Як бачыце пакуль стаўленне скептыкаў да Каардынацыйнай Рады як да васала Ціханоўскай не праўдзіцца. Настроі, і з таго што ідзе са СМІ і з таго што я бачу знутры зусім зваротныя - арыентацыя на незалежнасць у прыняцці сваіх рашэнняў і кантроль за т.зв. выканаўчай уладай у выглядзе Пераходнага Кабінета. Пакуль цяжка разважаць як то будзе адбывацца практычна і ва што выльецца, бо на гэтым этапе зараз прапрацоўваюцца адміністрацыйныя механізмы працы, а не пэўныя накірункі дзейнасці. Але самі імкненні мне імпануюць, магу выказаць асцярожны аптымізм датычна будучыні структуры.