пакуль не будзе даказана адваротнае. Але якім ПРАВАМ, гэта ўжо не так важна.
Умоўную легітымнасьць будзе мець КР, калі адбудуцца выбары з удзелам вялікай колькасьці беларусаў у эміграцыі. Ну хаця б 200 тыс., (што вельмі сумнеўна). Тады ў 2025 годзе можна было б казаць пра фарміраваньне нейкай абмежаванай інстутуцыянальнай базы для С. Ціханоўскай. Магчыма будуць спробы склікаць кангрэс беларусаў сьвету, а таксама актыўныя спробы ОСТ перахапіць сімвалічнае і гістарычнае лідарства ад Рады БНР, прывабіць ПКК ды іншыя структуры.
Але, ізноў, калі гуляць па правілах, павінна быць нейкае фармальнае заплечча "легітымізацыі" - прававая, легальная аснова, то бок "канстытуцыя". Гэта азначае існаваньне агульнага, кампраміснага дакументу, дзе павінна быць прапісана, што "такія і такія" прадстаўнічыя інстытуты, «абапіраючыся і выражаючы волю беларускага народу» маюць легітымнае права зацьвярджаць мандат С. Ціханоўскай і яе паўнамоцніцтвы на наступны перыяд.
Самым неверагодным варыянтам можа быць абуджэнье ўласнай унуранай лідэрскай харызмы ў С.Ціханоўскай, асэнсаваньне сваёй гістарычнай місіі ў вынікі чаго, яна зможа пераканаць праціўнікаў і вагаючыхся, што ў стане быць лідэрам.

Такім чынам, усе апазіцыйныя структуры функцыянуюць у прававым вакууме і вакууме легітымнасьці. Фармальных, аб'ектыўных прававых асноў, на якіх гэтыя структуры маглі б абапірацца - не існуе. Як і няма ніякіх грамадскіх інструментаў адказанасьці і кантролю за дзейнасьцю гэтых інстытутаў і асобных функцыянераў. Таму кожная структура, ад Ціханоўскай, да КС можа на свае жаданьне і спасылаючыся на «абстрактную падтрымку» самапрызначацца, самапрызнавацца і самаабвяшчацца столькі, сколькі будзе патрэбна і ім неабходна, пераўтвараючыся ў закрытыя ізаляваныя суполкі.

Адзіным сацыяльным і палітычным фундаментам далейшай дзейнасьці КР, АПК, ОСТ можа быць толькі шырокі грамадскі (перш за ўсё эмігранцкі) кансэнсус, які фармалізуе далейшае ПРАВА на дзейнасьці і прадстаўнічасьць. Дасягнуць жа гэтага кансэнсусу, на сёньняшні дзень практычна немагчыма, што канфрантацыя вакол арганізацыі "выбараў" у КР. Асноўная прычына - адсутнасьць як раз агульных правілаў гульні (кадафікаванага кансэнсусу).

Я ўпэўнены, калі б незалежныя СМІ ставілі такія жорсткія пытаньні, як ПРАВА і КОШТ, ад самага пачатку фарміраваньня апазіцыйных структур і патрабавалі ясных адказаў, а не займаліся інфармацыйным абслугоўваньнем, то апазіцыя не апынулася б у такім фатальным стане, у якім яна знаходзіцца сёньня.

1k 2 12 37 70

Спроба ж трансфармаваць эмацыйную легітымнасьць у інстытуцыянальную, адбылася з цяжкасьцямі і вялікім спазьненьнем, ды і то, толькі з пачаткам вайны ва Украіне, калі эмоцыі беларусаў пераключыліся зусім на іншыя суб'екты ў тым ліку ПКК.
Але, для інстытуцыянальнай легітымнасьці не былі створаны базавыя інструменты: канстытуцыя, апазіцыйны маніфест, агульнагы структурны кансэнсус. Увесь працэс фарміраваньня таго ж АПК адбываўся кулуарна, карпаратыўна, таму не легітымна.


