ВЯЧОРКА


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Беларуская палітыка і культура

Related channels  |  Similar channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


Што абмяркоўвалі на палях G7 па Беларусі:
👉 дапамогу незалежным мэдыям і праваабаронцам
👉 адказнасьць супраць памагатых рэжыму Лукашэнкі
👉 вызваленьне палітвязьняў
👉 дзеяньні ў абарону беларускай незалкжнасьці
👉 фармалізацы адносінаў з дэмакратычнымі сіламі і непрызнаньне Лукашэнкі
👉 візы і пытаньні беларусаў у выгнаньні


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Канада — краіна далёкая. І канадцы мала ведаюць пра нас, і мы мала ведаем пра Канаду. Але дзякуючы беларускай дыяспары, Івонцы Сурвілле, і ў рэшце рэшт такім вось цёплым і важным візітам — нашыя краіны становяцца бліжэйшыя. Канадцы шчыра кажуць, што іх магчымасьці абмежаваныя, але гатовыя рабіць усё, што ад іх залежыць


Forward from: BalaganOff
Друзья! Мы с вами начинаем мегасбор "Беларусам от Беларусов" на 100 дронов для Полка Калиновского! Кто-то не верит,что у нас всё получится, кто-то даже мечтает чтоб не получилось! Но мы с вами знаем, что Хороших Людей Больше!
Сумма очень большая 45000 дол и помочь можно 2 способами 1) отказаться от кофе с утра и сделать донат любой 2) И просто поделиться информацией про этот сбор с Хорошими людьми
ГЛАВНОЕ!!! Беларусам из Беларуси Запрещено донатить!!! Безопасность главное!
Как можно помочь?
1)Картой
Мега сбор для Полка Калиновского на 100 дронов
🎯Ціль: 1 800 000.00 ₴
🔗Посилання на банку
https://send.monobank.ua/jar/22XT38DAka
💳Номер картки банки Rykov Oleksandr
5375 4112 1743 7685
2) Paypal balaganoffff@gmail.com
3) Patreon (Одноразовая подписка) patreon.com/balaganoff
4) криповалюты USDT ERC20 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7
USDT TRC20 TYdkgxNCG6t73B5jiV47RCewEmMFpRf2gc
ETH 0xADE930fBAb8f8B98Ca9547C9f0C205BA4DB074b7 Слава Украине! Жыве Беларусь!
(На сейчас уже собрано 123 948 гр и 4692 дол )


Сьвятлана Ціханоўская і праўнук паўстанца Каліноўскага Зыгмунта Мінейкі, былы прэм'ер Грэцыі - Джордж Папандрэу -- на Афінскай Агоры


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Яшчэ пару месяцаў таму Лукашэнка спрабаваў заігрываць з Кіпрам, слаў віншавальныя тэлеграмы. У Кіпры з Лукашэнкам мець справы ня хочуць.

👉Кіпр будзе закрываць лазейкі, якія рэжым выкарыстоўвае для абыходу санкцыяў
🤝Сумленныя беларускія бізнэсы і IT-кампаніі працягнуць працу і будуць мець падтрымку Кіпра
👉Вядзецца праца па вырашэньні праблем з дакументамі і пашпартамі беларусаў, якія пражываюць на Кіпры

На відэа сустрэчы з прэзыдэнтам (які выконвае функцыі і кіраўніка ўраду), сьпікеркай, дыпляматамі і дэпутатамі


Сёньня ў літоўскім Сэйме адбылася канферэнцыя, прысьвечаная беларускаму Дню Канстытуцыі. Вельмі моцныя словы літоўскіх палітыкаў і спікеркі парлямэнту ў падтрымку беларусаў, каб ня клалі ў адзін кошык рэжым і народ. Важна, што гэта адбываецца на фоне агульных антыбеларускіх настрояў у літоўскай мэдыяпрасторы. Трэба яшчэ больш супольных падзеяў, і камунікацыі.


