RADYJO ČAJČYC


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Беларушчына, палітыка, эміграцыя і ўсё астатняе. Выключна асабістае меркаваньне, а не што вы маглі падумаць

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Лёндан, Вялікая Брытанія 🇬🇧

Айцец Аляксандар Надсан і, верагодна, вучні беларускай школы імя Кірылы Тураўскага, верагодна, 1960-я гг.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Розэнгайм, Баварыя 🇩🇪

Беларускія праваслаўныя вернікі, 19 сьнежня 1949 г.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Беларусы на антысавецкай дэманстрацыі, Мюнхен, верагодна, 1950-я

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Сёньня натрапіў на вельмі цікавую ілюстрацыю што да дыскусіі пра літвінізм і летувізм.

Аказалася, што якісь ананімны троль пад легендай літоўца і нібыта прыхільніка Ўкраіны днямі накатаў цэлы вялікі антыбеларускі допіс пра вашага пакорнага слугу на 150 быццам нават жывых лайкаў, дзе выкарыстоўвае ў якасьці ілюстрацыяў страшнага "літвінізма" (whatever this means :) ), напрыклад, мой камэнтар, у якім жорстка (мабыць, нават занадта груба) крытыкуюцца тэорыя пра лютычаў як заснавальнікаў ВКЛ і практыка некаторых беларусаў называць літоўцаў "жамойтамі".

Іншая бліскучая ілюстрацыя агрэсіўных намераў "літвіністаў" – ідэя пра пажаданасьць узаемнай падтрымкі польскай мовы, беларускай мовы і мовы літоўцаў на Віленшчыне, Гарадзеншчыне і Беласточчыне (то бок, яшчэ раз, у тым ліку польскай мовы і мовы літоўцаў на Гарадзеншчыне). Ок.

А фраза "Беларусь цяпер у Варшаве, Вільні, Лёндане і Бэрліне" (пра новую хвалю беларускай эміграцыі) таварышам прэзэнтуецца, я так зразумеў, як заклік далучыць Варшаву, Вільню, Лёндан і Бэрлін да Беларусі.

Я не паверыў уласным вачам, але вось, з кім і чым мы маем справу :)

Троль прыйшоў да мяне ў камэнтары і там яго амаль атрымалася выцягнуць на зьмястоўную размову. Праўда, як толькі ён пачаў кульгаць у аргумэнтацыі, ён зьліўся пад рэфрэн пра тое, што праклятыя "літвіністы" ўсё роўна хочуць скрасьці гісторыю ягонай любай Летувы і выкінуць літоўцаў з гісторыі: "эта песьня хараша, начінай сначяла".

Загадкавае: гэта пра норавы летувіскіх абываталяў ці пра тонкую працу чэкісцкай рэзыдэнтуры ў Літоўскай Рэспубліцы?

У першым выпадку (які, на жаль, здаецца больш верагодным) бачым, што простыя літоўцы з вуліцы дрэнна разумеюць беларускую мову і цалкам не разьбіраюцца ў беларускай дыскусіі пра інтэрпрэтацыю гісторыі і пра гістарычныя арыенціры. Жывуць у паўгадзіны ад беларускай мяжы, але пра Беларусь, бадай што, ведаюць менш, чым пра ЗША (і прыкладна столькі ж, колькі пра Беларусь ведаюць шараговыя амэрыканцы). Ну і агульны інтэлектуальны ўзровень, чаго ўжо там, не вышэйшы за беларускіх ябацек, у спалучэньні з тым, што ў нейкай часткі аўдыторыі ў галаве малпа б'е ў барабан і гучыць сыгналізацыя – "у нас крадуць нашу народную легенду пра Вялікае Княства Летувіскае!" Пакуль у гэтай групы ня выкіпіць гэтая паніка, дыялёг будзе складаным, але праз гэта трэба прайсьці, гэтую бурбалку трэба зьдзьмуваць.

