Вясна: Палітвязні Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Право


Мы стварылі адмысловы канал, дзе будзем збіраць усю магчымую інфармацыю пра людзей, якія пацярпелі ад рэпрэсій з боку беларускіх уладаў, а таксама важныя і карысныя парады па дапамозе ім і іх родным. Наш бот: @viasna_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Право
Статистика
Фильтр публикаций


Падтрымайце палітзняволеную Галіну Краснянскую, асуджаную да 5 гадоў калоніі

67-гадовую жанчыну абвінавацілі ў ахвяраванні беларускім вайсковым фармаванням, якія ваююць на баку Украіны супраць расейскай агрэсіі (ч. 2 арт. 361-3 КК).

Паведамляецца, што Галіна Андрэеўна доўгі час жыла ў Швецыі, была адной з заснавальніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічала ў яе жыцці. Пры гэтым перыядычна вярталася ў Беларусь да сваякоў. У адзін з такіх прыездаў, імаверна вясной 2023 года яе затрымалі ў Мінску.

У Мінску 12 студзеня Галіне прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі.

💌Падтрымайце жанчыну грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1. 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Галіна Андрэеўна Краснянская 
💻Напісаць анлайн


🔗Працягваецца ціск у зняволенні: агляд навінаў пра палітвязняў з 12 па 27 сакавіка

Больш за тры з паловай гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Амаль штотыднёва ў краіне павялічваецца колькасць палітзняволеных, а праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацую пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя палітвязняў у зняволенні.

🔹Палітвязнямі за мінулыя тыдні былі прызнаныя 19 чалавек.

🔹Стала вядома, што цалкам адбылі тэрміны і выйшлі на волю 17 палітвязняў.

🔹Шэсць чалавек былі асуджаныя да пазбаўлення волі.

🔹Актывіста Андрэя Кудзіка затрымалі па новай крымінальнай справе.

🔹Палітвязня Анатоля Латушку могуць перавесці на турэмны рэжым.

🔹Палітвязня Эдуарда Бабарыку змясцілі ў ПКТ.

📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.


✊Падтрымайце палітзняволеную маму блогеркі Вольгі Такарчук

63-гадовую Ірыну 23 студзеня 2024 году, падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў. Ёй выставілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).

"Мама заўсёды рабіла так, каб я не знікала з парадку дня і была на слыху ў людзей [падчас майго зняволення], і мне вельмі важна, каб людзі ведалі і пра яе. Яна — наш герой! Чалавек, які ўсё жыццё жыў і паступаў па сумленні! Мы ёй вельмі ганарымся і бясконца яе любім!", — сказала Вольга падчас інтэрв'ю.

Цяпер Ірына знаходзіцца ў жодзінскай турме.

💌Падтрымайце яе грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А, Ірына Генадзьеўна Такарчук 
💻 Напісаць анлайн


📍Працягваецца суд над палітвязнем Іванам Сухамеравым, якога вінавацяць у «здрадзе дзяржаве» і яшчэ па 9 палітычных артыкулах

У Гомельскім абласным судзе 15 лютага распачаўся працэс над 28-гадовым жыхаром Петрыкава . Яго абвінавачваюць адразу паводле 10 артыкулаў Крымінальнага кодэкса, сярод якіх — «здрада дзяржаве» і «ўдзел у ваенных дзеяннях».

Падрабязнасці абвінавачвання невядомыя. Суд таксама будзе адбывацца ў закрытым рэжыме. Верагодна, пад вартай ён утрымліваецца з сярэдзіны чэрвеня 2023 года — тады мужчыну судзілі паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў). Тэлеграм-каналы сілавікоў пісалі, што ён нібыта быў затрыманы пры нелегальным пераходзе мяжы ў Беларусь.