Частка 2. Права і легітымнасьць

Калі КР ужо не мае права быць КР, а Ягораў "сьпікерам" КР, то ўзьнікае лагічнае пытаньне, якім правам С. Ціханоўская называе сябе прэзідэнтам-электам, і на аснове якога права, напрыклад "Белсат" выкарыстоўвае гэтую фармулёўку.
Па-першае, у "канстытуцыі" 1996-2004 гг., па якой адбываліся выбры 2020 году такой катэгорыі, як прэзідэнт-элект не існуе;
Па-другое, фармальнай прысягі і прыняцьця функцый прэзідэнта не адбылося, таксама варта прыняць да ўвагі, што выбары былі недэмакратычныя і нелегітымныя (сфальсіфікаваныя). Калі па правілах, то атрымоўваецца, што ёсьць не існуючы прэзідэнт-элект, абраны на нелегітымных, сфальсіфікаваных выбарах.
Па-трэцце, самавызначэньне адбылося, не ў 2020 годзе, калі быў на гэта вялізарны запыт (офіс, ды і сама Ціханоўская, і чуць не жадалі пра "прэзідэнтства"), а толькі ў 2022 годзе (!!!). То бок, два гады, С.Ціханоўская была проста былым кандыдатам у прэзідэнты, а ў 2022 годзе раптоўна зрабілася прэзідэнтам-электам. Якім правам?
Чацьвертае, якім правам і на аснове чаго быў сфарміраваны кабінет і пакліканы "міністры"? Узгадаю, гэта адбылося на нейкай канферэнцыі ў 2022 годзе, з удзелам 200 чалавек, якія не былі ні дэлегатамі, ні прадстаўнікамі шырокай беларускай грамадскасьці. Проста актывісты і ўдзельнікі імпрэзы. Ні дакументаў, ні фармальных працэдур, ні рэгламенту дзейнасьці і функцыянаваньня гэтага ворганаў не было і няма. Публічна С.Ціханоўская сфарміравала "Кабінет" і ўзначаліла яго. Але якім правам!? На аснове якога палажэньня? Можа "канстытуцыі 1996-2004", ці нейкага апазіцыйнага дакументу? Не. Але нават па лукашэнкаўскай канстытуцыі прэзідэнт не можа быць кіраўніком ураду (!!!). Фактычна апазіцыя настварала структур, якія не маюць ніякай, хаця б базавай легітымнасьці, якія не маюць права прадстаўляць беларусаў і казаць ад імя беларусаў. Тым няменш, для журналітсаў гэта не было праблемай, тады і не з'яўляецца зараз, за выключэньнем КР.

Дарэчы, няма аніякага дакументу, дзе б былі прапісаныя абавязкі і правы «прэзідэнта-электа», «кабінету», «дарадцаў», «міністраў». Няма дакументу, які акрэсьлівае правы і кампэтэнцыі той ці іншай асобы займаць «пасады» міністраў, дарадцаў і г.д.

КР, у сваю чаргу, як крызісны інстытут, маючы шырокае прадстаўніцтва і падтрымку ў 2020 годзе, хутка пераўтварылася ў карпаратыўную структуру, якую кантралявалі прадстаўнікі штабу Бабарыка і паплечніца С. Ціханоўскай Вольга Кавалькова. Да 2022 году КР мірна, але няўхільна паміраў, хаця яшчэ ў той час можна было яго абнавіць і ўзмацніць.
Рэформа КР у 2022 і яго перафарматаваньне адбывалася па ўсе тым жа карпаратыўным правілам. Гэта не былі выбары, гэта не было шырокае прадстаўніцтва, але сбор з большага поўананімных структур і персон. Гэта азначае, што ніякай базавай фармальнай, ці прадстаўнічай легітымнасьцю КР не была надзелена. Калі мы кажам пра нейкую электаральную легітымнасьць, то арганізацыі якія ўвайшлі, ці ўвойдуць у КР павінны мець ў сваім складзе не 10 чалавек, а 10 тыс., чальцоў, каб казаць пра сваю рэальную прадстаўнічаць і ўплывы. Такога не было ні ў 2022 годзе, і не будзе зараз. Таму такія паняцьці як легітымнасьць абсалютна недарэчныя ў дачыненьні да КР, як і ў дачыненьні да АПК і нават Ціханоўскай.
Усе гэтыя структуры і постаці аднолькава нелегітымныя. Што тычыцца С. Ціханоўскай, то яе легітымнасьць (не як "прэзідэнта-электа", а як палітычнай альтэрнатывы для Лукашэнкі) пакуль што з'яўляецца эмацыйнай, неінстытуцыянальнай. Эмацыйная легітымнасьць будуецца выключна на пазітыўных адносінах беларусаў да спадарыні Ціханоўскай. Пакуль яна камусьці падабаецца, яна "лідар і прэзідэнт", як толькі, яна перастане падабацца, яна ўжо не прэзідэнт і не лідар. Падтрымліваць эмацыйную легітымнасьць («яна наша») вельмі цяжка, а ў перспектыве часу практычна немагчыма (асабліва ў такіх умовах). І ў апошнія гады, як раз адбываецца распад эмацыйнай легітымнасьці, дэлегітымізуючых фактараў становіцца больш, чым легітымізуючых.

