ГУРНЕВІЧ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Журналіст Радыё Свабода, Беларусь

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций




Усё больш маладых беларусаў абірае вучобу за мяжой. Адвучыўшыся, толькі адзінкі вяртаюцца дадому. Беларусь губляе мазгі і працоўную сілу.

Узнікаюць праблемы і ў сферы вытворчасці, і ў сферы паслуг. Гэта абмяжоўвае рост ВУП. Нават паводле афіцыйнай статыстыкі, на канец 2021 году ў Беларусі было 92 тыс. вакансій на рынку працы, на канец 2022-га — 95 тыс., а на канец 2023-га — амаль 135 тысяч. У Беларусі няма каму працаваць. А менавіта работнікі забяспечваюць пенсіянэраў. І з кожным годам у Беларусі работнікаў менш і менш.

З 2024 году ў беларускія ВНУ на «бюджэт» пачнуць набіраць ужо нават расейцаў — таксама з абавязковай адпрацоўкай.

https://youtu.be/nEQT_OP5En8?si=MlSwxXiKpaMDrkcC


Юля Краўцэвіч і яе тата, гісторык Алесь Краўцэвіч, запачаткавалі шыкоўны падкаст - "Без доктара навук не разабрацца". Там яны гутараць аб Беларусі, беларусах і беларускасці, як тата і дачка. Магчыма таму размова атрымліваецца такой цікавай. У каментары кідаю спасылкі на розныя платформы. Адзіны недахоп для мяне - падкаст за кароткі) Я б хацеў прынамсі 45 хв.

Спадар прафесар расказвае вельмі цікава, а Юля яго падкалвае, пярэчыць, задае важныя пытанні. Юля, перабівайце тату часцей)) А спадар Алесь расказвае як тата дачцэ, а не прафесар студэнтам. Гэта вельмі класна. Першы выпуск прысвечаны беларускай шляхце і сялянству. Для затравачкі некалькі тэзісаў Краўцэвіча. Яны вельмі цікавыя і я сапраўды пераасэнсаваў пару нюансаў.

🟣 У нашым грамадстве шляхта першай перастала быць беларускай. Рамантызаваць можна баяраў, якія былі яшчэ беларускімі, але не шляхту. Бо шляхта спаланізавалася, і ў сваёй масе не падтрымлівала беларускасць. Шляхціц Антон Луцкевіч - так, я б скінуўся яму на помнік, але цалкам усхваляць саслоўе шляхты – гэта фэнтэзі. Наша шляхта падтрымлівала польскія школы.

🟣 Плюсы трэба шукаць у сялянстве. Гэта традыцыйная культура, строга маральная, на аснове працавітасці. “Што людзі скажуць” – гэта важнае правіла, самы высокі маральны крытэрый.

🟣 У нас сядзіць сіндром халопа. Ніхто ў нас не бачыў каштоўнасці ў фальклоры, а прыйўоў Мулявін і зрабіў яго вядомым на ўвесь сьвет.

🟣 Была ж, вядома, і сапраўдная арыстакратыя. Напрыклад, Агінскія. Малы Міхал Клеафас неяк абразіў служку, гэта пабачыў бацька і паставіў яго на калені, прымусіў выбачацца. Але маса была іншай. Калі прыйшоў цар, яны пабеглі яму прысягаць, каб захаваць свае палацы.

🟣 Тое, што наш народ сялянскі – гэта супер. Сялянства ўратавала Беларусь. Шляхта і мяшчанства перайшлі на полькую мову, а сялянства гаворыць упарта па-беларуску, падтрымлівае традыцыйныя звычаі. Я пратэстую супраць таго, каб усхваляць шляхту. У Прусіі сялянства германізавалася і няма прускага народа. Нас уратавала сялянства і давайце яго ўсхваляць.

https://podcasts.apple.com/by/podcast/%D0%B1%D0%B5%D0%B7-%D0%B4%D0%BE%D0%BA%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%B0-%D0%BD%D0%B0%D0%B2%D1%83%D0%BA-%D0%BD%D0%B5-%D1%80%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D0%B1%D1%80%D0%B0%D1%86%D1%86%D0%B0/id1734272836?i=1000651344045


За беларускую мову - штраф. Як выглядала русіфікацыя беларусаў 155 год таму. Цікавы абразок раскапаў Антон Брыль.