У другім выпадку – па Літ. Рэспубліцы працуе якісь рафіняваны прапагандысцкі аддзел ці то зь Менску, ці то з РФ, з сапраўднымі літоўцамі ў штаце і якімсь недасяжным узроўнем камуфліяваньня. Такіх ананімных троляў было заўважана ўжо некалькі і ўсё як адзін альбо "літоўцы" і агрэсіўныя ірацыянальныя глухія беларусафобы (артыкул пра беларускую "Пагоню" ў Вікіпэдыі выдалілі таксама людзі з роўна такімі жа легендай і почыркам) – альбо наадварот, карыкатурныя беларускія "літвіны", якія пашыраюць розную ненавуковую уфалёгію пра праклятых "жамойтаў", якія скралі гісторыю Літвы, і адначасова пра праклятых непаўнавартасных беларусаў, да якіх яны сябе не залічваюць. Цікавае супадзеньне і цікавая сумесная праца па страўліваньні беларусаў зь літоўцамі, праўда? Але гэта, канечне, выглядае непраўдападобнай кансьпіралёгіяй: ім не хапіла б кваліфікацыі на такое.

Таму так ці інакш, асьвета, асьвета і яшчэ раз асьвета. Для беларускай меншасьці ў Літоўскай Рэспубліцы ёсьць вялікая праца.

#LitvinistAndProud


Блянк надзвычайнай дыпляматычнай місіі БНР у Маскве, канец 1910-х - пачатак 1920-х гг.

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Ад цяпер гістарычныя фота з жыцьця беларускай дыяспары будуць тут, а не на канале Рады БНР :)

Канада 🇨🇦

Беларускія выданьні

З калекцыі Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане


Так, я таксама гляджу "Слово пацана" на якімсь левым пірацкім сайце (ніхто вам ня скажа, дзе яны гэта глядзяць з замежжа, а я вось адзіны скажу).

Умоўна кажучы, СССР павінен асацыявацца не з Гагарынам і Чабурашкай, а з Гулагам і карніцкай псыхіятрыяй. І такія фільмы для гэтага і патрэбныя.

У апошнія гады ў Расеі ёсьць мода на настальгічную эстэтыку часоў "Перабудовы" (глядзіце, напрыклад, цудоўныя кароткія відэа ад Антона Лапенкі) - і тут гэтая настальгія, усе гэтыя "ласкавыя маі" і "міражы", ідзе разам у адным пакеце з крывёй, гвалтам і першабытнымі племяннымі норавамі казанскіх гопнікаў. Старыя песьні аб сапраўды галоўным.

У далёкай будучыні мы павінны настальгічна спажываць савецкі культурніцкі прадукт, ад прыгожай мэлёдыі гімну БССР да мілых савецкіх прапагандысцкіх фільмаў (а савецкія фільмы ўсе, без малейшага выключэньня, былі прапагандысцкія), толькі добра ўсьведамляючы, што маем справу з трафэем, з футрам здохлага монстра. І што замілаваньне гэтым футрам не павінна прывесьці да таго, каб монстар ажыў зноў. Адзін раз ён ужо вылез з магілы і па стане на 2023 год, відавочна, яго трэба забіваць яшчэ раз.

Гэты фільм трэба глядзець у эміграцыі дзеля прафіляктыкі настальгіі і тугі па пост-саўку і па радзіме.

З булінгам і школьным гопніцтвам я, школьны батанік, дзякаваць богу, сутыкаўся ў жыцьці адносна мала. Але такія якасна выкананыя ўзгадкі пра той агідны жывёльны сьвет толькі яшчэ і яшчэ раз прымушаюць радавацца таму, што штось "ня так" і сапраўды было з імі ўсімі, а не з табой, і што гэта ўсё прайшло, і што ты зараз так далёка ад месцаў, дзе ўсё гэта адбывалася. І гары яно ўсё ўвогуле пякельным агнём пад украінскімі хаймарсамі - і тыя ўспаміны, і тыя месцы, і тыя людзі.