913 1 10 4 44

Так, чаму ж "Белсат", ды іншыя журналісты не падымаюць гэтых вострых пытаньняў у дачыненьні да ўсіх "праўрадавых, парадзяржаўных структур", дзеля аб'ектыўнасьці і празрыстасьці. Чаму б не зрабіць каротку прагаму "Народны палітык", дзе на працягу 15 хвілін кожны міністр, кожны кандыдат у прэзідэнты, кожны дарадца, кіраўнік дэмакратычных структур, фондаў распавядзе пра сваё матэрыяльнае становішча, з чаго жыве, як зарабляе.


Барацьба за легітымнасьць. Якім правам і якім коштам?

Спадар С. Падсасонны (журналіст "Белсату") у даволі жорсткім інфармацыйным супрацьстаяньні з "кіраўніцтвам" Каардынацыйнай Рады задаў шэраг слушных, прынцыповых і фундаментальных пытаньняў, якія напэўна, хвалююць частку беларускай дэмакратычнай супольнасьці.
Гэтыя пытаньні тычацца аспектаў фінансаваньня, коштаў існаваньня і функцыянаваньня КР, а таксама права, легітымнасьці ў дзейнасьць КР пасьля сканчэньня "тэрмінаў". Згодна з тэрмінамі КР II самапрызначэньня (!!!) дзейнічае 1 год і ўжо павінна была спыніць сваё існаваньне.

