22 снежня ў 17:00 у Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава адбудзецца ўрачыстае адкрыццё юбілейнай выставы, прысвечанай пяцідзесяцігоддзю Магілёўскага грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў". Праект "Высокае неба Прыдняпроўя" стане шчырым прызнаннем ў любові да роднага краю, яго дзіўнай прыроды, да гераічнай гісторыі, да людзей, якія яго насяляюць.