Дэбаты DысКУТ


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Канал пра падзеі і навіны дэбатнага клубу DысКУТ

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


⚡ Сёння, пасля нядзельнага «Маршу супраць фашызму», на якім было затрымана больш за 300 чалавек, выйшлі пратэставаць пенсіянеры і медыкі.

Калону, якая хацела прайсці па праспекце Незалежнасці, спачатку не прапускалі ў падземку каля ГУМа, а пасля каля цырка, дзе сілавікі ўсталявалі кардон (чым практычна перакрылі рух у цэнтр). Частка людзей змагла прабіцца і рухацца далей, а частка згарнула да Опернага тэатра. Вядома аб, па меншай меры, некалькіх затрыманнях.

Пакуль нашыя бабулі і дзядулі змагаюцца за свабоду, Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра абароны. Як звычайна, цытата: «Мы бачым як адзін з асноўных недахопаў у гэтай сітуацыі адсутнасць сапраўднага патрыятызму, асабліва ў нашых мужыкоў».

Як думаеце, сапраўдны патрыятызм, гэта што?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
«Людзі прэзумпцыю невінаватасці ў чэргах абмяркоўваюць».

Грамадзянская супольнасць, якая, здавалася, пачала фарміравацца ў Беларусі, сутыкнулася з перашкодамі і прэсінгам. Што з ёй будзе далей?

⚡ Ідэя для Беларусі: грамадзянская супольнасць пад прэсінгам уладаў: што далей?

Сабралі самыя цікавыя выказванні і меркаванні ўдзельнікаў ды ўдзельніц дэбатаў «ДысКУТ». А што думаеце вы: што чакае грамадзянскую супольнасць Беларусі?

Глядзіце тызер і пакідайце вашыя адказы ў каментарах ды пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя. Глядзім і абмяркоўваем разам 🙂

Відэа цалкам шукайце тут: https://youtu.be/s_pIfCaTFlY
#дыскут — будзе цікава.


Улады пастаянна паўтараюць: Беларусь — сацыяльная дзяржава, пра сацыяльны вектар гаворыць і Кастытуцыя. Але ці так гэта, калі ў нас існуе база «не занятых у эканоміцы»? Давайце разбярэмся:

⚡ Ідэя для Беларусі: сацыяльна арыентаваная дзяржава

Рэгіструйцеся на прагляд тут: https://dyskut.org/

Далучайцеся! У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

Удзельнічаюць:
— Ігар Барысаў — старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).
— Марыя Рудакоўская — кіраўнічка рабочай групы «Жанчыны БСДП».

📣 26 лістапада | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

А як лічыце вы: Беларусь — сацыяльная дзяржава? Адказы і пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


За свабодай ці за лепшым жыццём — прычыны розныя, але пытанне адно: Вы б хацелі эміграваць з Беларусі?

👍 — Так
👎 — Не

Выказвайцеся ў каментарах і ўжо заўтра далучайцеся да прагляду наступнага выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

⚡ Рэгіструйцеся на прагляд у zoom: https://dyskut.org/

У вас будзе магчымасць знаходзіцца у адным zoom пакоі з удзельнікамі і ўдзельніцамі, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні:

Тэма выпуску: «Ідэя для Беларусі: як і чаму беларусы з'язджаюць за мяжу?»

Пра эміграцыю беларусаў і беларусак будуць дыскутаваць:
— Андрэй Руданаў — юрыст і кансультант (Літва).
— Кірыл Атаманчык — грамадска-палітычны дзеяч, кіраўнік агенцтва забаў і адпачынку Vilnius Relax.

📣 24 лістапада | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

Адказы і пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Размовы пра інтэграцыю на фоне «малочных войнаў» і штогадовых перамоваў аб цане на газ. Але што будзе з адносінамі Беларусі і Расіі ў будучыні? Давайце дыскутаваць! Ужо сёння:

⚡ Ідэя для Беларусі: якая будучыня беларуска-расійскіх адносінаў?

Рэгіструйцеся на прагляд: https://dyskut.org/

Далучайцеся. У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

📣 сёння | 19:00 | сустракаемся ў анлайн

Удзельнічаюць:
— Таццяна Чуліцкая — паліталагіня, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва).
— Максім Гаруноў — філосаф, калумніст «Еўрарадыё».

Пытанні і меркаванні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


⚡ Сёння з-за «прахалоднага надвор'я» прыхільнікі дзеючай улады сабраліся на канцэрце «Захаваем мірную Беларусь». Гледачоў было няшмат, а са сцэны вядучыя падзякавалі сілавікам, што тыя (цытата) «не далі навязаць нам чужую ідэалогію».

