8 верасня — Дзень беларускай вайсковай славы. Гэта гадавіна вялікай перамогі над намнога большым войскам маскоўскіх захопнікаў у бітве пад Воршай. Перамогі, здабытай на сваіх землях і сваёй жа арміяй.
У гэты дзень у 1992 годзе ўпершыню адбылося правядзенне вайсковай прысягі патрыётамі Беларусі. Плошча Незалежнасці была запоўненая сонцам і народам. На сцэне, усталяванай насупраць педінстытута, знаходзіліся заснавальнік і кіраўнік БЗВ Мікалай Статкевіч, лідар БНФ Зянон Пазняк, пісьменнік Васіль Быкаў.
На жаль, ўсяго праз некалькі гадоў прадстаўнікі спецслужбаў і МУС, якія прымалі прысягу пад бел-чырвона-белым сцягам, пачалі паляванне на людзей з нацыянальнай сімволікай і працягваюць яго дагэтуль.
Тэма войнаў з усходнім суседам была табуяваная працяглы савецкі час, а цяпер замоўчваецца і перапісваецца рэжымам. Таму рэальныя гістарычныя факты, падрабязнасці і акалічнасці могуць успрымацца сярэднестатыстычным беларусам як неверагодныя і нават немагчымыя.
Але беларусы, якія добра ведаюць гісторыю сваёй краіны, працягваюць штогод адзначаць гэты дзень як нацыянальнае свята.
Калі Вы ў Беларусі, не забудзьцеся ўключыць VPN
👉 https://teletype.in/@zhyzhal/bitva_pad_vorshaj
Зваротная сувязь: @Zhyzhal_bot