Беларуская сацыяльная рэклама канца 90-х - пачатка нулявых — гэта асаблівы від творчасці, які заслугоўвае шматлікіх публікацый. У дзяцінстве хацелася хутчэй збегчы з пакоя, каб гэтага не бачыць і не чуць, але некаторыя артэфакты заслугоўваюць увагі.
Вось сацыяльная рэклама беларускай мытні, цікавая як мінімум па трох прычынах. Рэжысёрам роліка з’яўляецца Андрэй Кудзіненка, аўтар фільмаў «Акупацыя. Містэрыі», «Масакра» і іншых. У ролі свядомага мытніка, які служыць айчыне, зусім малады Раман Падаляка, а злодзея грае Аляксандр Колбышаў.
Саўндтрэк у ролік таксама шыкоўны — «Breathe» ад Prodigy. У эпоху аўтарскага права ўявіць цяпер нешта падобнае даволі складана.
Шэдэўр беларускай рэкламы, але камерцыйнай, можна паглядзець у Інстаграме.