Гісторык распавёў, чаму грамадства ў Беларусі падзеленае паводле прынцыпу сцяга.
Хай Лукашэнка паедзе ў Маскву і скажа: «Валодзя, забараняй свой сцяг!». Бел-чырвона-белы сцяг не мае дачынення да трагедыі ў Хатыні, заявіў
Андрэй Катлярчук, доктар гістарычных навук, в.а. дырэктара Цэнтра сучаснай гісторыі, універсітэта Сёдэрторн (Швецыя).
Некалькі цытатаў:
📍Праз вайну ідзе дыскрэдытацыя дэмакратычнай апазіцыі.
📍Я б сказаў, што фота забітых дзяцей, асабліва на фоне моцных эсэсаўцаў, выклікаюць спецыфічныя асацыяцыі. Мы бачым здаровых, магутных забойцаў і забітых дзяцей. Ніхто не хоча быць сярод забітых.
📍 Фокус трэба перавесці наагул у наратыве вайны, з герояў – на пакуты простых людзей.
📍Кожны нацыянальны сцяг мае свае славутыя і цёмныя старонкі.
📍Прапагандысты чытаюць тое, што мы, гісторыкі, пішам у «Фэйсбуку», і я, і Ляхоўскі, і Аляксандр Пашкевіч
Поўны тэкст інтэрв'ю➡️https://blstv.eu/news/06-04-2021-gistoryk-andrej-katlyarchuk-lukashenka-budue-vobraz-aposhnyaga-abarontsy-europy-ad-fashyzmu/
@prasviet