CreateCulture Space


Гео и язык канала: Литва, Белорусский
Категория: Искусство


Тут ужо ёсць крэатыўная прастора!
Karmelitų g. 5

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Литва, Белорусский
Категория
Искусство
Статистика
Фильтр публикаций


🎬 Як ствараліся фільмы КінаКаляд48?

Роўна месяц таму завяршыўся кіначэлендж КінаКаляды48, і за гэты час фільмы, створаныя за 48 гадзін, ужо паспелі паглядзець у Вільнюсе, Варшаве, Берліне і Кракаве. А зараз прапануем вам "падглядзець" за працэсам іх стварэння! Як каманды прыдумвалі сцэнарыі, здымалі і манціравалі? Гэта 48 гадзін напружанай працы, крэатыўных рашэнняў і сапраўднага кінашнага драйву.

📹 Глядзіце бэкстэйдж і акуніцеся ў атмасферу працы над фільмамі!

А яшчэ нагадваем, што 14 студзеня, роўна праз месяц пасля КінаКаляд48, у 21:00 адбудзецца паказ у Тбілісі, у D20 Bar (вул. Amaghleba 4). Калі вы ў Сакартвела, далучайцеся да святочнага вечара кіно!

Уваход вольны, але калі хочаце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна тут 👉🏻 http://buymeacoffee.com/createculture


КінаКаляды48: паказ у Тбілісі!

У снежні ўдзельнікі КінаКаляды48 прыдумвалі сцэнарыі, здымалі і манціравалі свае фільмы за 48 гадзін! Паказы ўжо адбыліся ў Вільнюсе, Варшаве, Берліне і Кракаве, а цяпер чарга Тбілісі акунуцца ў магію кіно, створанага ўсяго за два дні.

На паказе вы ўбачыце фільмы з гэтага кіначэленджу, а таксама лепшыя кароткаметражныя работы ўдзельнікаў папярэдніх КінаКаляд48.

📍 Месца: D20 Bar, вул. Amaghleba 4, Тбілісі
📅 Дата: 14 студзеня
🕘 Час: 21:00


Уваход вольны, але калі захочаце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна 👉🏻 тут

Калі вы хочаце арганізаваць паказ у сваім горадзе, напішыце нам на
hello@createculture.space — разам мы зробім гэтае свята кіно яшчэ больш унікальным і маштабным! 🎄🎥


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Пачніце дзень з бясплатнага каворкінгу а 10 раніцы —працуйце, сустракайцеся і заставайцеся на івенты да 10 вечара.

❄️13 студзеня

10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻 Забранаваць месца або перамоўнае памяшканне 💻
17:00-18:20 — «Юныя інжынеры»
18:30-20:30 — Танцавальна-рухальная тэрапія

❄️14 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»
18:30-21:30 — Music & Poetry Open Mic & Jam session

❄️15 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»
18:30-21:30 — Speed Friending in English

❄️16 студзеня
10:00-18:00 — каворкінг за «каву»
18:30-21:00 — воркшоп «Скажы так, каб цябе ўбачылі!» (createculture.studio)
19:00-21:00 — прагляд фільма Аляксея Палуяна «Courage» + афлайн-сустрэча з рэжысёрам!

❄️17 студзеня
10:00-17:00 — каворкінг за «каву»

❄️18-19 студзеня
Адпачываем ❤️

На гэтым тыдні знойдзецца нешта для любога настрою. Гатовыя застацца на цэлы дзень? 🚀


📢 Instagram не ацаніў назву нашага шоу, таму цяпер гэта проста... International Mic! 🎤

На фэсце Vilnius is my city у жніўні мы задавалі ўдзельні_цам простае пытанне: «Што вы ведаеце пра Беларусь?» Адказы нас парадавалі сваёй разнастайнасцю — ад цікавых і глыбокіх да тых, якія выклікаюць усмешку 😅

Што на гэты раз нас здзівіла ў адказах удзельні_цаў? Пра што яны разважалі і чым дзеліліся?🤔

👉 Глядзіце чацвёрты эпізод і стаўце падабайкі❤️

А калі хочаце не толькі глядзець, але і стаць часткай захапляльнага культурнага руху, прыходзьце ў CreateCulture Space! Тут мы ладзім мноства падзей: ад культурных сустрэч і адукацыйных воркшопаў да нефармальных нетворкінг-сустрэч. Знойдзецца нешта цікавае для кожнага! 😊


🗣Скажы так, каб цябе ўбачылі!

🔸Дата: 16 студзеня
📍CreateCulture Studio (Karmelitų g. 5, уваход з боку Visų Šventųjų g.)
🕕Час: дзверы адчыняюцца ў 18:00, пачатак у 18:30

👤Мова — RU

Людзі часта не ўспрымаюць карысную інфармацыю, калі яна дрэнна пададзена. Захапіць увагу навакольных і накіраваць яе туды, куды трэба табе, — гэта сапраўднае мастацтва акцёра.

