MALDZIS


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Ініцыятыва ў галіне культурнай дыпламатыі.
Прасоўваем і вяртаем беларускую спадчыну.
Умацоўваем вобраз Беларусі як еўрапейскай краіны.
Нашы навіны, матэрыялы і ідэі
https://maldzis.world
https://instagram.com/maldzis.world

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


На нашым сайце выйшаў новы матэрыял на журботную тэму — ці вы ўжо бачылі? Гэтым разам распавядаем пра кенатафы — так называюцца сімвалічныя помнікі ў гонар людзей, пад якімі няма парэшткаў целаў памерлых.

Часам яны ўспрымаюцца як сапраўдныя пахаванні, бо выглядаюць адпаведна. Людзі нясуць да іх знічы і кветкі, прыходзяць схіліць галаву і паразважаць пра вечнае.

Мы спынімся на некалькіх сімвалічных беларускіх пахаванняў у Вільні, два з іх — на віленскіх могілках Росы. Гэта вядомы некропаль, дзе знайшлі апошні спачын знакамітыя постаці беларускай гісторыі.

👉 Чытайце артыкул

І падпісвайцеся на наш Instagram, а тут нас можна падтрымаць 🙏


Што робіць MALDZIS?

✨ Стварае мапу і гайды беларускіх імёнаў і каштоўнасцяў у замежжы і замежных – у Беларусі.
✨ Ладзіць тэматычныя выставы, прэзентацыі і лекцыі.
✨ Ушаноўвае памяць выбітных беларусак і беларусаў.
✨ Шукае і набывае нацыянальныя культурна-гістарычныя каштоўнасці за мяжой, каб перадаць іх у музеі Беларусі.
✨ Падтрымлівае ідэі і праекты ў галіне культурнай дыпламатыі.
✨ Называе беларускім усё, што мае беларускія карані.

Рупімся пра сваё, пашыраем сувязі!

Таксама падпісвайцеся на наш Instagram, а тут нас можна падтрымаць 🙏


Спадарства, сёння хочам падзяліцца з вамі сваім здабыткам!

MALDZIS разам з фондам імя Магдалены Радзівіл парупіліся, каб у Беларусі з’явілася копія надмагільнай пліты Яна Баршчэўскага — аднаго з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры.

Гісторыя пачалася ў 2019 годзе, калі ва ўкраінскім Чуднаве, дзе памёр пісьменнік, знайшлі арыгінал надмагільнай пліты. Уявіце сабе — на прыватным падворку за 600 метраў ад каталіцкіх могілак!

Ужо ў наступным годзе 35-кілаграмовую пліту прывезлі ў Беларусь, дзе яе чакала насычаная праграма. Скульптар Ігар Засімовіч адрэставраваў пліту і зрабіў з яе макет. Пасля экспазіцыі ў беларускіх музеях Віцебшчыны і Нацыянальнай бібліятэцы яна вярнулася ва Украіну.

А напрыканцы 2023 года паводле макету на сродкі MALDZIS з чыгуну адлілі паўнавартасную копію! Цяпер яна месціцца на малой Радзіме пісьменніка — у Расонах.

Чым яшчэ займаецца MALDZIS? Хутка распавядзем!

💶 Падтрымаць нас можна тут


Вітаем, спадарства!

На нашым сайце выйшаў артыкул пра месцы ВКЛ у Вільні. У гэтым горадзе з-пад старадаўніх касцёлаў вызіраюць яшчэ больш старыя паганскія капішчы, а абразы захоўваюць пах фарбаў некалькіх эпох.

У матэрыяле мы распавядаем:

✨ пра гісторыю Кафедральнага сабору,
✨ месцы, звязаныя з канцлерам ВКЛ Львом Сапегам,
✨ гатычную царкву Святога Мікалая,
✨ царкву Святой Тройцы, якая памятае столькі падзей беларускай гісторыі, што для гэтага мала аднаго матэрыялу,
✨ нагадваем, дзе вучыліся славутыя асобы і выдаваў кніжкі Францыск Скарына.

Нам таксама цікава пракладаць сувязі гісторыі і цяперашняга часу, таму паказваем і сучасныя месцы, дзе можна адчуць дух гісторыі. І мы кажам не толькі пра музеі: у матэрыяле вы даведаецеся, дзе знаходзіцца кавярня, названая ў гонар Барбары Радзівіл і Жыгімонта Аўгуста, а таксама дзе месціцца ўтульны дворык са скульптурай друкара, прысвечанай Скарыне.

👉 Чытайце матэрыял цалкам


Прэм’ера Youtube-серыяла "Гэта топ!” 🔥

Першая серыя прысвечана Цюрыху: Рыгор Астапеня і Саша Івулін апавядаюць пра ТОП-5 беларусаў, якія пакінулі след у Швейцарыі, разглядаюць карціны і вітражы беларускага мастака Марка Шагала, а таксама рэфлексуюць аб спадчыне Леніна для Беларусі.

📺 Падарожжа глядзіце па спасылцы — https://youtu.be/9Gm-eUo0mmY

🇨🇭 А на сайце maldzis.world чытайце яшчэ больш пра беларускія месцы ў Швейцарыі.


Вітаем, спадарства! ✨

На гэтай старонцы мы будзем распавядаць пра культурную спадчыну Беларусі.

Наша ініцыятыва названая ў гонар дзеяча культуры і навукоўца Адама Мальдзіса, які шукаў і вяртаў з забыцця страчаныя каштоўнасці і імёны Беларусі.

Мы працягваем ягоную справу і верым, што Беларусь – краіна, багатая на слынных сыноў і дачок. Яны жылі па ўсім свеце, былі адданыя сваім справам і стваралі сэнсы, якія сталі каштоўнасцямі для нас. І цяпер мы хочам знайсці і аб’яднаць інфармацыю пра гэтых людзей, каб яны аб’ядналі нас.

Гэты колазварот –“дзеля жывой сувязі пакаленняў”, як пісаў Адам Мальдзіс.

Гэтыя гісторыі звязваюць не толькі людзей, але і народы. Як Нёман ліецца ў Балтыйскае мора, а Белавежская пушча – скарбніца адначасова двух краін, так і нашая спадчына ёсць часткай вялікай еўрапейскай культуры. Паказваць усе гэтыя сувязі – наша мэта.

Рупімся пра сваё, пашыраем сувязі!

Наш сайт — maldzis.world
Падпісвайцеся на наш інстаграм — @maldzis.world

Показано 6 последних публикаций.