den.acidcafe


Гео и язык канала: не указан, Русский
Категория: Дизайн


designer × coffee enthusiast
film photo / bike / vinyl addictions
dm @denacid

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, Русский
Категория
Дизайн
Статистика
Фильтр публикаций


Супрацоўніцтва з брэндамі, гэта, канечне, вельмі крута. Але можна крыху інакш і ўсё таксама крута. Я заўсёды ўспамінаю Антона Шнайдэра www.facebook.com/anton.schnaider і яго кастом на Smart. Гэта ўжо не звязана з Мемфісам, але звязана з індывідуальнасцю і аўтамабілем.


↑ Калі казаць пра Range Rover Paul Smith для мяне тут відаць уплыў Мемфісскага руху ў дызайне і такіх прыкладаў, як Фольксаўген Арлекін. А гэта таксама культавая рэч. Выглядаюць крута, і яшчэ яны былі ў тыражы, хоць і ў невялікім.


А цяпер ад пленачнай фатаграфіі трохі да дызайну

Range Rover Paul Smith: тут сустрэча выдатнага аўтамабільнага майстэрства і бачэння дызайну. Створаны ў супрацоўніцтве з вядомым брытанскім дызайнерам Полам Смітам. Машынка з'явілася ў 2015 годзе.


Некалькі кадраў зімовага Вільнюса на мой Olympus OM-1


Konica Autoreflex T3. Tакое мы купляем ✨


Я доўга думаў над фарматам, як выкладаць фатаграфіі з паездак. І т.я. я не шукаю лёгкіх шляхоў, то зрабіў відэа з паездкі ў Амерыку са сваімі фотакарткамі. Усе фатаграфіі зняты на плёнку.

💜

Стаўце лайкі, падпісвайцеся на канал — новых відэа не абяцаю і так гэты відос ледзь запіліў.

Пліз Энджой

https://www.youtube.com/watch?v=ezo6UpqMlig


📍Žalieji ežerai / Lithuania
📷 Canon EOS-1N
🎞️ Kodak Portra 800

Ужо паказаў гэта ў твітары і інтагараме. Мая любімая фатаграфія лета, зялёныя азёры ў Літве. Здымаў на вельмі пратэрмінаваную плёнку, таму напэўна такое моцнае зерне. Але ўсё роўна фатаграфія мне вельмі падабацца.


Самае цікавае тут — дызайн літары «С» у слове «Песняры». Толькі з-за гэтага набыў кружэлку.

Што з ёй пайшло не так (з літарай «С»)?

А вось што: «Песняры III» сталі адзіным альбомам у гісторыі гурта, куды ўвайшла песня з удзелам жаночага вакалу («Пацалунак»), які належаў Людміле Ісупавай. Дызайнер прыкрыў фігуру спявачкі вялізнай і недарэчнай літарай «С» (глядзі на фота), размешчаным на абложцы, што паслужыла нагодай для распаўсюджвання разнастайных чутак. Як кажуць тыя самыя слухі, фотарафія была гатовая і рабіць новую ўжо было поздна, так што і наогул немагчыма, таму прыйшло апрацоўваць дызайнеру - і ён павялічыў літару «С», як мог і такім чынам закрыў на фота Людмілу (на фота можна лёгка ўбачыць гэта). Чаму Людмілу закрылі? Зноў же ва ўсіх розных версія, адна версія гучыць, што як заўсёды, «жанчына на караблі да бяды», таму ў адзін момант гурт пачаў выступаць толькі ў мужскім складзе.

Але тут ужо вобласць здагадак, дзе трэба выклікаць сцэнарыстаў Нэтфлікса да здымаць серыял пра беларускі нацыянальны рок-н-рол.


Паспрабую сёння быць як @pazhitoque і яго https://t.me/design_bar і расказаць вам пра вокладку аднаго альбома. Беларускага альбома. Гэтая кружэлка ВИА «Песняры́» беларускі вакальна-інструментальны ансамбль пад кіраваннем Уладзіміра Мулявіна.

На фота музычная пласцінка 1978 года — «Песняры III».


Учора патрапіў на канцэрт BadBadNotGood у Вільні. Гэта быў лепшы жывы канцэрт за апошнія некалькі год.

Па-першае, я адкрыў для сябе BadBadNotGood дзякуючы сваім калегам, якія параілі схадзіць на канцэрт (Дзякуй Лёша!), і гэта аказалася проста Ваў, спалучэнне ўсяго, што мне вельмі блізка: джза з лёгкай электронікай. На самым канцэрце, хлопцы на сцэне без святла, на фоне экрана, на які праецыюецца 16мм плёнка. На пляцоўцы пачынае цямнець і гэта сапраўдная магія. Джаз і плёнка 16мм - ... у мяне няма слоў.

Па-другое, за апошняе 2 гады, нават больш, мне першы раз удалося злавіць адчуванні таго, што я жыву, што адбывацца нешта проста добрае. Усе праблемы крыху пасунуліся на задні план і я змог адчуць задавальненне ад музыкі і ад самой падзеі. Ад зносін з сябрамі, ад размоў аб нічым. Ад таго, што побач.

Хадзіце на канцэрты. Слухайце музыку. І так, гэта напісана па-беларуску.

Глядзець тут:
https://www.youtube.com/watch?v=yq_YoP5K7ZA


Репост из: design_bar (JOIN & MUTE)
Ура!

У меня вышла книжка — 150 постов с февраля 2018 года по сентябрь 2022 теперь собраны в EPUB, с оглавлением (!) и алфавитным указателем.

Скачать

Книжка бесплатная, но можно задонатить на канал, если вдруг такое настроение.

***

EPUB получился тяжелый из-за изображений (да, мы их уже оптимизировали) и видео. С одной стороны, жаль, что старые читалки не потянут, с другой — это все же coffee table book, а ему положено быть тяжелым и не очень удобным. Имейте в виду.

Занятно перечитать что-то из старого. Например, главу про леттеринги мамы Энди Уорхола или про откуда взялись эмодзи, или же пуститься в тяжкие и перечитать недавний бесконечный пост про Гасиенду.

Приятного чтения!


Venice Beach Skatepark, Los Angeles
2023

📸 Rollei 35 S
🎞️ Kodak UltraMax 400





Показано 14 последних публикаций.