Гэта дакумент Слуцкай духоўнай вучэльні, 1869 год. Вывучэнню расейскай мовы замінала тое, што вучні размаўляюць па-беларуску. Таму педагогам загадвалі сачыць, каб ані на ўроках, ані ў перапынках, беларусы не размаўлялі па-свойму, а толькі па-рюскі. Тым, хто не разумеў акупацыйнае правіла - "установленный штраф".

Тыя ж людзі дагэтуль убіваюць у галовы беларусаў, што яны самі абіраюць расейскую. І мільёны вераць у гэтую лухту.




Аўтар эcкізу самага прыгожага сцяга ў свеце падчас вайны трапіў разам з жонкай у канцлагер, бо ратаваў габрэяў. Але яны выжылі, удачарылі тую габрэйскую дзяўчынку і выхавалі яе як уласную дачку. Яе і пахавалі побач з імі.

Тры гады таму, дзякуючы добрым людзям, я знайшоў дзяцей выратаванай ад Халакосту Марыны Расіцкене. А яе літоўская ўжо ўнучка (жыве далёка ад Літвы) расказвала-расказвала пра сямейную гісторыю і толькі ад мяне дазналася, што дзед стварыў бел-чырвона-белы сцяг. Пры гэтым ён быў на яе аватарцы ў сацсетках да нашага знаёмства. А вось праўнук па лініі адзінага сына Дуж-Душэўскага ведаў пра продка і ведаюць ужо нават прапраўнукі https://smarturl.click/op4kW

Сёння ў Клаўдзія Дуж-Душэўскага ДН. Жыве!


Лукашэнка не галасаваў за беларускую незалежнасць у 1991, хаця строіць з сябе (я)бацьку суверэнітэту. Палохае 90-мі, і дэмакратамі, якія ўчынілі развал краіны. Але большая палова 90-ых мінула пад яго кіраўніцтвам (дэмакраты не кіравалі краінай). Да 1994 года краінай кіравалі тыя самыя, каго ён пакінуў у сваёй камандзе пасля прыходу да ўлады. Маладыя беларусы могуць не ведаць гэтай матэматыкі і вераць фэйкам.

https://www.youtube.com/watch?v=8WcIAwt_DyY


Ці могуць беларускія незалежныя медыя выжыць без грантаў? То бок, за ахвяраванні і рэкламу

Я за тыдзень чуў шмат такіх каментароў, маўляў, ну хай аўдыторыя і фінансуе, калі прадукт СМІ камусьці трэба. Медыяэкспертка Марыя Садоўская-Камлач вяртае такіх на зямлю з хмараў. Цалкам спасылка ніжэй. А тут тэзісы.

🟢Многія медыі падтрымліваюцца замежнымі урадамі ці фондамі. Але агулам падтрымка СМІ ад дэмакратычных краінаў склала 0,3% ад усёй іхнай дапамогі іншым краінам.

🟢Донары ёсць і ў вельмі паспяховых выданняў. Біл і Мэлінда Гейтсы, іхны фонд, фінансавалі цэлую рубрыку ў брытанскім The Guardian пра тое, як аказваецца дапамога ўва ўсім свеце. The Washington Post зусім нядаўна звольніў 200 супрацоўнікаў — нягледзячы на тое, што выданнем валодае мільярдэр Джэф Бэзас.

🟢Усё больш і больш вельмі камэрцыйных медыя ўступаюць на грантавы рынак.

🟢Фінансаванне праз аўдыторыю, праз платформы кшталту Patreon, ніколі не ствараюць 80-90% даходаў СМІ, тым больш, калі яны заблакаваныя ў сваёй краіне.

🟢Згаданы ўжо The Guardian арымлівае праз краўдфандынг усяго (ці нават) 5% неабходных рэдакцыі выдаткаў.

🟢Расейская «Медуза» вельмі ганарылася тым, што можа існаваць як праект з-за мяжы. Усё гэта працягвалася да таго моманту, пакуль журналістаў і выданне спачатку не прызналі «замежнымі агентамі», а пасьля «непажаданай арганізацыяй». Зараз у Расеі забаранілі ўсякую рэкляму ў медыя, якія маюць такі статус.