Любую сучасную постсавецкую культурніцкую зьяву трэба разглядаць выключна праз прызму расейскай вайны ва Ўкраіне. Дык вось, гэтая вайна - гэта экзыстэнцыйная вайна паміж сьветам казанскага гопніцтва, зь мянтамі, камсоргамі і пергідрольнымі вучылкамі як яго часткай, і людзьмі, якія, як украінцы, з гэтага сьвету спрабуюць хоць неяк, хоць з памылкамі і павольна, але вырвацца. Мы ні за што і ніколі туды больш ня вернемся.


Репост из: Рада БНР: афіцыйны канал
У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.

Цырымонія прайшла ў рамках "Менскага форуму", штогадовай міжнароднай канфэрэнцыі, прысьвечанай стасункам Беларусі зь Нямеччынай і Эўрапейскім Зьвязам. Рада БНР выказвае падзяку Нямецка-беларускаму таварыству, арганізатару мерапрыемства, за прадстаўленую магчымасьць.

Вераніка Круглова – вакалістка гурту KRIWI, удзельніца многіх яскравых беларускіх музычных праектаў, адна з ключавых фігураў беларускай музычнай сцэны ў часы незалежнасьці. Яна атрымала ўзнагароду за свае заслугі ў справе папулярызацыі беларускай культуры.

Мэдалём да стагодзьдзя БНР узнагароджаныя 180 беларускіх актывістаў, палітыкаў, грамадзкіх і культурніцкіх дзеячоў, а таксама сяброў Беларусі зь ліку замежнікаў.


Большасьць габрэяў прыехалі ў Ізраіль цягам апошніх ста гадоў. Гэта факт. Маніпулятыўныя спасылкі (зрэшты, абодвух бакоў канфлікту) на рэлігійныя кнігі, археалёгію і адсылкі да старажытнай гісторыі пра тое, чые далёкія продкі тут нібыта першымі жылі чатыры тысячы гадоў таму, гэта не аргумэнт. Для габрэяў-ашкеназаў апошняюю тысячу гадоў радзімай была Ўсходняя Эўропа. Для габрэяў-сэфардаў — Гішпанія і Магрыб. А не Палестына, дзе паводле стану на пачатак XX стагодзьдзя жылі ў асноўным арабы. Што, вядома, не пазбаўляе габрэяў права жыць там. Але...

Тое, што многія нашы продкі, «карэнныя» эўрапейцы, здаралася, дрэнна ставіліся да габрэяў, апагеем чаго стаўся гітлераўскі Галакост, не зьяўляецца нагодай для таго, каб несправядліва ставіцца да якіхсьці іншых, трэціх этнічных ці рэлігійных супольнасьцяў. Якімі б тыя людзі ні былі камусьці непрыемнымі, незразумелымі і як бы няшчасныя галовы многіх зь іх ні былі затлумленыя нянавісьцю, прапагандай і сярэднявечнымі рэлігійнымі забабонамі.

Пратэсты супраць Ізраіля — гэта не заўсёды антысэмітызм. І антысэмітызм не зьяўляецца апраўданьнем такога ж самага шавінізму адносна мусульманаў ці любой іншай этнічнай ці рэлігійнай групы.

Калі я цяпер чытаю многіх постсавецкіх ізраільскіх і праізраільскіх аўтараў зь іхнымі інтэлігентна сфармуляванымі поглядамі, прыкладна як у Пуціна і махачкалінскіх пагромнікаў, толькі скіраванымі ў другі бок – ці то на магчымасьць этнічнай чысткі двухмільённага насельніцтва Газы (маўляў, «усе яны аднолькавыя, у тым ліку дзеці»), ці то на пуцінскія разважаньні пра чарговы «канец Эўропы» з прычыны жахлівых мігрантаў і жахлівых лібэральных фашыстаў з факультэту сацыялёгіі – далібог, шматтысячныя прапалестынскія дэманстрацыі ў эўрапейскіх сталіцах пачынаюць выклікаць трохі менш антыпатыі.