💌Падтрымайце вязня грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-3, Гомель, Кніжная 1А, 246003, Іван Аляксандравіч Сухамераваў
💻Напісаць анлайн


Падтрымайце былую старшыню незалежнага прафсаюза «Нафтан» Вольгу Брыцікаву

Віцебскі абласны суд у закрытым рэжыме пачаў судзіць палітзняволеную 11 сакавіка. Актывістку абвінавачваюць у распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле ч. 1 арт. 130 КК. Справу вядзе суддзя Галіна Бондал.

Нагадаем, Вольга адпрацавала на прадпрыемстве «Нафтан» 16 гадоў, але была звольнена праз выказванне сваёй пазіцыі. Палітзняволеную шмат разоў затрымлівалі за выказванні супраць вайны і распаўсюд «экстрэмісцкіх» матэрыялаў. Цягам 2022 года яна правяла ў зняволенні 105 сутак, з іх — 75 запар. 

💌Падтрымайце Вольгу грашовымі пераводамі і пасылкамі: СІЗА-2. 210026, Віцебск, Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава
💻Напісаць анлайн


🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Сяргей Канавалаў
🔺Вячаслаў Маляйчук
🔺Андрэй Сцяпурка
🔺Юрый Юрэня
🔺Андрэй Папоў
🔺Ганна Скрыган
🔺Уладзімір Тычынскі
🔺Дзмітрый Мядзвецкі
🔺Віктар Барушка
🔺Дэвід Масціцкі
🔺Павел Чыхінскі 
🔺Уладзімір Бялоў
🔺Дзмітрый Ляўчук
🔺Аляксандр Пугач
🔺Міхаіл Чумакоў
🔺Мікалай Давыдаў
🔺Мікалай Кароль
🔺Сяргей Карпеня
🔺Міхаіл Карпешка
🔺Алена Маліноўская
🔺Ганна Пышнік
🔺Аляксей Глотаў
🔺Сяргей Старавойтаў

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.


⁉️ Чаму важна падтрымліваць вязняў грашовымі пераводамі?

Ужо амаль чатары гады ў Беларусі колькасць палітычных зняволеных павялічваецца амаль штотыднёва. На жаль, у сваякоў не заўсёды атрымліваецца карыстацца ўсімі магчымымі спосабамі падтрымкі вязняў: ім блакуюць ліставанне, пазбаўляюць перадач, не дазваляюць замаўляць кнігі і абмяжоўваюць у падпісках на незалежныя газеты і часопісы. Адзінае, что застаецца — грашовыя пераводы.

Адпраўляць грошы вязням праз інтэрнэт-банкінг і на пошце. Грошы будуць пералічвацца на спецыяльны рахунак зняволенага. На атрыманыя грошы ён зможа замовіць у турэмнай краме прадукты харчавання, прадметы першай неабходнасці, прысмакі, канверты, паперу і іншыя неабходныя яму рэчы.

Грошы даходзяць на працягу некалькіх сутак. У следчых ізалятарах і турмах, тыя вязні, у дачыненні да якіх прысуд яшчэ не вынесены ці не ўступіў у сілу, могуць атрымліваць пераводы ад любога чалавека, а сума, якая можа знаходзіцца на рахунку затрыманага ў ізалятары і якую можна выкарыстоўваць, не абмежаваная.

Пасля таго, як прысуд уступіў у сілу, вязень будзе абмежаваны ў перадачах і грашовых пераводах, а рабіць гэта змогуць толькі сваякі. Але пры пераводзе ў іншы ізалятар або калонію сума на рахунку пераходзіць разам з чалавекам. Нават калі грошы выслалі ўжо пасля этапу, то грошы ўсё роўна дойдуць да зняволенага.

Таму дасылаць грошы на рахунак вязня да таго, як прысуд уступіць у сілу, будзе вялікай падтрымкай і яму, і яго сваякам. Бо ў калоніі праз абмежаванне на колькасць дазволеных базавых велічыняў падчас атаваркі, у зняволенага будзе магчымасць доўгі час атаварвацца на тыя грошы, якія яму дасылалі яшчэ да прысуду.