Затое холад не спалохаў пратэстоўцаў: ланцугі салідарнасці сабраліся на вуліцы Прытыцкага і на Каменнай Горцы ў Мінску, адзіночны пікет прайшоў на плошчы Якуба Коласа.

Тым часам віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея Калерво Кумола выступіў супраць правядзення матчаў Чэмпіянату свету ў Мінску. Да гэтага, дарэчы, заклікалі і некаторыя еўрапейскія СМІ.

Чэмпіянат пройдзе ў Беларусі? Ці нас чакае толькі Калядны турнір аматараў на прыз прэзідэнта РБ, як думаеце?


Падзеі апошніх месяцаў прымушаюць усё больш людзей эміграваць з краіны. Пры гэтым улада, здаецца, не супраць і нават пагражае не пускаць «праціўнікаў рэжыму» назад. Але што чакае Беларусь без медыкаў, IT-спецыялістаў і спецыялістак? Давайце разбярэмся:

⚡ Ідэя для Беларусі: як і чаму беларусы з'язджаюць за мяжу?

Рэгіструйцеся на прагляд тут: https://dyskut.org/

Далучайцеся! У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

Удзельнічаюць:
— Андрэй Руданаў — юрыст і кансультант (Літва).
— Кірыл Атаманчык — грамадска-палітычны дзеяч, кіраўнік агенцтва забаў і адпачынку Vilnius Relax.

📣 24 лістапада | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

А як лічыце вы: чаму людзі з'язджаюць за мяжу? Адказы і пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


Для адных — брацкі народ, іншым — небяспечны сусед. Ці патрэбна Беларусі інтэграцыя з Расіяй?

👍 — Так
👎 — Не

Выказвайцеся ў каментарах і ўжо ў панядзелак далучайцеся да прагляду наступнага выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

⚡ Рэгіструйцеся на прагляд у zoom: https://dyskut.org/

У вас будзе магчымасць знаходзіцца у адным zoom пакоі з удзельнікамі і ўдзельніцамі, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні:

Тэма выпуску: «Ідэя для Беларусі: якая будучыня беларуска-расійскіх адносінаў?»

Удзельнічаюць:
— Таццяна Чуліцкая — паліталагіня, Універсітэт Вітаўта Вялікага (Літва).
— Максім Гаруноў — філосаф, калумніст «Еўрарадыё».

🚀 23 лістапада | 19:00 | сустракаемся ў анлайн

#дыскут — будзе цікава.


⚡ Развітанне з Раманам

Тысячы людзей прыйшлі ў Храм Уваскрэсення Хрыстова на цырымонію развітання з Раманам Бандарэнкам. Акцыі памяці адбыліся таксама ў Беларускай акадэміі Мастацтваў, у Мінску на Партызанскім праспекце і на вуліцы Сурганава, і ў Рэчыцы.

Разам з тым, Генеральная пракуратура паведаміла аб узбуджэнні крымінальнай справы з-за «прадастаўлення недакладнай інфармацыі» па факце гібелі хлопца. Ужо сёння быў затрыманы супрацоўнік БХМД, якога падазраюць у разгалашэнні прафісійнай таямніцы, гаворка, напэўна, ідзе пра аналіз крыві Рамана, які паказаў, што ніякай алкагольнай інтаксікацыі, пра якую казаў СК, у хлопца не было.

Ці будуць асуджаныя вінаватыя ў смерці, як думаеце?


Ці кантралюе Беларусь сваю інфармацыйную прастору? Як павысіць медыяпісьменнасць? І пры чым тут цэнзура? Шукайце выпуск дэбатаў «Ці трэба забараніць расійскія СМІ, каб супрацьстаяць расійскай прапагандзе?» тут: https://youtu.be/mXWs2Z_bDGw
⠀ ⠀
⚡ А вынік дыскусіі тут: https://nashaniva.by/?c=ar&i=262659

А як вы думаеце: ці трэба забараніць расійскія СМІ, каб супрацьстаяць расійскай прапагандзе?


Спрэчныя дарожныя карты і 21 год Дагавору аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Інтэграцыя Беларусі і Расіі — гэта што? Воля народаў, якія хочуць аб'яднацца, або страта незалежнасці? Што чакае ўзаемаадносіны дзвюх краін ў будучыні? Давайце разбярэмся:

⚡ Ідэя для Беларусі: якая будучыня беларуска-расійскіх адносінаў?

Рэгіструйцеся на прагляд тут: https://dyskut.org/

Далучайцеся! У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

Удзельнічаюць:
— Таццяна Чуліцкая — паліталагіня, Універсітэт Вітаўта Вялікага.
— Максім Гаруноў — філосаф, калумніст «Еўрарадыё».