Усе мы, канечне, за перамогу Ізраіля над "Хамас", але нельга ўскладаць адказнасьць за гэтую вайну толькі на адзін бок. Чытайце спробу развагаў на Радыё Свабода


Зрабіў ударны суботнік у Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане, засканаваў больш за 150 гістарычных фотаздымкаў і пару дзясяткаў архіўных дакумэнтаў.

Падпісвайцеся на канал Рады БНР, цяпер буду паступова там вывешваць гэтыя здабыткі.


Месца сілы


Дачытаў кнігу пра КГБ і як яно захапіла ўладу ў Расеі. Аўтар – былая журналістка Financial Times у Маскве, таму калі такі найвышэйшы прафэсіянал піша такую кнігу, гэта значыць, што ўся параноя пра КГБ, зь якой было прынята сьмяяцца апошнія трыццаць гадоў, насамрэч ёсьць праўдай.

Пара нататак на памяць (многае вядомае, але калі вам патрэбная спасылка на аўтарытэтную крыніцу - вось яна).

Fun facts пра Халодную вайну:

- Ва Ўсходнім Бэрліне падчас савецкай акупацыі / камуністычнага рэжыму НДР стацыянавалася адна тысяча (!) супрацоўнікаў аднаго толькі КГБ СССР.

- КГБ СССР і Штазі мелі дачыненьне да фінансаваньня вядомай леварадыкальнай тэрарыстычнай групоўкі Rote Armee Fraktion у Заходняй Нямеччыне (але пра гэта ўжо публічна паведамлялася).

- СССР ня толькі наўпрост фінансаваў шматлікія просавецкія леварадыкальныя рухі на Захадзе, але і прымушаў гэта рабіць заходнія канцэрны, якія хацелі рабіць бізнэс з СССР – Fiat, Siemens, Thyssen.

Цікавосткі пра постсавецкі час:

- Сьветапогляд Пуціна ўжо на пасадзе прэзыдэнта дапамагалі фармаваць у тым ліку пасьпяховыя нашчадкі белаэмігрантаў (Жан Гучкоў з HSBC, Сэрж дэ Пален зь Fiat і іншыя). Некаторыя з іх маглі быць завэрбаваныя КДБ яшчэ ў 80-я, матывацыя: грошы і расейскі рэваншысцкі імпэрыялістычны нацыяналізм. Ад сябе дадам, што няма больш ганебнай зьявы, чым белагвардзеец на службе ЧК.

- Пуцін нібыта парываўся падаць у адстаўку пасьля гібелі субмарыны "Курск", пасьля Норд-Осту і пасьля Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне.

- Захоп Норд-Осту мог быць сплянаваны ФСБ (Патрушавым), каб яшчэ раз выставіць Пуціна пераможцам і мачо. У любым выпадку, бомбы ў тэрарыстаў, паводле двух сьведчаньняў, былі муляжамі. Але апэрацыя выйшла з-пад кантролю, у выніку чаго, аднак, Пуціна яшчэ мацней кроўю прымацавалі да трону. Выкарыстоўваць газ была ідэя Ігара Сечына, які тады быў намесьнікам кіраўніка прэзыдэнцкай адміністрацыі.

- Бэрлюсконі меў камэрцыйныя адносіны з савецкім урадам яшчэ ў васьмідзясятыя.

- Найбуйнейшы спонсар кампаньні ў падтрымку Брэкзіту ў Вялікай Брытаніі меў грашовыя сувязі з Крамлём (што і так было вядома).

- Трамп у нулявыя гады быў шчыльна аточаны людзьмі, здаўна зьвязанымі з мафіёзна-гэбэшнымі грашыма, і гэтыя грошы, магчыма, ішлі і праз Трампа (што таксама не навіна, але ўсе, зноў жа, забываюць).