Не забывайце, што наша сіла — ў салідарнасці. Поўны і актуальны спіс палітвязняў — prisoners.spring96.org.

Як рабіць грашовы перавод, як атаварваюцца вязні і што адбываецца з грашыма пасля вызвалення чалавека https://spring96.org/be/news/105475

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны” —
https://spring96.org/be/news/104835


📍Сёння пачынацца чарговы суд над палітвязнем Дзмітрыем Рэзановічам

Па ініцыятыве адміністрацыі івацэвіцкай калоніі № 22 супраць Дзмітрыя ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Сёння, 26 сакавіка, у Івацэвічах над палітвязнем распачынаецца суд. Справу будзе разглядаць суддзя Сяргей Кухацкавалец.

Нагадаем, летась палітвязня перавялі ў ПКТ да сакавіка. Раней паведамлялася, што Дзмітрыя неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а таксама пазбавілі спатканняў і перадач і пагражалі перавесці на турэмны рэжым.

Дзмітрыя затрымалі напрыканцы кастрычніка 2020 года. 22 снежня 2021 года Мінскі абласны суд прызначыў Аліневічу і Раманаву — па 20 гадоў калоніі; Рэзановічу — 19 гадоў калоніі; Дубоўскаму — 18 гадоў калоніі. Суд з першага пасяджэння адбываўся ў закрытым рэжыме.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20, Дзмітрый Рыгоравіч Рэзановіч
💻Напісаць анлайн


Заўтра разгледзяць апеляцыйную скаргу палітзняволенага берасцейца Аляксандра Бойкі

У Брэсцкім абласным судзе у студзені да 2,5 гадоў калоніі асудзілі інжынера-энергеціка. Яго абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за адпраўку ў адзін з тэлеграм-чатаў відэа з ваеннай тэхнікай. Прысуд вынес Дзмітрый Карасінскі.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 кастрычніка 2023 года.

Вярхоўны суд 26 сакавіка разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня. Рашэнне будзе прымаць суддзя Таццяна Васілевіч.

💌Падтрымайце Аляксандра лістамі, бандэролькамі і грашовымі пераводамі: СІЗА-7, 224030, Брэст, Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Бойка
💻Напісаць анлайн


Падтрымайце палітвязня Аляксандра Паліўку, асуджанага да 7 гадоў

Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка асудзіў 36-гадовага жыхара Лунінца да 7 гадоў калоніі. Аляксандра абвінавацілі па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК). Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

Палітвязня затрымалі ў чэрвені 2023 года

💌Падтрымайце яго грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Аляксандр Мікалаевіч Паліўка
💻Напісаць анлайн


⚖️У Горках пачынаюць судзіць палітвязня Дзяніса Дзікуна

Нагадаем, напрыканцы 2022 года трох "рэйкавых партызанаў" са Светлагорску, у тым ліку Дзяніса, асудзілі да 21-23 гадоў калоніі. Іх абвінавацілі ў падпале рэлейнай шафы сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання (СЦБ) на чыгуначнай станцыі на чацвёрты дзень паўнамаштабнай вайны ва Украіне. Таксама іх асудзілі за «здраду дзяржаве», рэгістрацыю ў плане «Перамога» і сувязь з BYPOL.

Дзяніса напрыканцы красавіка 2023 года перавялі ў горацкую калонію, дзе неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а потым перавялі ў ПКТ.

Сёння, 25 сакавіка, у Горках яго пачынаюць судзіць паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі). Справу будзе разглядаць суддзя Наталля Фамічова. Яму могуць дадаць яшчэ два гады зняволення.

💌Падтрымаць палітвязня: ПК № 9, 213410, г. Горкі, вул. Дабралюбава, 16, Дзікуну Дзянісу Сяргеевічу
💻Напісаць анлайн


‼️У наваполацкай калоніі вязні масава хварэюць на каросту

Па інфармацыі праваабаронцаў, у папраўчай калоніі № 1 цягам апошніх тыдняў распаўсюджваецца кароста. Але ці аказваецца вязням якасная медыцынская дапамога і, ці прадпрымаюцца неабходныя захады па спыненні распаўсюду хваробы — невядома.