📣 23 лістапада | 19:00 | сустракаемся ў анлайн

А як лічыце вы: што чакае беларуска-расійскія адносіны? Адказы і пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


⚡ Дружынікі і «чысты» Мінск

У мінскіх дварах пачалося, як таго прасіў Аляксандр Лукашэнка, навядзенне «ўзорнага парадку»: камунальнікі зрэзаюць стужкі, зафарбоўваюць муралы, прыбіраюць стыхійныя мемарыялы. Акрамя таго ўлады паабяцалі кантраляваць тэрыторыі «схільныя да ўплыву дэструктыўна настроеных грамадзян».

Спіс такіх месцаў ужо з'явіўся на сайце Мінгарвыканкама. Сярод іх пратэстная «Плошча пераменаў», ЖК «Каскад», ЖК «Мегаполіс».

Дарэчы, у мікрараёны і двары сталіцы абяцаюць дасылаць не толькі камунальнікаў але і міліцыю з дружыннікамі. Плюс, будзе праводзіцца маніторынг школьных (!), бацькоўскіх і дваровых чатаў. (Спадзяемся, у школьных чаціках не будуць шукаць тых, хто не здаў на абеды).

А вы як думаеце: лентачкі і муралы — усё?


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Падзеі апошніх месяцаў паказалі, што людзі гатовыя самі вырашыць хвалюючыя пытанні, а актывізм перастаў быць рэдкай з'явай у Беларусі. Але што будзе з грамадзянскай супольнасцю далей? Давайце дыскутаваць! Ужо сёння:

⚡ Ідэя для Беларусі: грамадзянская супольнасць пад прэсінгам уладаў: што далей?

Рэгіструйцеся на прагляд тут: https://dyskut.org/

Далучайцеся. У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

📣 сёння | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

Пра будучыню грамадзянскай супольнсаці будуць дыскутаваць:
— Яна Ганчарова — праваабаронца, журналістка, каардынатарка праекта дапамогі палітвязням.
— Юрый Чавусаў — юрыст, палітолаг, член рэдакцыйнага савета часопіса
«Палітычная Сфера».

Пытанні і меркаванні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


⚡ У дамах Новай Баравой нарэшце з'явілася гарачая і халодная вада (і зрэзалі бел-чырвона-белыя стужкі).

Нагадаем, у пратэстным мінскім мікрараёне тры дні адсутнічала водазабеспячэнне і часткова ацяпленне, а ўчора нават не працавала школа. Прычына: сапсаваны запорны вентыль, які, быццам бы, спілавалі невядомыя.

Жыхары лічаць інцыдэнт помстай, а «Мінскводаканал» разам з мэрам — правакацыяй. Першыя дні ўлады не спяшаліся ўстараняць аварыю, і жыхары горада спрабавалі сваімі сіламі аказаць дапамогу пацярпелым, да прыкладу, дастаўлялі ваду на валанцёрскіх пачатках, але неўзабаве міліцыя стала пускаць у раён толькі тых, хто там прапісаны.

Гэта новы спосаб барацьбы з пратэстнымі раёнамі? Ці супадзенне?


Ці ёсць ў Беларусі грамадзянская супольнасць, калі для яе фармавання патрэбна дэмакратыя?

👍 — Так
👎 — Не

Выказвайцеся ў каментарах і ўжо заўтра далучайцеся да прагляду наступнага выпуску дэбатаў «ДысКУТ».

⚡ Рэгіструйцеся на прагляд у zoom: https://dyskut.org/

У вас будзе магчымасць знаходзіцца у адным zoom пакоі з удзельнікамі і ўдзельніцамі, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні:

Тэма выпуску: «Ідэя для Беларусі: грамадзянская супольнасць пад прэсінгам уладаў: што далей?»

Пра будучыню грамадзянскай супольнсаці будуць дыскутаваць:
— Яна Ганчарова — праваабаронца, журналістка, каардынатарка праекта дапамогі палітвязням.
— Юрый Чавусаў — юрыст, палітолаг, член рэдакцыйнага савета часопіса
«Палітычная Сфера».

📣 19 лістапада | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

#дыскут — будзе цікава.


⚡ Відэа-адказ і дыялог з ЕС

Генпракуратура звярнулася ў Мінюст Польшчы з просьбай аб выдачы Сцяпана Пуціла і Рамана Пратасевіча, у сваю чаргу Сцяпан ужо запісаў відэа-адказ уладам Беларусі: «Перастаньце ганьбаваць сябе на ўвесь цывілізаваны свет», — кажа стваральнік прызнанага экстрэмісцкім на тэрыторыі РБ телеграм-канала (як у Гары Потэра — нельга называць).