Частка 1: КОШТ

Гэта добрыя пытаньні, якія ў сваю чаргу павінны быць зададзеныя ўсім прадстаўнікам апазіцыйных структур, які выступаюць ад імя беларускага народу. (Для інфармацыі, заробак прэзідэнта Малдовы Майй Санду каля 1100 еўра ў месяц) 1. За які кошт і за кошт чаго існуюць такія структуры і асобы як ОСТ, С. Ціханоўская, Кабінет і яго "міністры". Коштам чаго ажыцяўляюцца такія дарагія пералеты (і колькі яны каштуюць) у ЗША, Канаду, Ісландыю, Грэцыю і т.д. У такія падарожжы лятаюць некалькі чалавек, пры гэтым вынік такіх падарожжаў з большага роўны 0. Такое "працоўнае падарожжа" можа каштаваць некалькі тысячаў даляраў на адну асобу, гэта сам пералет, кошты пражываньня у добрых гатэлях, харчаваньне плюс ахова, якая нон-стоп суправаджае Ціханоўскую (як мінімум 3 чалавекі). Сумняюся, што "дэлегацыя" жыве ў хостэлах па 50 еўра за ноч.
У мінулым годзе, згодна з дэкларацыямі прадстаўнікоў ОСТ Ціханоўская здзейсьніла каля 90 "візітаў" у розныя краіны, на розныя канфэрэнцыі сустрэчы і г.д. Давайце возьмем па груба па мінімуму, каля 1000 у.е. на адну асобу. За год толькі на падарожжы 1 асобы выходзіць прыкладна каля 90 тыс. Памножце гэта на дадатковыя 3-4 памочнікі і сакратара: Вячорка, Кавалеўскі, Кучынскі і г.д. То такі сума такіх візітаў прыблізна і груба, за год можа складаць да 300 тыс., ну і памножыць гэта на 5 год. Для параўнаньня, Майя Санду (прэзідэнт краіны!!!) у 2023 годзе здзейсьніла 21 працоўную паездку (!!!), агульны кошт больш за 26 тыс. еўра. Самай дарагой паездкай быў візіт у Давос (3400 еўра).
Зразумела, што ОСТ, АПК не ўтрымліваюцца за кошт уласнага бюджэту (якога няма), а візіты адбываюцца коштам запрашаючага боку (але ці заўседы так???). Тым не менш, факт застаецца фактам, як і тое, што збольшага гэтыя візіты пустыя і непатрэбныя, бо ніяк не ўплываюць на лёс беларусаў і Беларусі. Пра што сьведчаць праблемы беларусаў у Літве, дзе гэты самы офіс і знаходзіцца.
Кожная паездка апраўдваецца выключна дэкларатыўнымі мэтамі: "каб пра беларусаў не забываліся", "прыгадаць заходнім палітыкам пра Беларусь"? І ўсе. Ну часам яшчэ сказаць заходнім палітыкам, што яны не маюць яснай стратэгіі адносна Беларусі.
Што атрымоўваецца? У выніку "актыўнай працы" на працягу папярэдніх гадоў (у тым ліку папярэдніх 20 з нечым гадоў), пра Беларусь ужо забыліся, асабліва калі не ведалі? А як жа парламенскія группы "сябры Беларусі", як жа стратэгічны дыялог, як жа "народныя амбасады", СМІ?

Я ўпэўнены, што можна знайсьці шмат іншых спосабаў больш танных і эфектыўных, каб пра Беларусь не забываліся, калі Захаду гэта патрэбна.

Наступны ключовы момант: міністры, дарадцы, памочнікі Ціханоўскай збольшага нідзе не афіцыйна не працуюць (!!!). Я ведаю толькі аднаго "міністра" Сахашчыка, які мае сваю фірму, яшчэ была міністар эканомікі Зарэцкая. У сваю чаргу, кошты утрыманьня і жыцьця ў Літве ці Польшчы не малыя. Ізноў, чаму пытаньні заробкаў скіраваць не толькі да спадара Ягорава, але і да "прэзідэнта-электа", канкрэтных "міністраў". Чаму дадзены асьпект застаецца "табу". Мы ж гуляем дэмакратыю, кажам пра нейкія правілы, а па правілах гэтай гульні, такія рэчы патрабуюць яснасьці, гэта патрабаваньні да ўсіх палітыкаў у любой дэмакратычнай краіне, ці супольнасьці, асабліва калі гаворка вядзецца пра пасады міністраў і прэзідэнтаў!




Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Чарнігаў сёньня.


Forward from: BalaganOff
Сбор «Беларусам от Беларусов» на 100 дронов для Полка Калиновского закрыт 🫶🏼
Необходимая сумма 45000 дол
Собрали 684 298 гр ( 17107 дол ) и 30269 дол - итого 47376
СПАСИБО ВСЕМ ХОРОШИМ ЛЮДЯМ КТО ПОМОГАЛ 🤝🤝🤝
А ВСЕМ ДОБРОВОЛЬЦАМ НИЗКИЙ ПОКЛОН ! БЕРЕГИТЕ СЕБЯ 🙏🏼 И УНИЧТОЖАЙТЕ ОККУПАНТОВ 🇺🇦🤝🤍♥️🤍




Forward from: Светлана Тихановская
8 горячих вопросов о выборах в Координационный Совет

Выборы в Координационный Совет, намеченные на май, уже не первый день вызывают активные споры в сети. Беларусы выясняют, нужен ли такой политический институт, кто должен в него входить и какие задачи он должен решать. Эксперты Офиса во главе со старшим политическим советником Александром Добровольским дают ответы на самые актуальные вопросы.