Запрашаем на аўтарскі воркшоп па сцэнічнай мове і акцёрскім майстэрстве «Скажы так, каб цябе ўбачылі!»

Мяне клічуць Эмілія Пранскутэ. Я актрыса з больш чым 30-гадовым сцэнічным досведам, а таксама выкладчыцы з 20-гадовым стажам. Я навучаю сакрэтам прафесіі і дапамагу вам:

✅адчуць свабоду ў публічных выступах,
✅разумець і выкарыстоўваць свае эмоцыі,
✅запамінаць вялікія аб’ёмы інфармацыі,
✅палепшыць якасць і тэмбр голасу,
✅зразумець, навошта вывучаць шэдэўры сусветнай літаратуры.

Гэта будзе жывы практычны занятак, які не заменяць ні кнігі, ні анлайн-курсы.

❕Удзел на ўмовах free donation. Рэгіструйся ўжо зараз! Колькасць месцаў абмежавана.


Фільм, які ўразіў усю Еўропу!

16 студзеня ў Вільнюсе адбудзецца прагляд дакументальнага фільма Аляксея Палуяна «Courage», а таксама афлайн-сустрэча з рэжысёрам!

📍CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
16 студзеня, дзверы — 18:30, пачатак — а 19-гадзіне
📲Патрэбна рэгістрацыя
❕Уваход: free donation


«Courage» — дакументальны фільм беларускага рэжысёра Аляксея Палуяна пра падзеі лета-восені 2020 года. Гэты фільм трапіў у лонг-ліст кінапрэміі «Оскар» у катэгорыі «Лепшы дакументальны фільм». Зараз стужка дэманструецца па ўсёй Еўропе.

🗣 Аляксей Палуян:
Фільм пра смеласць беларусаў, якія ў 2020 годзе пераадолелі свой страх. Кожны па-своему пераадольваў. Кожны не адразу, павольна. Але гэты працэс адбыўся. Я лічу, што гэты працэс ідзе, павольна, але ён ідзе. Гэта марафон. Мы зараз на шляху да нашай перамогі. Проста ён вельмі доўгі.


An evening of creativity 🎨

On January 7th, we launched our Life Drawing series with an inspiring and relaxed session. Some participants even stepped up to model for the group, adding a unique dynamic to the evening.

A big thank you to our host, James, for bringing this wonderful initiative to life — his passion and creativity set the perfect tone for the session.

📅 Next session: January 29th — more details coming soon!

📸 All event photos are in our Facebook album.
Photos by 📷
@createculture.studio

Thanks to everyone who joined — see you next time!


✨ Dance-Movement Therapy: a space to connect and feel alive ✨

🗓 When: January 13
⏰ Time: 18:45 (1.5–2 hours)
📍 Where: CreateCulture Space
💬 Languages: English & Russian
💵 Cost: Donation (includes welcome drinks & snacks)
📲 Register
here

What to expect:

✅ Reconnect with your emotions through dance and movement.
✅ Enjoy fun exercises for pairs and solo moments.
✅ Improvise freely to inspiring music.
✅ Relax, recharge, and feel lighter.
✅ Build trust and understanding through movement.

Who’s welcome?

❤️Adults of all ages
❤️Kids 8+ (with a parent)
❤️Couples deepening their connection

✨ No dance experience needed — just come with an open mind!

🥋 Bring:

👉🏻 Comfortable clothes & shoes
👉🏻 Your curiosity

Join a welcoming space to feel seen, free, and connected. See you there! 💖


📢 Вяртанне #ShaggyMic! 🎤

На фэсце Vilnius is my city у жніўні мы задавалі ўдзельні_цам пытанне: «Што людзі ведаюць пра Беларусь?» І адказаў, шчыра кажучы, хапае як сур’ёзных, так і вельмі… нечаканых. 😅

У трэцім выпуску #ShaggyMic наша Таня і яе пухнаты мікрафон зноў на сцэне фестывалю Vilnius is my city! І вось што мы даведаліся на гэты раз: ці ведаюць удзельнікі пра дранікі? А пра нашу мову? 🤔

👉 Глядзіце трэці эпізод па спасылцы, каб даведацца больш!

А калі хочаце не толькі паглядзець, але і далучыцца да цікавага культурнага жыцця, запрашаем у CreateCulture Space. У нас шмат культурных, адукацыйных і нетворкінг-івэнтаў на любы густ! 😊


🎤✨ Kick off 2025 with the first Music & Poetry Open Mic Night! ✨🎤

Join us on January 14 for an evening filled with creativity, inspiration, and connection. Whether you’re a musician, poet, or simply someone who loves art, this is your space to share and enjoy.

