У Магілёве марш «За свабоду» прыйшоў да сквэру ля Палацу вобласьці і Лядовага палацу. Колькасьць удзельнікаў вагаецца ад 7 да 10 тысяч. Гэта найбольшая акцыя пратэсту ў горадзе за гісторыю незалежнасьці Беларусі.
Частка ўдзельнікаў утварыла паабапал праезнай часткі праспэкту Пушкіна ланцуг і вітала аўтамабілістаў. Большасьць разышлася па сквэры, адпачывала пасьля трохкілямэтровага маршу ад плошчы Леніна. Многія трымалі плякаты з надпісамі аб тым, што яны за мірныя перамены, патрабуюць, справядлівых выбараў, а таксама, што «Лукашэнка ня наш прэзыдэнт». Нямала палітычных шаржаў. Аўтамабілісты падвозілі людзям ваду. Панавала сьвяточная абстаноўка