🟢Калі раней рэкламадаўцы ішлі наўпрост ў СМІ, то зараз яны абіраюць Google Adds або штосьці яшчэ. Тэхналагічныя гіганты, такія як Google ці Meta, забіраюць у медыя вялікую частку рэкламы. Прыблізна на мільён праглядаў з нашага рэгіёну сярэдняе медыя атрымлівае тысячу еўра. У амерыканскім маштабе гэта недзе 7 тысяч.

🟢Казаць, што рэкламай можна ўтрымаць паўнавартасную тэлевізію, дзе ёсць і фільмы, і ненавінавыя прадукты, і пераклады, і культурніцкія праекты, то гэта хутчэй мара.

Цалкам тэкст https://smarturl.click/bao4n


Што творыцца ў Савеце Рэспублікі Качанавай і пажыццёвы сенатар Лукашэнка

Глядзіце свежае відэа.

https://youtu.be/L-5nzwmK9YE?si=hzBsorVhhr6mAdeW


«Буду судзіцца». Былая кіраўніца «Белсату» расказала, чаму яшчэ не гатовая пакідаць канал

Агнешка Рамашэўска расказала, што напісана ў рашэнні аб яе звалненні, чаму яна збіраецца абскардзіць яго ў судзе, што думае пра прызначэнне новага кіраўніка тэлеканалу Аляксея Дзікавіцкага, пра ўплыў беларускай апазіцыі на яе звальненне, чаму лічыць, што праз 17 год яшчэ ня час пакідаць праект і як ставіцца да таго, што гэтую пасаду яна страціла за тое, што выказвалася прыхільна пра стары ўрад Польшчы і крытыкавала новы. У каментары дэталі.

https://smarturl.click/jk4Od


«Каналам будзе кіраваць беларус». TVP патлумачыла зьмены на «Белсаце»

https://smarturl.click/EeGAL


«„Белсату“ давядзецца зліквідаваць шмат перадачаў», — Агнешка Рамашэўская-Гузы пра скарачэнне фінанасавання тэлеканалу

Новы ўрад Польшчы істотна скарачае бюджэт тэлеканалу «Белсат». Так вынікае з дакументу, які апублікавала МЗС Польшчы. Дырэктарка каналу Агнешка Рамашэўская-Гузы называе гэта «фактычнай ліквідацыяй» Белсату.

Бясконцыя клопаты “Белсату” з фінансаваннем немагчыма зразумець логікай. У супернеспрыяльных умовах тэлеканал паспяхова працуе, стварае, расце. І ўсё гэта за капейкі. Я ўжо раней прыводзіў прыклад, што ўвесь гадавы бюджэт каналу быў не так даўно роўны месячным выдаткам расейскага НТВ усяго ТОЛЬКІ на замежныя камандзіроўкі супрацоўнікаў.

Ідзе вайна, Расея і нават Лукашэнка даюць мора грошай на прапаганду, узнікае новая жалезная заслона, у Беларусі барацьба з вальнадумствам на ўзроўні лайку ў сацсетках. Павальна ўсё русіфікуецца. І канал вяшчае туды, дзе эпіцэнтар усяго гэтага. І ў гэты момант нейкі геніяльны стратэг вырашае зменшыць фінансаванне. Гэта яшчэ дзіўна і таму, што ў Польшчу прыехала больш сотні тысяч беларусаў, з грашыма. Яны купляюць там кватэры, плоцяць падаткі, інвестуюць у гэту краіну. Гэта ўжо не беднае студэнцтва як 15 год таму.

Для беларусаў тэлевізія па-беларуску сёння – апошняе масавае акно ў свет беларускай мовы, якую можна пачуць і “убачыць”, а не прачытаць. І менавіта гэтыя перадачы давядзецца скарачаць, калі канал хоча выжыць. У каментары спасылка на маю гутарку з Агнешкай Рамашэўскай, дыкрэктаркай “Белсату”, пра сумную перспектыву, калі нічога не зменіцца.

У інтэрвію Свабодзе яна растлумачыла, што адбываецца.

