«Разважаньне страціла ўсю сваю годнасьць формы; цырыманіял і ўрачыстыя жэсты чалавека пры разважаньні зрабіліся прадметам кепікаў, і цяпер ужо наўрад ці хтосьці вытрывае мудраца старога стылю. Мы думаем занадта хутка, мімаходам, заадно, паміж усялякіх спраў і заняткаў, нават калі думаем пра самае сур'ёзнае; мы мала патрабуем ў рыхтоўлі, нават у спачынку: справа ідзе так, нібыта мы несьлі ў галаве машыну, якая толькі безупынна й круціцца, што працягвае працаваць нават пры найнеспрыяльных акалічнасьцях. Калісьці па кожным было бачна, што ён намерваўся думаць — гэта ж зьяўлялася выняткам! — што ён хацеў стаць мудрэй і выказваў гатовасьць да некаторай думкі: твары выцягваліся нібы ў малітоўным выразе, і запавольвалася крочаньне; здаралася, што гадзінамі спыняліся на вуліцы, калі “прыходзіла” думка, - на адной ці на дзьвюх нагах. Гэтак больш “пасавала справе”!»
Фрыдрых Ніцшэ, «Вясёлая навука»
#урывак
Фрыдрых Ніцшэ, «Вясёлая навука»
#урывак