Forward from: Парламентский Канал
У Кіеве, высілкамі офісу Святланы Ціханоўскай і дэпутскай групы “За дэмкратычную Беларусь” адбылася дыскусія: стасункі афіцыйнага Кіева і дэмакратычных сіл Беларусі: выклікі, пагрозы, магчымасці:

Некаторыя вынікі дыскусіі:
👉Галоўным крытэрам эфектыўнасці супольнай працы можа быць запуск беларуска-украінскага стратэгічнага дыялога. Удзельнікі дыскусіі засведчылі разуменне і ўсведамленне, што трэба ствараць эфектыўную сістэму, стрыжням якой з’яўляецца стратэгія і ясны план дзеянняў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” рыхтуе адмысловую заяву аб непрызнанні вынікаў беларускіх псеўдавыбараў.
👉Дэпутатская група “За дэмакратычную Беларусь” гатова да сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай дыяспары, дабраахвотнікаў і абмеркаванню спіса існуючых праблем. Задача мінімум - развязаць хаця б некалькі вузлоў, якія ствараюць перашкоды для інтэграцыі беларусаў ва Украіне
👉украінскія і беларускія сінтэнкі (Прызма, Палітычная сфера, Еўрапейскі Дыялог) распачынаюць падрыхтоўку форума братоў Астрожскіх у Кіеве.


Forward from: Парламентский Канал
Анатоль Лябедзька: Да дыскусіі наколькі пагана украінцы ставяцца да беларусаў
?!
Ужо настроіліся з Франакам Вячоркам на высадку і хвалю чакання наступнага цягніка да Кіева. Але… памежнікі паставілі ў рэжым чакання цягнік!!! Ён нас пачакаў і мы з добрым настроем рушылі ў Кіеў.
Быць, менавіта ў гэтыя дні, ва Украіне годна і цікава. Наперадзе змястоўныя сустрэчы і дыскусіі з дэпутатамі Вярхоўнай Рады Украіны і еўрапейскімі парламентарыямі, што ў гэтыя дні з’язджаюцца ва Украіну.

#украіна #беларусь #разам #салідарнасць


Сапраўды шкада, што Польшча прыпыніла праграму Poland Business Harbour. Праграма цудоўная і патрэбная. Але няварта пасыпаць галаву попелам.

Наколькі нам вядома, адна з асноўных праблем для віз Poland Business Harbour — нізкая канвертацыя віз. То бок людзі рабілі масава візы PBH і толькі каля 35-40% атрымальнікаў імі скарысталіся і ўехалі ў Польшчу. Агулам Польшча выдала беларусам больш за 600 тысяч візаў розных тыпаў за апошнія 30 месяцаў.

Другая магчымая прычына — візавы скандал летась у Польшчы, калі пацвердзілася, што многія візы выдаваліся без належных працэдураў і праверак, у тым ліку за хабар.

Цяпер мы знаходзімся ў кантакце з прадстаўнікамі польскага ўраду ў справе аднаўленьня праграмы Poland Business Harbour ці запуску яе альтэрнатывы, прызначанай для высокакваліфікаваных працоўных для Беларусі і рэгіёну. Гэта важна і для беларускага прыватнага сэктару, гэтаксама важна для польскага боку.

Пры гэтым прыпыненьне (НЕ СПЫНЕНЬНЕ!) праграмы аднак ня значыць спыненьня выдачы візаў. Кваліфікаваныя спецыялісты могуць па-ранейшаму падавацца і атрымліваць візы, зараз выпрацоўваецца мэханізм паскоранай выдачы.

Цяпер новы польскі ўрад праводзіць перагляд усіх праектаў і праграмаў, якія фінансуюцца дзяржавай. Гэта тычыцца і медыяпраектаў, у тым ліку Белсат. Падчас апошняй сустрэчы Сьвятлана Ціханоўская падняла гэтае пытанне з міністрам Сікорскім, і міністар запэўніў, што МЗС працягне падтрымку каналу. Для нас, беларусаў, праца Белсату мае выключна важнае значэнне.


Хто ў Вільні, далучайцеся заўтра (21 студзеня) адзначыць гадавіну паўстаньня Каліноўскага. Бярыце з сабой сьцягі.

▪️святая імша ў Кафедральным саборы (12.30–13.30 па мясцовым часе),

▪️цырымонія на могілках Росы (14.00–14.45 па мясцовым часе).

10 last posts shown.