Выслалі мне пост па КР ад ОСТ.
Хацеў зьвярнуць увагу на некалькі ключовых момантаў
1. Уражаньне, што пытаньні сфармуляваны штучна, як і адказы на йх;
2. Чырвонай лініяй ідзе атака на КР, яны прызначылі, яны арганізуюць выбары, калі не атрымаецца то вінавата КР а не ОСТ;
3. Ну і самае важнае, усе пытаньні і адказы, без выключэньняў на расейскай мове, так як бы выбары адбываліся не ў нацыянальны ворган, а ў расейскую дзяржаўную думу, як і прозьвішчы (Валера, Ваня, Ипполит). Гэта шмат пра што сьведчыць. Магчыма нацыянальна арыентаваных людзей гэтыя выбары не цікаваць, а магчыма нехта жадае паказаць, што менавіта выбары ў КР не цікавяць тых, хто стаіць на нацыянальных пазіцыях.

Так ці інакш, рускамоў’е вельмі часта прасочваецца ў каналах ОСТ

Пост ніжэй👇👇👇


Відавочна Лукашэнка меў вельмі напружанную размову з Пуціным, адначасова Лаўроў у Менску.

Па выніках выказваньняў і візіту Лукашэнкі ў Маскву.

1. Масква была і ёсьць зацікаўлена ў тым, каб Беларусь уступіла ў вайну;
2. Масква даволі моцна націскала і відавочна ўсьцяж націскае на Лукашэнку ў тым, каб Беларусь у нейкім фармаце была ў вайну ўцягнута;
3. Масква зацікаўлена ў тым, каб Беларусь пашырыла првстору канфлікту і напружанасьць з Захадам і Украінай.
4. Масква не вельмі задаволена, і не зьбіраецца "пакінуць Беларусь" у баку.

Што штурхае мяне да такіх высноў? Даволі абшэрныя спробы Лукашэнкі "даказаць" расейскім журналістам немэтазгоднасьць удзелу Беларусі ў якім заўгодна фармаце канфрантацыі. Інтэнсіўнае апраўданьне сваёй пасіўнасьці са спасылкай на Пуціна.

Відавочна ўся гэтая "прамова" была дамашняй загатоўкай з якой Лукашэнка ляцеў у Маскву.

Таксама ён прагаварыўся, што ў атачэньні Пуціна ёсьць людзі з больш жорсткім падыходам і пазіцыяй, якая аказвае даволі моцны ціск на Лукашэнку.

Найбольш цікавай мне бачыцца наступнае выказваньне:

А то, что Беларусь вступит в войну и прочее, - это из той оперы, что мы с Путиным завтра хотим захватить Европу (ну, для начала Польшу и Прибалтику). Это чушь, как он вчера сказал, это ложь полная. Мы никогда даже не обсуждали этот вопрос".



1.5k 0 10 26 55

Калі ж наступіць гэтае хутка!

Недзе я гэта ўжо чуў:

Ціханоўская:
📌 «Рэжым значна больш уразлівы, чым здаецца. Ён падобны на стул на трох ножках: грошы, рэпрэсіі і Расія. Калі ўпадзе адна ножка, разваліцца і ўсё крэсла».

📌 «Я ўпэўненая, што змены ў Беларусі адбудуцца раней, чым у Расіі;

З гэтай нагоды некалькі пытаньняў:
1. Калі рэжым такі ўразьлівы то чаму ён не разваліўся ў 2020 годзе? Што перашкодзіла давесьці справу да канца, пры такой вялікай мабілізацыі грамадства і разгубленасьці ўладаў;

2. Калі рэжым такі ўразьлівы, то што перашкодзіла зьмяніць яго ў 2021 годзе, асабліва калі пэўныя асобы зьвярталіся па падтрымку да Пуціна, а апазіцыя мела хоць нейкі патэнцыял і ўплыў у Беларусі;

3. На чым базуецца ўпэўненасьць, што перамены ў Беларусі пачнуцца раней, чым ў Расеі, калі расея гэта 3 нага?
- Грошы ёсьць (іх можа не быць ў людзей, ўлада будзе йх мець).
- Рэпрэсіі не зьмяньшаюцца і носяць сістэмны характар, актыўныя людзі выяжджаюць з краіны!
- Расея падтрымлівае рэжым і з’яўляецца фактычна ключовым элементам у гэтая трыядзе.