Асноўная думка кнігі: так званае савецкае мітычнае "золата партыі", нібы схаванае за мяжой, насамрэч ёсьць шматмільярдным "золатам КГБ", якое сапраўды існуе, схаванае па афшорах у напаўмафіёзных структурах (сымбіёз КГБ і мафіі – асобная вялікая тэма), працуе на падрыў заходніх дэмакратыяў, подкуп палітыкаў, фінансаваньне дэструктыўных палітычных сілаў і кампаньняў.

Брэкзіту не было б без КГБ. Трамп ня стаў бы прэзыдэнтам ЗША без КГБ.

Калі глядзець на сучаснасьць, сама сабой прыходзіць выснова, што і Орбан, канечне ж, на ігле КГБ, як і тыя папулісты, што прыйшлі да ўлады ў Славаччыне. Як і Хамас у Палестыне, які займаецца тэрарызмам замест пабудовы дзяржаўнасьці ў Газе. Дзіўна, што Ізраіль, чвэрць насельніцтва якога складаецца з тых, хто зьбег з былога СССР, не займае прынцыповай пазыцыі што да рэжыму ў РФ – але калі ўзгадаць стасункі Нэтаньягу з Пуціным, як не падумаць аб тым, што і ён там жа, дзе Орбан, Бэрлюсконі, Шродэр і Трамп.

У савецкія часы КГБ падтрымлівала на Захадзе леварадыкальныя рухі, цяпер падтрымлівае праварадыкальныя. Таму я сам як чалавек збольшага правалібэральных/правацэнтрысцкіх поглядаў даўно кажу самому сабе: калі раптам пачынаеш адчуваць інстынктыўную сымпатыю да рыторыкі якогась Дональда Трампа, it's time to pause and reflect. Бо любы самы woke леварадыкал-радфэм-сацыяліст лепш, чым лялька КГБ.

Putin's People: How the KGB Took Back Russia and Then Took On the West


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Можа, чытаць Леніна і вучыцца не гаварыць праўды? Што рабіць, калі вы ня выехалі зь Беларусі

Рэвалюцыі заўсёды робяцца ўнутры краіны, а ня звонку. У 2020 годзе за Ціханоўскую прагаласавала каля трох мільёнаў чалавек. Зьехалі, магчыма, 250 тысяч. І непрыняцьце Лукашэнкі ў беларускім грамадзтве, як можна сабе ўявіць, за гэтыя гады толькі вырасла і чакае свайго часу.

Алесь Чайчыц піша, што рабіць, калі вы засталіся на тэрыторыі Беларусі.

https://smarturl.click/lQkL


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Беларусь у лідэрах інвэстыцыйнага антырэйтынгу. Адзін з фактараў — прысутнасьць расейскіх войскаў

Беларусь узначаліла антырэйтынг па рызыках для інвэстыцыяў. Паводле парталу Visual Capitalist, які склаў рэйтынг рызыкі паводле палітычных, прававых і эканамічных рызыкаў, Беларусь мае 24,8% рызыкі для інвэстыцыяў — больш, чым Куба і Гана, у якіх па 18,2%. Гэткі ж узровень (18,2%) у Расеі і Ўкраіны, якія знаходзяцца ў стане вайны, а таксама ў Паўночнай Карэі.

У сьпісе постсавецкіх краінаў значна лепшыя рэйтынгі ў Малдовы (9,9%), Армэніі, (5,5%), Азэрбайджану (3,8%), Казахстану (2,9%), Латвіі (1,8%), Літвы (1,3%), Эстоніі (1,1%). Нулявая рызыка інвэстыцыяў у Аўстраліі, Канады, ЗША, Швайцарыі, Нідэрляндаў, Нямеччыны і Сынгапура:

https://smarturl.click/k094


Репост из: Беларусы Замежжа
⬜🟥⬜ Беларусы Масквы падпісалі паштоўкі палітвязням і павіншавалі іх з Днём Народзінаў

Таксама адправілі ліст заказным адпраўленнем Валянціну Стэфановічу.