🎙Feel free to perform your own work, sing your favorite songs, or read poems — your own or someone else’s.
Or just come along to listen and soak in the atmosphere. As always, the evening will be hosted by the charismatic Evan, whose warmth and charm make every event unforgettable.

The Open Mic will flow into a Jam Session, so don’t forget to bring your instruments if you’d like to join in!

📍 Date: January 14, 18:30 (doors open at 18:00)
📍 Location: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5
📍 Entrance: Free (donations welcome)


👉 No need to sign up ahead of time — just add your name to the list when you arrive.

We look forward to an evening filled with music, poetry, and great company. See you there! 🌟


КінаКаляды48: паказ у Кракаве!

У снежні ўдзельнікі КінаКаляды48 прыдумвалі сцэнарыі, здымалі і манціравалі свае фільмы за 48 гадзін!

Паказы ўжо адбыліся ў Вільнюсе, Варшаве і Берліне, і цяпер чарга Кракава акунуцца ў магію кіно, створанага ўсяго за 48 гадзін. У альманах таксама ўвойдуць лепшыя кароткаметражныя фільмы ўдзельнікаў папярэдніх двух КінаКаляд48.

📍 Месца: PRASTORA, вул. Mikołajska 4/6
📅 Дата: 11 студзеня
🕖 Час: 18:45


Уваход вольны, але калі захочаце падтрымаць арганізатараў, зрабіць гэта можна 👉🏻 тут

Калі вы хочаце арганізаваць паказ у сваім горадзе, напішыце нам на hello@createculture.group — і разам мы зробім свята кіно яшчэ больш маштабным! 🎄🎥


Гэта Яўген, і ўжо ў гэты чацвер, 9 студзеня, у рамках нашай чарговай сустрэчы вандроўнікаў і аматараў актыўнага адпачынку ён распавядзе пра горны паход па Высокім Атласе ў Марока.

Акрамя гэтага, вас чакаюць гісторыі пра турыстычныя і сёрфінгавыя паездкі ў Марока гэтай восенню ад Германа.

📅 Дата: 9 студзеня
🕖 Час: 18:30
🗣 Асноўная мова сустрэчы — руская
📲 Патрэбна
рэгістрацыя

☕️ Можна прынесці з сабой пачастункі да гарбаты, каб зрабіць вечар яшчэ больш утульным.

Гэта цудоўны мітап для тых, хто абажае падарожжы і паходы. Можна проста паслухаць ці падзяліцца сваёй гісторыяй 😊


🌟 Урываемся ў 2025 год разам! 🌟

Першы працоўны тыдзень новага года абяцае быць цікавым! Хоць мерапрыемстваў пакуль няшмат, затое кожнае з іх — сапраўдная знаходка для натхнення і творчасці.

Дарэчы, вы можаце правесці ў нас свой уласны івэнт! Мы прапануем розныя ўмовы — як платныя, так і бясплатныя. Проста запоўніце форму, і мы звяжамся з вамі, каб абмеркаваць усе дэталі.

❄️6 студзеня
10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻 Забранаваць месца або перамоўнае памяшканне 💻
17:00-18:20 — «Юныя інжынеры»

❄️7 студзеня
10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
19:00 — Партрэтнае маляванне ✏️

❄️8 студзеня
10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

❄️9 студзеня
10:00-18:00 — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻
18:30 — Як мы... з'ездзілі ў Марока

❄️10 студзеня
10:00-17:00 ❕ — Працуем разам 👨🏻‍💻👩🏼‍💻

❄️11 студзеня
15:00 — Дэгустацыя піва да Ёлю, Каляд і Навалецьця

❄️12 студзеня
Адпачываем ❤️

Далучайцеся і пачніце новы год разам з намі! 🌟


🍻 З Навалецьцем, шаноўныя аматары півa і добрай кампаніі! 🍻

На сувязі каманда вашых трох улюбёных хатніх бровараў: Vitland Brewer, 1542|BEER і Maslou Brew!

Мы рады запрасіць вас на дэгустацыю зімовых навінак, натхнёных святамі Ёлю, Каляд і Навалецьця. Гэта ідэальная магчымасць паспрабаваць крафтавае піва, ацаніць асаблівыя рэцэпты і цёпла правесці час у прыемнай кампаніі.