Чытайце: https://smarturl.click/dpAEQ


«Хачу зрабіць Пазьняка персонай нон-грата», — літоўскі актывіст

Жыльвінаса Світоюса часам называюць «паляўнічым на літвінаў». Ён адзін з самых заўважных у Літве аўтараў, якія пішуць пра небяспеку ідэалогіі «літвінізму» і варожыя заявы беларусаў пра Літву. Гэта ён нядаўна прайшоўся з "інспекцыяй" па беларускіх рэстаранах і барах Вільні. Ён даў мне інтэрвію і расказаў, навошта. А таксама: што, на яго думку, беларусы робяць не так адносна Літвы, чаму яго асяроддзе не заўважае беларусаў, якія лаяльныя Літве, чаму Святлана Ціханоўская дае кепскі прыклад беларусам у Літве і што неабходна зрабіць літоўцам і беларусам, каб зменшыць градус узаемных прэтэнзій.

ВІДЭА: https://www.youtube.com/watch?v=TRH8cf7AVHY&t=628s


Кожнае 8-ае сакавіка беларускія жанчыны атрымліваюць заслужаныя віншаваньні. А з вуснаў прапагандыстаў гэта як рэлігійны культ. Але пасьля сьвятаў вяртаюцца будні і ўсё ня так сонечна. Хаця фармальна, на паперы, усё ідэальна. Тлумачу, што ня так з афіцыйнымі лічбамі і навошта насамрэч Лукашэнку жанчыны.

https://www.youtube.com/watch?v=PnAEe1Apf3c


Гайдукевіч кажа, што нават ягоны палавы орган у стане перамагчы на беларускіх выбарах. Гэта было б шыкоўнае заканчэнне выбараў у эпоху Лукашэнкі (галасуй - не галасуй) і, улічваючы кантэкт гэтай кампаніі - даволі сымбалічны. Глядзіце свежы відосік пра гэта.

https://www.youtube.com/watch?v=DJ20vxHlvgo


А я захапляюся беларусамі. Захавалі сваю мову, стагоддзямі жывучы ў вельмі неспрыяльных ўмовах. Гэта не пафас, проста ўдумайцеся. Усё ім раўло і шаптала: забудзьцеся сваю мову. А гэтыя ўнікальныя людзі працягвалі на ёй размаўляць, спяваць, прыдумляць сваім дзецям на ёй казкі.

Навукоўцы кажуць, што свая мова ў беларусаў недзе ад XIV стагоддзя. За гэты час не было ніводнай улады, якая б ПРЫМУШАЛА гэты народ на ёй гаварыць. Ні ў ВКЛ, ні тым больш пазней у саюзе з Польшчай, а ў Расейскай імперыі і па-даўну. Па-польску і расейску – прымушалі. І мякка, і гвалтам. У касцёлах, цэрквах, школах, на працы. А гэты народ, ці то пад Магілёвам, ці пад Жлобінам, Івянцом, усё роўна размаўляў дома на сваёй мове, на той жа самай, насуперак тым, хто імі кіраваў і раўмаўляў на іншай.

Чалавек з Івянца мог ніколі ў жыцці і не быць пад Магілёвам, але чуючы мову магілёўца разумеў – тут свой чалавек. Ну, гэта як чып Ілана Маска. Гэта ж нейкі піпец. І ніхто не прымушаў на ёй размаўляць, нават кніжак доўгі час на ёй не было, а мова іх яднала. Гэта нейкі космас.

На жаль, новых беларусаў прывучылі да сораму за яе. У людзей з па-за кантэксту ўсё было акурат інакш. Неяк бабуліна сястра расказавала, як у 1930-я гады да іх з цэнтральнай Польшчы прыехалі нейкі багацеі-арыстакраты, палякі. Проста на лета, у маёнтак пад Івянцом. Іхны сын хадзіў гуляць з пастухамі ў вёску і за лета навучыўся размаўляць па-беларуску. І неяк заявіў бацькам, што цяпер ён будзе гаварыць на гэтай мове. Бацькі ўсчынілі лямант і скандал, з рукапрыкладствам, маўляў, хамская мова, не дазволім. А ён сказаў: “- А для мне тэн ензык ладнейшы”.

Хлопчыку пашанцавала, што ён не правёў там больш часу, бо знайшлося б багата грамацеяў, які б пераканалі яго, што ён не мае рацыю. А яго туды проста больш не прывозілі. Калі ты трапляеш у гэтую мову, то гэта як цёплая ванна з найлепшым водарам – ня хочацца выходзіць.


