‼️Правілы Беларускага Міждысцыплінарнага семінара‼️
1. Мы запрашаем усіх прадстаўнікоў Беларускай акадэмічнай супольнасці, незалежна ад іх месца працы і фармальнай прыналежнасці да ўстаноў, да ўдзелу ў Беларускім Міждысцыплінарным Семінары. Мэты нашых сустрэч: а) знаемства з іншымі галінамі даследаванняў; б) знаемства з чальцамі беларускай навуковай супольнасці; в) абмен ідэямі для патэнцыйнага супрацоўніцтва.
2. Семінар праводзіцца анлайн з улікам часавых паясоў удзельнікаў. Семінар разлічаны на 1 гадзіну з улікам часу на пытанні аўдыторыі. На кожным семінары будзе прысутнічаць мадэратар, які сочыць за часам і выкананнем правілаў.
3. Праца над навуковымі вебінарамі з’яўляецца дабрачыннай. Аплата ўдзелу ў мерапрыемстве арганізатарамі не прадугледжана. Дакладчыкі вольныя ўзгадваць мерапрыемства ў рэзюмэ/сіві.
4. Працоўнымі мовамі семінара з’яўляюцца беларуская, руская і ангельская. Кожны дакладчык вольны абраць мову даклада па жаданні.
5. Пасада дакладчыка і навуковая ступень не з’яўляюцца галоўнымі фактарамі адбору дакладчыкаў. Праэкт накіраваны, у тым ліку, на заахвочванне маладых спецыялістаў, падрыхтоўку да працы з аўдыторыяй і развіццё здольнасцей публічных выступаў.
6. Вебінары закранаюць розныя галіны навукі, таму ужыванне вузкаспецыялізаванай тэрміналогіі пад час даклада патрабуе ад дакладчыка дадатковага тлумачэння альбо прыкладаў, якія будуць зразумелыя для шырокага кола спецыялістаў.
7. Запіс мерапрыемства не праводзіцца арганізатарамі без згоды ўсіх удзельнікаў вебінара (дакладчыкаў і слухачоў). Парушэнне правілу караецца згодна з GDPR (Еўрапейскі закон аховы персанальных дадзеных).
8. Удзельнікі, якія слухаюць вебінар павінны выключыць гук пад час даклада. У мэтах бяспекі мы рэкамендуем выкарыстоўваць псеўданім ці імя без прозвішча ў якасці імя ўдзельніка.
9. Праект з’яўляецца навукова накіраваным. Абмеркаванне навін і сацыяльна-палітычных змен у беларускім грамадстве і асуджэнне палітычных поглядаў удзельнікаў (як дакладчыкаў, так і слухачоў) забароненыя пад час мерапрыемства.
10. Абражанне ўдзельнікаў альбо выказванне асуджальных меракаванняў па гендернай і расавай прыкмеце не дапушчальныя. Удзельнік будзе выдалены з мерапрыемства пасля першага напаміна мадэратара (прыватна альбо ў агульным чаце).