Гэтым разам лісты і паштоўкі павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Рыжанскі Віталь, Нядзелька Мікіта, Ігнаценя Ігнат, Зайцаў Аляксандр, Федасенка Арцём, Жылінскі Віталь, Герасімлюк Леанід, Купрык Віктар, Хазей Дзяніс, Крылоў Андрэй.

Гісторыю кожнага палітзняволенага, а таксама адрас для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


Репост из: УНИ△Н - новости Украины | война с Россией | новини України | війна з Росією | УНІАН
В Германии подсветили Бранденбургские ворота в цвета флага Израиля


5. Трэба жыць у гатовасьці да найгоршага

Трэба быць гатовымі да вайны ў Беларусі і да анэксіі Беларусі з боку РФ. І калі вы будзеце мець такую гатовасьць, тады дзесьці ўнутры адчуеце штосьці падобнае да, як бы гэта сказаць, расчараваньня-з-адваротным-знакам, калі (што магчыма) нічога ня спраўдзіцца і вам раптоўна давядзецца зноў зьмяняць пляны і наладжаную жыцьцёвую траекторыю, вяртацца назад у Беларусь, шукаць там жытло і школу дзецям, перавозіць туды створаныя вамі беларускія бібліятэкі і стартапы.

Рыхтуючыся да горшага, трэба моўчкі спадзявацца на лепшае. Мабыць, менавіта ў гэтым павінен быць сакрэт беларускай непатапляльнасьці і беларускага аптымізму. Бел-чырвона-белы сьцяг немагчыма перакуліць дагары нагамі.

Айцец Аляксандар Надсан, Натальля Арсеньнева, Вітаўт Кіпель ці Янка Запруднік памерлі ў эміграцыі, так і не вярнуўшыся ў Беларусь і так і не пабачыўшы яе свабоднай. Дзеля іхных шматгадовых высілкаў і стоячы на іхных тытанічных плячах, трэба працягваць працу, барацьбу і жыцьцё. Да таго ж, нешта падказвае, што ім за сваё пражытае актыўнае жыцьцё, прысьвечанае Беларусі, дакладна не было б сорамна ў любым выпадку.


Беларусь цяпер у Варшаве, Вільні, Празе, Лёндане, Бэрліне... Дзе беларусы і дзе беларуская мова, там і Беларусь.

Я ня ведаю, ці застаецца яшчэ Беларусь у Рэспубліцы Беларусь — не магу праверыць, бо мне туды езьдзіць даўно нельга, як і многім з нас.

Адмова рэжыму Лукашэнкі выконваць уласныя бюракратычныя абавязкі ў дачыненьні да эмігрантаў зь Беларусі, рэпрэсіі ўнутры краіны, геапалітычная абстаноўка і, галоўнае, невядомасьць, колькі ўсё гэта яшчэ працягнецца, маюць прывесьці беларусаў да аднае высновы: трэба абжывацца на чужыне. Многія гэта адчуваюць, і выдатным выразнікам гэтага стаў хоць бы новы альбом Лявона Вольскага.

Як гэта зрабіць? Калі вы не на фронце ва Ўкраіне і ня можаце туды паехаць, магчыма, вас трохі натхняць сьціплыя парады напаўбеларускага мігранта ў другім пакаленьні.

1. Абжывайцеся, дзе вы ёсьць

Вярнуцца ў Беларусь пасьпееце заўсёды. Аднавіць грамадзянства Рэспублікі Беларусь ці беларускі пашпарт, калі будзе трэба, здолееце. Я ніколі ў жыцьці ня меў беларускага грамадзянства і ў этнічным пляне напалову ўвогуле не беларус. Але любіць беларушчыну і спрабаваць рабіць карысныя для яе рэчы мне гэта ніколі не перашкаджала. А можа, і наадварот, дапамагала.

