БрГТУ_97%


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


Прагнеш свабоды — то бяры!
Наш бот для ваших вопросов и предложений @BrSTU97_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: [не]Мирный БГУИР
Результаты работы нашей DDoS спецоперации по принуждению к гласности.
Многие сайты не открываются, какие-то еще пытаются сражаться, а вы можете присоединиться к нашему заявлению и внести посильный вклад в общую борьбу (и не забывайте про VPN).

Слава Україні! Жыве Беларусь!


Репост из: Вольны БрДТУ
💬 А пакуль нашыя студэнты хаваюцца ад ваенкома і слухаюць байкі пра t.me/freeBrSTU/342' rel='nofollow'>мінаванне, непахісная Сушко стала вядоўцай на праўладнай сметніцы.

Нацярпела 😊




Содержимое скрыто


Репост из: Вольны БрДТУ
📢 Эвакуацыя ў першым корпусе ўніверсітэта.

Паведамляюць, што ўваход забаронены да 12:00.

@freeBrSTU


Репост из: Вольны БрДТУ
📢 Былым студэнтам БрДТУ звоніць ваенкамат і ўдакладняе звесткі пра іх.

💬 Як паведамляе крыніца, гэта датычыцца і тых, хто ўжо атрымаў ваенны білет.

@freeBrSTU


Репост из: Вольны БрДТУ
❗️ Калі вы сталі сведкам руху ваеннай тэхнікі альбо хоць якіх іншых з тым звязаных падзей, дашліце гэтую інфармацыю нам:

👉 @BrSTU97_bot 🤖
👉 @freeBrSTU_feedback 🥷


Репост из: Вольны БрДТУ
Мінабароны Беларусі абвясціла аб мерапрыемствах па "падвышэнні ўзроўня падрыхтоўкі і зладжанасці ворганаў кіравання тэрытарыяльнай абароны". З 1 па 4 сакавіка будуць збіраць ваеннаабавязаных, правяраць мабілізацыйныя рэсурсы і запасы матэрыяльных сродкаў.

Крыніца: DW Беларусь.

Калі вас ці вашых знаёмых пачаў шукаць ваенкамат — напішыце нам:
👉 @BrSTU97_bot 🤖
👉 @freeBrSTU_feedback 🥷


Репост из: Вольны БрДТУ
💵 Даляр прабіў паталок у 3 бел. рублі за штуку толькі па выніках афіцыйных таргоў!

У рэчаіснасці беларусы кажуць, што можна знайсці курс і па 3.5 бел. рублі, а некаторыя банкі ўвогуле часова спынілі нармальную працу альбо не сталі публікаваць актуальны курс.


Репост из: Вольны БрДТУ
Паведамляюць, што ў Берасці былі заўважаны С-300 "Фаварыт".

Патрэбна спраўджванне


Содержимое скрыто


Репост из: Вольны БрДТУ
‼️ У сувязі с тым, што ў Берасці былі знішчаныя амаль усе незалежныя медыя, мы заклікаем паведамляць нам пра тое, што вы бачыце ў горадзе, на выбарчых участках.

Калі ласка, падзяліцеся гэтым поклічам са сваімі знаёмымі: вельмі важна распаўсюджваць актуальны стан падзей.


Репост из: Вольны БрДТУ
НЕ — ВАЙНЕ!

🕊 Сёння мы сустрэнемся каля выбарчых участкаў, каб сказаць не вайне, выказаць салідарнасць з народам Украіны і запатрабаваць спыненне ўдзел Беларусі ў вайсковай агрэсіі.

‼️Дапамажыце пашырыць план дзеянняў‼️

Зрабіце скрыны, павесьце ў пад'ездзе ўлёткі, раскажыце сябрам і родным:

1️⃣ 27 лютага а 14:00 збіраемся каля выбарчых участкаў;
2️⃣ Калі ў вас ёсць машына — прыязджайце на ёй і паркуйцеся побач з участкам;
3️⃣ Скарыстайце чэргі і наведанне ўчастка як падставу сабрацца на вуліцы;
4️⃣ Калі вы зайшлі на ўчастак — стаўце два крыжы ў бюлетэні ці пішыце замашыстым почыркам «НЕ — ВАЙНЕ!» і апускайце яго ва урну.

Гэта ўжо не пытанне «рэферэндуму», мы вырашаем лёс краіны.

@honestpeople_by @zbsunion
#мычестныелюди #невайне #нетвойне #перечеркнивойну


Репост из: Вольны БрДТУ
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📢 Зварот Уладзіміра Зяленскага да беларусаў.


Репост из: Вольны БрДТУ
📢 Нам паступае інфармацыя пра тое, што студэнтаў, якія не хочуць ісці галасаваць датэрмінова, просяць не наведваць заняткі ў суботу і панядзелак, а жыхароў інтэрнатаў — увогуле з'ехаць на гэты час.

💬 Як тлумачыць крыніца, праўладная адміністрацыя вельмі баіцца мітынгаў з боку студэнцтва і такім чынам спрабуе мінімізаваць шанец іх здарэння. Выхавальнікі ў інтэрнатах амаль за руку водзяць студэнтаў на датэрміновае галасаванне.

❗️Інфармацыя не пацверджана.

Назіранне разнарадкі можа сведчыць пра наяўнасць такога загада. Калі вы дакладна ведаеце, што ён існуе, маеце яго копію альбо валодаеце любой іншай інфармацыяй па гэтай тэме — дашліце, калі ласка, іх нам:
👉 @BrSTU97_bot 🤖
👉 @freeBrSTU_feedback 🥷


Репост из: Вольны БрДТУ
⚡️ Канал "Вольны БрДТУ" ды суполка "Вольны БрДТУ chat" прызнаны экстрэмісцкімі.

💬 Нагадаем, раней такі статус атрымалі канал і суполка "t.me/freeBrSTU/249' rel='nofollow'>БрГТУ97%"

Шчыры дзякуй, што ўвесь гэты час былі з намі. Распавядзіце пра нас сябрам і памятайце, пакуль вы будзеце прытрымлівацца правіл бяспекі, падпіска на "экстрэмістскія матэр'ялы" не будзе для вас небяспечнай.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍


Репост из: Вольны БрДТУ
🥂 С наступающим, дорогие! 🎉

Этот год подходит к концу, а новый вот-вот постучится в двери — самое время подвести итоги. В уходящем 2021 нам удалось продолжить начатое, раскрыть проступки старых неприятелей и даже завести новых друзей. Спасибо, что провел его с нами — без ТЕБЯ всего этого бы не получилось 😌

Желаний за год собралось немало, но одно из них — особенное, объединяющее миллионы беларусов по всему земному шару.

🤩 Так пусть же оно исполнится в приходящем году, принеся перемены и счастье в наши дома!

🎄Сегодня ровно в 17:00 ищи на государственных каналах новогоднее поздравление от кибер-партизан 😉

🎄А в 23:46 Свет
лана Тихановская выступит с новогодним обращением к беларусам.

З Новым Годам, сябры, і няхай Жыве Беларусь!


@freeBrSTU

Показано 18 последних публикаций.

109

подписчиков
Статистика канала