нататкі вар'яткі


Channel's geo and language: not specified, not specified
Category: not specified


канспектую жыццё

Related channels

Channel's geo and language
not specified, not specified
Statistics
Posts filter


пакутнікі,
вы покутнікі

вы чырвонакутнікі
ў нашай белай хаце




с. 27

Развучылася есці і спаць.
Яе цела –
толькі вочы.


с. 21

Хоць твая куля трапіць праз куртку
ў маё сэрца,
не заб'еш мяне, вораг.

Хоць твой выбух парве на шматкі
маё цела,
не заб'еш мяне, вораг.


Анна Свіршчыньска

Чатырнаццацігадовая санітарка думае, засынаючы


Каб усе кулі на свеце
трапілі ў мяне,
то ўжо не маглі б трапіць ні ў кога.

І каб памерла столькі разоў,
колькі ёсць людзей на свеце,
каб яны не мусілі ўжо паміраць,
нават немцы.

І каб людзі ўвогуле не ведалі,
што я памерла за іх,
каб не было ім сумна.


Чароўная палачка для пісьменнікаў – чытаць, і чытаць шмат. З часам атрымаецца прачытаць і свой тэкст – такім, якім ён ёсць і як патрэбна яму. Таму што чытаць і пісаць – значыць забываць, страчваць сябе, а потым праз адлегласць, пасля таго, як час трансфармуе гэты стан, – знайсці сябе наноў. Пісаць – проста і складана адначасова. Пісаць – магчыма і абсалютна не магчыма. Пісаць – і балюча, і прыемна, і неабходна для жыцця.

Інгер Бротвайт


Хрыстос святло

пяшчотная рука промня
на маёй шчацэ


Ага. Я закінула канальчык, а пасля Фрома прачыталася яшчэ па кніжцы Венечкі Ерафеева і Караткевіча. Але тут няма чаго казаць. Ерафееў ёсць Ерафееў, Караткевіч ёсць Караткевіч. Класіка. Must read.

Адно што правялася паралель паміж "..Петушкамі" і Адамовічавай "Песняй..". Не дзіва, бо аўтары вызначылі адзін жанр - паэма ў прозе.


Я паныла пра тое, што не ўмею любіць, і мне падарылі кніжку Эрыха Фрома "Мастацтва любіць". Прычым паныла я аднаму чалавеку, а падарыў іншы. Дык вось. Кніжка — муць, нешта з налётам Дэйла Карнэгі. Не сказаць, што я з яе нешта вынесла, але глава пра любоў да Бога дазволіла яшчэ раз паварочаць у галаве маё разуменне Бога і адносінаў з ім і да яго — а я вельмі люблю, як вы ўжо заўважылі, разважаць пра Бога, пры тым разумеючы, што ніколі ні да чога не даразважаюся, як, зрэшты, люблю ўсе бессэнсоўныя заняткі, паэзію, напрыклад. Таксама цікава было даведацца пра некаторыя растройствы і іх магчымыя крыніцы ў дзяцінстве, хоць усё гэта ўкінула мяне ў грусь і печаль. Адна зорачка з трох. (Адгэтуль буду спрабаваць кідаць сюды кароткія нататкі пра ўсе прачытаныя кніжкі і іх ацэнку па трох-зоркавай шкале).

Усім любові і ўсіх з Раством!


шлях 360

я ёсць
шлях
і праўда
і жыццё

ніхто не прыходзіць
да Бога
акрамя як
праз сябе


А яшчэ было тое, што не падлягае падлікам і не ўпісваецца ва "ўпершыню". Быў універчык і калегіюм, была школка літаратара і многа кніжак. І я ўсё іду да сябе. З гэтай нагоды яшчэ не публікаваны вершык.


Мне моцна захацелася падбіць, што я такога зрабіла ў апошні год дзесяцігоддзя. Менавіта цяпер, бо пасля трэба будзе пячы пернікі, фаршыраваць яйкі, пыласосіць іголкі з ёлкі ну і перыядычна кідаць вока на падручнік па лексікалогіі — карацей, не да гэтых глупстваў.

Ну дык вось. У 2019 я
- упершыню стала хроснай мамкай (ды адразу для двух малых),
- змантавала фільм,
- тры разы выступіла з вершамі,
- упершыню перад вялікай колькасцю людзей спела сольна народную песню,
- упершыню ўбачыла Бабруйск і Магілёў,
- набыла дызайнерскае паліто,
- арганізавала этнаграфічную экспедыцыю,
- упершыню афіцыйна працавала (выхавацелькай у летніку), што стала горшым досведам за жыццё,
- нарэшце пашыла кашулю,
- адгуляла на двух традыцыйных вяселлях і адным звычайным,
- зрабіла фотавыставу


Мэты на дзве дваццаткі сфармуляваныя!
Poll
  •   Пакажы для натхнення!
  •   Трымай у сваім нататніку, гэта асабістае.
10 votes


Дарэчы, сёння-заўтра (калі дакладна, новы час народзіцца заўтра ў 4.19) — час зімовага сонцавароту. Так бы мовіць, гэта астранамічны новы год. І ён здаецца мне найважнейшым, бо ахоплівае ўвесь космас. У той час як Раство і Новы год проста часткова перацягнулі на сябе той канцэпт і надбудавалі новых. Таму сёння я буду складаць планы і мэты (і жаданні на зорку хаха) на новы год, якімі, магчыма, пасля падзялюся з вамі тут. Раю вам зрабіць тое самае. Незвычайны, цудоўны час.


На маю думку, веручы ў што б то ні было, трэба дапускаць, што ты не маеш рацыі.
Я веру ў Бога, але я дапускаю, што яго няма. І мне здаецца, з гэтым "але" вера становіцца глыбейшай, бо ў такім выпадку яна сапраўды твая, шчырая, ненавязаная.
У іншы перыяд я б зусім не звярнула ўвагі на жанчыну, якая шукае нешта дробнае на падлозе ўніверскага калідора, і не наважылася б запрасіць бабулю, якой праз адсутнасць броні давялося ехаць у маршрутцы стоячы, сесці на маё месца. Я ўпэўнена, што так дзейнічае Бог — нараджае любоў і эмпатыю да ўсіх і ўсяго, падштурхоўвае рабіць прыемнае. Цела Хрыста сілкуе, адкрывае вочы на патрэбу людзей, я пачынаю заўважаць, калі ў чалавека варта пацікавіцца, ці ўсё ў парадку, і прапанаваць сваю дапамогу. Нягледзячы на маю цяперашнюю няўпэўненасць у царкве як інстытуце, я веру ў прысутнасць Бога ў сакрамантах, бо адчуваю гэта на сабе.


Forward from: Maria B
Разглядала і твой знайшла)


Forward from: Maria B
Па Ліцэі развешаныя вершы беларускіх паэтаў, 11-ыя рабілі


Forward from: Maria B


Сумавала два дні. Сёння ну проста зусім. А тут такая прыемная неспадзяваначка. Калі вершы адгукаюцца недзе, значыць, жывуць, і я з імі.


На тыдні ішла малілася ружанцам. І паралельна пачала разважаць, што ніхто не вольны абмяжоўваць свабоду чалавека, абіраць за яго ягоную праўду. Акурат на гэтай думцы ружанец раптам парваўся. Супадзенне.

20 last posts shown.

22

subscribers
Channel statistics