Адкуль гэтая міфатворчасьць? 30 год апазіцыйныя партыі прадавалі Захаду гэтую ж канфетку, "яшчэ 2 гады і рэжыму канец". 2001, 2004, 2006, 2010. Гэтая "байка" гучала з вуснаў Лябедзькі і Мілінкевіча (абодва дарадцы).

4. Якімі рэсурсамі будзе дасягнуты абвал сістэмы? Якія рэсурсы мае апазіцыя зараз, калі янв нават не кансалідаванв? Колькі батальёнаў сфарміравана АПК-ОСТ?
Якое фінансавае і эканамічнае заплечча ў ОСТ?
Дзе вайсковае апірышча апазіцыі? Адное спадзяваньні на нейкі спантанны ўнутраны пратэст і чарговую сьмерць Лукашэнкі? Але з чаго возьмецца гэты пратэст?

Ціханоўская цалкам пераняла наратывы старой апазіцыі (бо яна яе атачае) і прадае Захаду абсалютна пустыя дэкларацыі, якія гучалі з 2020 году і да 2020, бо іншага нічога прыдумаць не могуць, а праўду сказаць баяцца.

Але такія заявы, шкодзяць перш за ўсе самой Ціханоўскай, бо аказваецца, што 4 гады яе нічому не навучылі, што сітуацыяй ў краіне і вакол яе яна не валодае і ведаць нічога не хоча, аналізаваць, асэнсаваць працэсы ў Беларусі, у апазіцыі, ў Расеі, нават на базавым узроўні жаданьня ніякага няма.

У сваю чаргу атачэньне забівае яе галаву пустымі, безсэнсоўнымі канструкцыямі і формуламі, сутнасьць якіх яна нават не разумее.

Гэтым самым падкрэсьліваецца унутраная палітычная беднасьць, інфантыльнасьць апазіцыйных структур.
Ну не можа адказны палітык, казаць такія рэчы, якія супярэчаць самі сабе. (Прыгадаю, што некалькі год гэтыя штукі, абяцанкі, прадавалі беларусам, зараз суцішыліся).

Магчыма там ёсьць ўпэўненасьць, што еўрапейцы такія дурні, што купяцца на гэта, а праз год ужо ніхто не ўзгадае словы, што рэжым хутка падзе.




СК РФ вконце концов нашел визитку Байдена

Следственный комитет возбудил дело о финансировании террористов должностными лицами США и стран НАТО. Такое решение приняли по итогам проверки после теракта в "Крокус Сити Холле".

По версии следствия, преступники получали средства через нефтегазовую компанию Burisma Holdings на Украине, в которой сын действующего президента США Хантер Байден несколько лет был членом совета директоров.

Как там с соболезнованиями жертвам "американских террористов"?

Можно быть тысячу раз добрым и "человечным" с монстрами, они же всегда используют эту человечность и доброту против вас.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Выдатная сістэматызацыя расейскай прапаганды


Сумневы

І.
Апазіцыйныя структуры ў крызісе і заняпадзе. Пэўным сьведчаньнем гэтага з’яўляецца вострая праблема вакол Каардынацыйнай Рады.

З аднаго боку нам патрэбныя эфектыўныя, прадстаўнічыя ворганы, якія хоць нейкім чынам спрыяюць фарміраваньню палітычнай культуры, камунікацыі, адказнасьці, палітычнага ўдзелу беларусаў у эміграцыі. Хаця ва ўмовах эміграцыі рабіць гэта даволі цяжка, асабліва калі вынік дадзенага працэсу можна пабачыць толькі праз некалькі год.