2. Кожны дзень рабіце хоць нешта беларускае

Не ахвяруйце жыцьцём за Беларусь, не станавіцеся ў матэрыяльную залежнасьць ад яе, але і ня кідайце яе. Не асымілюйце. Гэта ваша помста, захаваньне годнасьці. Гэта ваша дабрачыннасьць, ваша social responsibility і ваша, як гэта выкшталцона гучыць па-нямецку, ehrenamtliche Tätigkeit — рэчы, якім адведзенае абавязковае месца ў жыцьці чалавека з разьвітой краіны. Хай гэта будзе хаця б вашым шчырым хобі, і тады вы ня выгарыце і вас у маратонскім рэжыме хопіць хоць на пяць гадоў, хоць на дзесяць, хоць на дваццаць.

Стварайце рэчы, якія будуць жыць доўга і якія можна было б вярнуць у Беларусь. Бібліятэкі, музэі, мастацкія творы. У беларускай мовы, беларускай культуры, ідэі беларускай незалежнасьці і «прынцыпаў 25 сакавіка» няма іншых носьбітаў, акрамя беларусаў. Іхнае захаваньне і падтрыманьне — шляхетная місія, якой няма каму выконваць, акрамя беларусаў.

3. Гуртуйцеся. Разам лепей

Разам мы сіла. Іншыя беларусы павінны быць паплечнікамі і партнэрамі па камандзе. Спрачаючыся пра беларускую палітыку, мы павінны ўсьведамляць, што любыя супярэчнасьці паміж палітуцекачамі — гэта спартовая міжфракцыйная барацьба вакол тактыкі дасягненьня адных і тых жа мэтаў.

4. Гадуйце дзяцей. Каб яны разумелі і любілі вас

Каб, калі будзе трэба, і праз 50 гадоў, пасьля вашай сьмерці, гэтыя немаладыя палякі, чэхі ці амэрыканцы, нават не размаўляючы па-беларуску і не пабываўшы ніводнага разу ў Беларусі, мелі на сваім to-do-list сярод іншага і дапамогу Беларусі, зьнішчэньне дыктатуры, якая прынесла гора іхным тату ці маме. Помста — дрэннае слова, але помста і вяртаньне даўгоў маглі б быць гэткай міжпакаленнай місіяй беларускай дыяспары і яе нашчадкаў.

Беларусы не габрэі ці армяне. У нас няма прыродных рэлігійных і культурных якараў, якія дазвалялі б стагодзьдзямі падтрымліваць ідэнтычнасьць у выгнаньні.

Ці можна стварыць зь беларускіх выгнаньнікаў трансмежавую супольнасьць (у тым ліку, скажам, з апірышчам на новыя тэхналёгіі), якая перажыла б іхнае першае пакаленьне і не абавязкова б абапіралася на прыток новых мігрантаў зь Беларусі?

Напрошваецца просты адказ «не», бо ў пакаленьня пасьляваеннай эміграцыі гэта відавочна не атрымалася: інстытуты старой эміграцыі трымаюцца толькі дзякуючы сьвежай крыві з мэтраполіі і наступны старшыня Рады БНР, пэўна, будзе з былых грамадзянаў СССР і прадстаўніком эміграцыі 90-х гадоў.

Але відавочны адказ не азначае адсутнасьць патрэбы спрабаваць — каб хаця б магчы сказаць самім сабе, што спрабавалі.

Ну а помста — у любым выпадку рэч простая, зразумелая і вельмі індывідуальная, не залежная ад моднасьці беларускай тэмы ў сьвеце.


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Абжывацца на чужыне і заставацца беларусам

Беларусь цяпер у Варшаве, Вільні, Празе, Лёндане, Бэрліне... Дзе беларусы і дзе беларуская мова, там і Беларусь. Трэба абжывацца на чужыне. Як гэта зрабіць? Парады мігранта ў другім пакаленьні Алеся Чайчыца. https://smarturl.click/ZY1j


Репост из: Пархомбюро
Да. Вот эти две сцены очень красноречивые, конечно.
(Увидел в комментарии Igor Efimov)

Показано 20 последних публикаций.

80

подписчиков
Статистика канала