Цяпер у наваполацкай калоніі ўтрымліваецца 101 палітзняволены.


💡Нагадваем вам пра практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

За кратамі знаходзяцца сотні беларусаў, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы. Праваабарончы цэнтр “Вясна” з дапамогай сваякоў вязняў склаў практычны дапаможнік па перадачах у СІЗА і калоніі, які спросціць збор пасылак і перадач. Што класці ў перадачы, як іх перадаваць, якія лайфхакі ёсць – у дапаможніку ад "Вясны" 👉 https://spring96.org/be/news/104835


⚖️Падтрымайце палітзняволеную Святлану Кароль, якую судзяць па двух крымінальных артыкулах

Святлана — пенсіянерка і велаактывістка з Гомеля, старшыня абласнога грамадскага аб'яднання "ВелаГомель". У 2020 годзе жанчына далучылася да Гомельскай Каардынацыйнай Рады. Дома на Святлану чакаюць маці сталага веку і муж з анкалагічнай хваробай, якімі апякуецца жанчына.

Жанчыну затрымалі напрыканцы верасня ў Гомелі. Святлану абвінавачваюць у паклёпе на Лукашэнку (арт. 367 КК), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці альбо варажнечы паводле (арт. 130 КК).

Суд над ёй распачаўся 11 сакавіка ў Гомельскім абласным судзе. Справу ў закрытым рэжыме разглядае суддзя Вадзім Бобыраў.

💌Даслаць Святлане грашовы перавод, пасылку і тэлеграму па адрасе: СІЗА-3. 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Святлана Мікалаеўна Кароль 
💻Напісаць анлайн


❗️Палітвязня Анатоля Латушку могуць перавесці на турэмны рэжым

Анатоль — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. У судзе Цэнтральнага раёна Мінска 20 верасня 2022 года Анатолю прысудзілі 6 гадоў калоніі, Ліліі Ананян — 5 гадоў "хатняй хіміі", Алене Маліноўскай — 4 гады калоніі. Іх затрымалі 31 студзеня за маляванне па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах герба "Пагоня" і змясцілі пад варту.

Пасля затрымання Латушкі было вядома, што яго збівалі. Падчас суда, які праходзіў у адкрытым рэжыме, былі агучаныя падрабязнасці прымянення фізічнай сілы да яго ў Цэнтральным РУУС. Жонку Анатоля таксама асудзілі праз тры тыдні пасля мужа. Алене прысудзілі 2,5 гады "хатняй хіміі".

Стала вядома, што 22 сакавіка ў Шклове адбудзецца суд па замене палітвязню рэжыму ўтрымання на турэмны. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў.

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8, Анатоль Віктаравіч Латушка
💻Напісаць анлайн


Падтрымайце бацьку траіх непаўнагадовых дзяцей, асуджанага да 6 гадоў калоніі за «экстрэмізм»

У Брэсцкім абласным судзе ў сярэдзіне сакавіка вынеслі прысуд 40-гадоваму палітзняволенаму Віталю Максімчуку. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 КК (удзел у масавых акцыях пратэсту), арт. 361-1 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Справу разглядаў суддзя Дзмітрый Куроўскі.

Віталь працаваў кіроўцам таксі, мае траіх непаўнагадовых дзяцей. Палітвязню прысудзілі пазбаўленне волі тэрмінам на 6 гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, а таксама штрафу ў памеры 40 000 рублёў.

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і лістамі: СІЗА-7. 224030, г. Брэст, вул. Савецкіх памежнікаў, 37, Віталь Пятровіч Максімчук
💻Напісаць анлайн


Як можна падтрымаць палітвязняў?