Белта апублікавала здымак з выбарчага ўчастку, дзе ў кандыдатаў у дэпутаты заблюраныя твары. Фантастыка.


У турме памёр палітвязень Ігар Леднік. Мы пазнаёміліся недзе 15 год таму, калі ён завітаў у студыю Польскага радыё ў Варшаве, дзе я тады працаваў. Быў ён не адзін, а разам са знаёмым - Аляксандрам Шпакоўскім, які праз пару год стаў праўладным прапагандыстам і даслужыўся да пасады ў пасольтве Беларусі ў Маскве. (Да слова, гэта добрая ілюстрацыя да дыскусіі апошніх дзён, ці можа той, хто казаў раней глупствы, паразумнець. Гэта працуе, вядома ж, ва ўсе бакі)

Ледніка пасадзілі за артыкул, які ён напісаў 2021 годзе, больш як паўгода да пачатку поўнамаштабнай вайны. Фармальна – за крытыку Лукашэнкі. Я зараз прачытаў фрагменты таго артыкулу, не ведаю, ці поўная гэта версія. Але ў тым, што ёсць, Леднік па-сутнасці прадказаў расейскі напад на Ўкраіну і ўдзел у гэтай агрэсіі Лукашэнкі. Артыкул быў пра тое, як адмова ад неўтралітэту пасля 2020 году паўплывае на поўнае падпарадкаванне Беларусі Маскве і ўцягне краіну ў аванцюры РФ. Вось некалькі цытатаў:

✅Падтрымка Лукашэнкі Крамлём развязала бесперапынны гвалт і здзекі лукашэнкаўскіх “красаўцаў” над беларусамі-пратэстоўцамі, а паказальныя вайсковыя сумесныя вучэнні “Славянскае братэрства” каля межаў Украіны і краінаў НАТА – Польшчы і Літвы накіраваны на тое, каб Захад пакінуў усе спробы пасярэдніцтва па выхаду з палітычнага крызісу ў Беларусі.

✅Спробы Расіі захаваць Лукашэнку пры ўладзе праз “саюзную дзяржаву” прывядзе да катастрафічных наступстваў для светапарадку і створыць у сусветнай практыцы прэцэдэнт, калі ва ўзброенае супрацьстаянне адно з адным будуць уцягнутыя краіны, якія атрымалі ад ядзерных дзяржаў гарантыі бяспекі па Будапешцкім мемарандуме – беларусы будуць вымушаныя ў складзе “саюзнага” войску з краінай-агрэсарам РФ абараняць “саюзны” Крым!

✅Пакінуўшы Лукашэнку пры ўладзе, Расія праз “саюзную дзяржаву” уцягне беларусаў у глабальнае супрацьстаянне з усім цывілізаваным светам.


Беларусь і Расея дамовіліся пра адзіныя падручнікі па гісторыі. Гісторыя – гэта здаўна зброя Крамля і расейскай прапаганды. Паўнавартаснаму нападу на Ўкраіну папярэднічаў артыкул Пуціна «Аб гістарычным адзінстве расейцаў і ўкраінцаў». Ён нават стаў абавязковым для вывучэння ў расейскім войску, каб матываваць расейскіх салдат.

У выпадку з беларусамі расейскіх салдат і нападаў не спатрэбіцца. Дастаткова падручнікаў, у якіх беларусам раскажуць, што яны і ёсць расейцы. Гэта больш эфектыўна і танна, чым ваенная акупацыя.

https://www.youtube.com/watch?v=T3m_AeutKKM


У нас на "Свабодзе" прэм’ера новага падкасту. Ён называецца "Куды коціцца свет". Гэта цыкл гутарак пра асноўныя цывілізацыйныя выклікі і тэндэнцыі. Пра палітыку, навуку, медыцыну, культуру, войны, рэвалюцыі і прыгажосць.

У першым выпуску мы размаўляем пра тое, што адбываецца з Амерыкай. Расказвае пра гэта Алеся Сёмуха-Грынберг, спецыялістка камунікацыі і маркетынгу ў фінансавай сферы. Яна жыве ў Вірджыніі і з’яўляецца сябрам Рады БНР.

https://youtu.be/aNP9dLU08dw?si=Y6Ufae0WnzG7lFG1

Показано 20 последних публикаций.