ЛЁС БЕЛАРУСІ ПАВІННЫ ВЫРАШАЦЬ БЕЛАРУСЫ, А НЕ ЎЛАДЗІМІР ПУЦІН - ЗАЯВА РАДЫ БНР
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае сваю занепакоенасьць умяшальніцтвам расейскага аўтарытарнага рэжыма Ўладзіміра Пуціна ўва ўнутраныя справы Беларусі ў сувязі з падзеямі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, што адбыліся ў жніўні гэтага году.
У апошні час адбываецца інтэнсіфікацыя кантактаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Крамлём. Прэзідэнт Расеі Ў. Пуцін заявіў пра наяўнасьць збройнага рэзэрва, які можа быць прадстаўлены рэжыму Лукашэнкі для падаўленьня пратэстаў. У Беларусь былі накіраваныя расейскія дзяржаўныя прапагандысты для працы ў беларускіх дзяржаўных СМІ замест беларускіх супрацоўнікаў, што звольніліся альбо абвесьцілі страйк. Расейская дзяржаўная прапаганда аказвае інфармацыйную падтрымку А. Лукашэнку.
На панядзелак, 14 верасьня, заплянаваная асабітая сустрэча А. Лукашэнкі і Ў. Пуціна, рэальны парадак дня якой хаваецца ад публікі.
Ёсьць рэальная рызыка таго, што ва ўмовах поўнай страты падтрымкі беларускага грамадзтва і набліжаючагася эканамічнага крызісу А. Лукашэнка пойдзе на саступкі нацыяналістычнаму рэжыму ў Расеі і пагадзіцца на істотнае павелічэньне залежнасьці Беларусі ад Крамля ўзамен на эканамічную і, магчыма, вайскова-паліцэйскую падтрымку.
На працягу даўгіх гадоў рэжым Аляксандра Лукашэнкі здолеў выжываць, нягледзячы на міжнародныя санкцыі і на закансэрваваную неэфэктыўную эканоміку савецкага тыпу, выключна за кошт падтрымкі Расейскае Фэдэрацыі. Крэмль аказвае рэжыму Лукашэнкі фінансавую, палітычную і прапагандысцкую дапамогу ўзамен на няўдзел Беларусі ў працэсах эўрапейскай інтэграцыі і на працяг савецкай каляніяльнай палітыкі культурніцкай русіфікацыі з доўгатэрміновай мэтай далучэньня Беларусі да Расеі ў той ці іншай форме.
Рада БНР заклікае беларускае грамадзтва і міжнародную супольнасьць не дапусьціць усталяваньня крамлёўскага кантролю над Беларусьсю. Анэксія Беларусі або ператварэньне яе ў дзяржаву-сатэліт аўтарытарнай нацыяналістычнай Расеі істотна павялічыць рызыкі для міжнароднай бясьпекі ў нашым рэгіёне. Пазыцыя некаторых маргінальных заходніх палітыкаў, якія імкнуцца запісаць Беларусь у нібыта сфэру інтарэсаў і адказнасьці Масквы, зьяўляецца здрадай ідэалаў свабоды і дэмакратыі, здрадай фундамэнтальных каштоўнасьцяў, якія дапамаглі перамагчы нацызм і камунізм у Эўропе.
Дзяржаўная незалежнасьць зьяўляецца гістарычным дасягненьнем і найважнейшай каштоўнасьцю беларускага народу, якая ня можа ставіцца пад сумнеў. Падзеі жніўня і верасьня 2020 году яскрава прадэманстравалі, што беларусы зьяўляюцца годным сучасным народам, які дастойны жыць у свабодзе і дэмакратыі, як і ўсе ягоныя эўрапейскія суседзі.
У выпадку, калі пацьвердзіцца інфармацыя пра ўдзел расейскіх сілавых структураў у падаўленьні пратэстаў у Беларусі або іншая адказнасьць расейскага кіраўніцтва за тэрор, які рэжым Лукашэнкі чыніць супраць беларускага грамадзтва, Рада БНР заклікае ўжыць мэханізм міжнародных санкцый супраць Расеі нароўне з санкцыямі супраць рэжыму Лукашэнкі. Падпісаўшы ў 1994 г. “Будапэшцкі мэмарандум аб гарантыях бясьпекі” і добраахвотна адмовіўшыся ад атамнай зброі, Беларусь у праве разьлічваць на дапамогу Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі і Францыі у выпадку зьяўленьня пагрозы незалежнасьці.