Амаль штодзённа па ўсёй Беларусі працягваюцца затрыманні беларусаў па крымінальных справах. За кратамі знаходзяцца тысячы чалавек, якія маюць патрэбу ў дапамозе і падтрымцы.

Мы заклікаем вас працягваць падтрымліваць кожнага і кожную, хто сутыкнуўся з палітычным пераследам. Дасылайце словы падтрымкі праз лісты і тэлеграмы, рабіце грашовыя пераводы, дасылайце пасылкі з прыемнымі дробязямі. Памятайце, што сіла беларусаў — у салідарнасці!

🌿Карысныя спасылкі па падтрымцы:

Практычны дапаможнік па перадачах для вязняў ад “Вясны”

"Наша сіла — у салідарнасці!" Вялікі дайджэст па дапамозе палітвязням

"Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць

Як рабіць грашовы перавод?

"Гэта надзвычай цудоўная
падтрымка". Распавядаем пра пасылкі салідарнасці палітвязням

👨‍👩‍👧‍👧Падтрымаць фінансава сем'і палітзняволеных


📨Адрасы і спіс усіх палітвязняў, якім можна даслаць паштоўку або ліст

💳Падтрымаць
«Вясну» на Patreon


⚖️Вярхоўны суд разгледзіць апеляцыйную скаргу Аляксандры Каско

У Гродзенскім абласным судзе 19 снежня 2023 года 30-гадовай палітзняволенай прызначылі 10 гадоў калоніі. Яе затрымалі па вяртанні з Польшчы напачатку лютага гэтага года.

Цяпер Аляксандру асудзілі паводле васьмі артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за "ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні" і "садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці". Такім прысуд вынес Дзмітрый Бубенчык. Яшчэ да суда, 12 верасня, КДБ унёс Аляксандру ў «спіс тэрарыстаў». Таксама яе дадалі ў «Спіс экстрэмістаў».

У Вярхоўным судзе 21 сакавіка адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі палітзняволенай. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Святланы Бандарэнкі.

💌Падтрымайце Аляксандру лістамі і тэлеграмамі: Турма № 1. 230023, Гродна, Кірава, 1, Аляксандра Віктараўна Каско
💻Напісаць анлайн


🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Павел Ганчарык
🔺Уладзімір Машкоўскі 
🔺Дзмітрый Свічкароў
🔺Аляксей Ільінчык
🔺Руслан Ксёнжык
🔺Сяргей Ляжэнка
🔺Аляксандр Петушкоў
🔺Людміла Чарніга
🔺Сяргей Коршун
🔺Паліна Шарэнда-Панасюк
🔺Алег Малчанаў
🔺Раман Маханькоў
🔺Андрэй Будай
🔺Ілля Дубскі
🔺Мікіта Емяльянаў
🔺Алег Зубовіч 
🔺Ілля Трубін
🔺Артур Аміраў
🔺Максім Беляновіч
🔺Дзяніс Марусевіч
🔺Яўген Прывалаў
🔺Антон Сташэўскі
🔺Анжэла Сікорская

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.


⚖️Вярхоўны суд заўтра разгледзіць апеляцыйную скаргу палітвязня Чэслава Канановіча

У Мінскім абласным
судзе 18 снежня 2023 года палітвязня асудзілі да 5 гадоў калоніі за дзесяць данатаў палку імя Кастуся Каліноўскага. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361-3 КК «фінансаванні дзейнасці для ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаванні, альбо ва ўзброеных канфліктах».

19 сакавіка ў Вярхоўным судзе адбудзецца разгляд апеляцыйнай скаргі Чэслава. Рашэнне будзе прымаць судовая калегія пад старшынствам суддзі Руслана Царука.

Чэслава затрымалі 5 ліпеня 2023 года. Мужчына мае двух непаўнагадовых дзяцей.

💌Падтрымайце Чэслава: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Чэслаў Войцехавіч Канановіч
💻Напісаць анлайн

Показано 20 последних публикаций.