📅 Калі: 11 студзеня
⏰ Час: 15:00
📍 Дзе: CreateCulture Space
🎟 Уваход: DONATION
Патрэбна рэгістрацыя

Далучайцеся да нас, каб адзначыць святы са смакам і настройвацца на цудоўны пачатак года! 🍺✨

594 0 24 3 12

🎄 Апошні івэнт 2024 года: як гэта было! 🎄

27 снежня мы ярка і душэўна адзначылі Каляды разам з нашымі гасцямі і Сержуком Доўгушавым. Вечар пачаўся з традыцыйнага каляднага абраду: з’явіліся Зорка, Мядзведзь, Жорав і, вядома, Казёл, якія прынеслі ў залу сапраўдны дух свята.

Пасля гэтага адбыўся незабыўны выступ Сержука Доўгушава, які зачараваў усіх гасцей сваёй музыкай пад гукі колавай ліры і дудак. Гледачы з захапленнем удзельнічалі ў зімовых гульнях і вясёлых карагодах, а конкурс на лепшую Калядную Зорку стаў адным з самых вясёлых момантаў вечара.

Вечар быў напоўнены цеплынёй, смехам і святочнай магіяй.

📸 Усе фотаздымкі з гэтага цудоўнага мерапрыемства можна знайсці на нашай старонцы ў Facebook.

Дзякуем усім, хто падзяліў з намі гэты незабыўны момант, і чакаем вас на новых падзеях у 2025 годзе! 🌟

📷 Photos by CreateCulture Studio


📢 Першы івэнт 2025 📢

Партрэтнае маляванне 🖍️

🗓 7 студзеня, 18:00
📍 CreateCulture Space, Karmelitų g. 5
🗣 Асноўная мова мерапрыемства:
ENG


Запрашаем на першы занятак серыі, прысвечанай маляванню чалавечай фігуры!

Маляванне — цудоўны спосаб убачыць свет і людзей вакол нас з новага ракурсу. Незалежна ад вашага ўзроўню (пачатковец, аматар ці прафесіянал) — тут вы зможаце папрактыкавацца і раскрыць свае творчыя магчымасці.

Як гэта працуе:

1️⃣ Кожны па чарзе становіцца мадэллю, пазіруючы на працягу 5-15 хвілін (імя мадэлі вызначаем выпадкова).
2️⃣ У сярэдзіне занятка — невялікі перапынак, каб падзяліцца працамі, абмеркаваць і, пры жаданні, даць зваротную сувязь.

📌 Што браць з сабой:
Прынясіце свае матэрыялы для малявання. Мы паклапоцімся пра прастору, зручныя месцы для сядзення і лёгкія закускі/напоі.

👉 Плануеце наведаць?
Адзначцеся ў нашым Facebook-івэнце

🌟 Мы чакаем вас! Гэта будзе цікава і натхняльна!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
📢 Прэм’ера праз 2 гадзіны!

Naka Acoustic прадстаўляе новую песню «Хутка павінна пачацца» — глыбокі эмацыйны вынік мінулага года і ўсіх падзей рэвалюцыйна-ваеннага перыяду. Хоць тэкст быў напісаны Міхалам Анемпадыставым яшчэ ў 1996 годзе, ён дзіўным чынам перадае прадчуванне цёмнай будучыні.

Naka — вядомы беларускі рок-гурт з моцным вакалам Анастасіі Шпакоўскай, адметнымі шчырымі тэкстамі і меладыйным гучаннем. У 2024 годзе гурт зноў гучыць на поўную, выпусціўшы новы сінгл «HUYOVO», працягваючы закранаць вострыя праблемы грамадства.

Далучайцеся да нас і глядзіце прэм’еру ўжо сёння!

Perfaratar Music — гэта live-пляцоўка для таленавітых музыкаў і творчых эксперыментаў. Падпісвайцеся і заставайцеся з намі!

Прадакшн: createculture.studio 📸


Яшчэ адна сустрэча суполкі вандроўнікаў і аматараў актыўнага адпачынку. Гэтым разам вечар будзе цалкам прысвечаны Марока — афрыканскай краіне, куды кожны едзе за чымсьці сваім — катацца на хвалях, убачыць пустэльню, узыйсці на самую высокую гару паўночнай Афрыкі ці проста пахадзіць звычайным турыстам па гарадах і няспынных кірмашах.

Нас чакаюць гісторыі пра:

🌄 горны паход па Высокім Атласе у красавіку 2024 (Яўген);
🏄🏻‍♂️ турыстычна-сёрфінгавую паездку ўвосень (Герман);
🌅 ... (ваш расповед);

📅 Дата: 9 студзеня
🕖 Час: 18:30

Патрэбна рэгістрацыя
🗣Асноўная мова мерапрыемства — RU


Прыходзьце, прыносьце з сабою ласункі да гарбаты і свае расповеды! ☕️

P.S. Можна падрыхтаваць прэзентацыю, калі раптам вы хочаце паказаць фота і/або відэа



Показано 19 последних публикаций.