З іншага боку, Рада амаль 3,5 гады існавала як нейкі абрубак невядома чаго. Яна была манапалізавана групкай людзей, якія вялі нейкую дзіўную гульню, правялі кулуарную квазірэформу, што па выніку зьвяло статус КР да калектыўнага 0.
1. Ключавая мэта КР і "выбараў" як базавай грамадска-дэмакратычнай альтэрнатывы электаральным працэсам у Беларусі не дасягнута;
2. Прываблівасьць КР ды іншых структур мінімальна. Зразумела, што эфектыўнасьць апазіцыйных структур можа выражацца збольшага толькі ў маральна-палітычнай перавазе над рэжымам Лукашэнкі: адказнасьць, салідарнасьць, сьціпласьць. Па ўсім гэтым параметрам маюцца сур’езныя праблемы. У выпадку КР гэта, нпр., абсалютная бясьсілле ў вырашэньні кэйса В. Кавальковай;
3. За год працы КР не з’явілася моцных публічных, аўтарытэтных палітыкаў, аратараў, лідэраў думак. Больш таго, у пік крызісу пачалася ўцечка "палітыкаў" з Рады;
4. Унутрыструктурная барацьба за ўплывы і легітымнасьць, што з’яўляецца вынікам самаізаляцыі апазіцыйных структур ад публічнасьці і поўная фармалізацыя ўласнай адказнасьці;
5. Стомленнасьць (псіхалагічная) людзей ад "працэсу дзеля працэса", неразуменьня мэтаў, сутнасьці дзеяньня. Зараз я ўжо назіраю перафарміраваньне старога стэрэятыпу "гэта чужыя інтрыгі", палітыка брудная справа і г.д.
Па сутнасьці недахоп новых, актыўных беларусаў у гэтыя структуры, прывоздіць да таго, што там застаюцца тыя самыя людзі. 

З другога боку, сумневы ў працэдурах, механізмах дзейнасьці стрымліваюць людзей ад удзелу, (непатрэбныя рызыкі і г.д), такім чынам людскі рэсурс зьмяншаецца, як і рэпрэзэнтатыўнасьць. Такім чынам, прываблівасьць КР ды іншых арганізацый яшчэ больш падае.

Такі працэс можна акрэсьліць як дэвальвацыя апазіцыйнасьці. І сітуацыя будзе з кожным годам пагаршацца, бо індэкс прываблівасьці будзе падаць, а крывая канфліктаў і скандалаў будзе павялічвацца.

ІІ
Аднак жа і глядзець на тое, як карабель ідзе на дно і не спрабаваць яго падлатаць і выратаваць, таксама не выхад.

Адсюль у сумневы. Мне запрапанавалі ўвайсьці ў выбарчы камітэт па выбарах у КР.
Відавочна - сітуацыя крытычная, "выбары" будуць хутчэй выглядаць як кепскаарганізаванае шоу і не будуць мець характару спраўднага прадстаўніцтва. (Я ўсьцяж стаю на пазіцыі скліканьня агульнабеларускага кангрэсу і выбараў складу КР на кангрэсе. Удзел беларусаў з Беларусі ў любым выпадку будзе моцна абмежаваны (асабліва ў праве быць "выбраным").

Мая прысутнасьць у ВК (як крытыка) пэўная дэкаратыўная легітымізацыя дэмакратычнасьці працэсу і структуры. Разам з гэтым правал арганізацыі самога працэсу, адмоўны вынік "выбараў", умоўна не такі склад КР - негатыўна адаб’ецца на рэпутацыі ўдзельнікаў-чальцоў ВК: "па што трэба лезьці ў чужую гульню"? Першы і другі склад гэта паказаў, як і дзейнасьць АПК.
Але, з іншага боку, калі стаяць па-за працэсам, не ўмешвацца, не ўдзельнічаць то ўся нашая "палітыка" будзе заўседы заставацца чужой гульнёй з якой будуць карыстаць іншыя для ўласных інтарэсаў. Нашай палітыкі ў такой сітуацыі проста не будзе.

1.9k 6 16 58 64


20 last posts shown.