Тым часам, Беларусь прыпыняе дыялог з Бруселем па правах чалавека і паніжае ўзровень свайго прадстаўніцтва ва «Усходнім партнёрстве» да экспертнага. Але прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Пэтэр Стано заявіў, што Еўрасаюз раней Беларусі замарозіў дыялог з афіцыйным Мінскам.

Дык хто ж першы? І наогул, ці выдасць Польшча Сцяпана і Рому, як думаеце?


Ад дваровых чацікаў, актывістаў і актывістак да адклікання дэпутатаў — грамадзянская супольнасць, якая, здавалася, пачала фарміравацца ў Беларусі, сутыкнулася з перашкодамі і прэсінгам. Што з ёй будзе далей? Давайце разбярэмся:

⚡ Ідэя для Беларусі: грамадзянская супольнасць пад прэсінгам уладаў: што далей?

Рэгіструйцеся на прагляд тут: https://dyskut.org/

Далучайцеся! У вас будзе магчымасць знаходзіцца ў zoom пакоі дэбатаў, бачыць чат, дыскутаваць і задаваць пытанні ўдзельнікамі і ўдзельніцамі.

Пра будучыню грамадзянскай супольнсаці будуць дыскутаваць:
— Яна Ганчарова — праваабаронца, журналістка, каардынатарка праекта дапамогі палітвязням.
— Юрый Чавусаў — юрыст, палітолаг, член рэдакцыйнага савета часопіса
«Палітычная Сфера».

📣 19 лістапада | 20:00 | сустракаемся ў анлайн

А як лічыце вы: што чакае грамадзянскую супольнасць Беларусі? Адказы і пытанні пакідайце ў каментарах або ў вашых пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — будзе цікава.


Шукаеце аднадумцаў? Хочаце быць пачутымі? Тады запрашаем у тэлеграм чат «ДысКУТа»:

https://t.me/dyskut_chat

Паразважаем на вострыя тэмы, сутыкнемся з рознымі меркаваннямі, абмяркуем актуальныя пытанні і выклікі, ды, безумоўна, адчуем еднасць. Паехалі!

Станавіцеся ўдзельнікамі і ўдзельніцамі чата. Дэбатная супольнасць чакае! 😃

#дыскут — кожны голас будзе пачуты.


У якім стане знаходзіцца беларуская культура? Чаму дзяржава падтрымлівае непапулярных, але ідэалагічна правільных, артыстаў? І як змагацца з прапагандай ў эпоху татальнага інтэрнэту? Такія розныя пытанні і дзве новыя ідэі для Беларусі:

⚡ Ідэя для Беларусі: як рэфармаваць культурную палітыку?
⚡ Ідэя для Беларусі: ці трэба забараніць расійскія СМІ, каб супрацьстаяць расійскай прапагандзе?

Удзельнікі і ўдзельніцы апошніх выпускаў «ДысКУТ» паспрабавалі разабрацца ў гэтых тэмах. Відэа-дыскусіі шукайце ў суполцы, а пакуль кароткае падсумаванне:

💫 Дыскусія «Як рэфармаваць культурную палітыку?» аб'яднала два меркаванні: Мікалай Халезін лічыць, што ў сённяшняй культурнай палітыцы адбываецца дысбаланс, калі дзяржава падтрымлівае маргінальных, з пункту гледжання масавага гледача, артыстаў, а яшчэ працуе па метадзе заахвочвання і пакарання. Максім Жбанкоў, у сваю чаргу, заяўляе, што галоўная праблема не ў размеркаванні сродкаў, а, наогул, у існаванні культурнай палітыкі.

Таксама спікеры размаўлялі пра цэнзуру, беларусізацыю і крытыку.

💫 Падчас дыскусіі «Ці трэба забараніць расійскія СМІ, каб супрацьстаяць расійскай прапагандзе?» Марыя Аўдзеева распавяла пра прыклад Украіны ў барацьбе з прапагандай расійскіх СМІ, падкрэсліла, што трэба павышаць медыяпісьменнасць насельніцтва, а таксама працаваць над мясцовым кантэнтам. Паўлюк Быкоўскі ж настойваў, што забараняць нічога, без рашэння суда, нельга. Любыя абмежаванні павінны быць аргументаваныя.

А што думаеце вы? З кім згодныя? Адказы пакідайце ў каментарах ды пастах з хэштэгам #ідэядлябеларусі ці #дыскут_ідэя.

#дыскут — праз дыскусію да свабоды.



Показано 20 последних публикаций.

188

подписчиков
Статистика канала