Вільготныя вочы
Патонуць у сне
Бязлітаснай ночы,
Што шчасце крадзе.
Шалёна халодна,
Зрываюся ў хрып.
Трымаюся годна,
Як быццам не ўліп.
Як быццам я ведаю
Сэнсы жыцця.
Як быццам не прагну
Яе прыбыцця.
Шукаю ў натоўпе
Яе твар удзень.
Калі выюць воўкі,
Шукаю хоць цень
Знаходжу і плачу,
Зрываяся ў крык.
Шукаў чалавека,
Які даўно знік.
Патонуць у сне
Бязлітаснай ночы,
Што шчасце крадзе.
Шалёна халодна,
Зрываюся ў хрып.
Трымаюся годна,
Як быццам не ўліп.
Як быццам я ведаю
Сэнсы жыцця.
Як быццам не прагну
Яе прыбыцця.
Шукаю ў натоўпе
Яе твар удзень.
Калі выюць воўкі,
Шукаю хоць цень
Знаходжу і плачу,
Зрываяся ў крык.
Шукаў чалавека,
Які даўно знік.