Karčma 1863 | Карчма 1863


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Карчма 1863 у Вільні

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння а 19 гадзіне да нас прыйдуць калядоўшчыкі!
Чакаем гурт Світанак і вас, нашых даражэнькіх любімых гасцей! ❤️


Віншуем вас, даражэнькія! Няхай спраўдзіцца наша галоўнае жаданне! 🤍❤️🤍


Гастрафэст скончыўся, але не скончылася смаката! Мы вырашылі пакінуць у нашым меню стравы, якія прыйшліся даспадобы нашым наведвальнікам:
- духмяная верашчака
- тонкія блінцы, якія можна замовіць як з верашчакай ці мачанкай, так і з сочывам
- закуска Дуніна-Марцінкевіча з мясам качкі і цікавым соусам
- шляхецкія цукеркі - цудоўны дэсэрт, які вельмі пасуе да кавы!
Смачна есці!

Дарэчы, працуем сёння і заўтра! Чакаем вас!


Працяг размовы пра Старажытны Рым у Карчме з Яўгенам Красуліным у панядзелак 11 снежня а 19 гадзіне!

Кожны дзень падумаць пра Старажытны Рым? Сёння ёсць! ✔️

Чакаем вас!
Калі: панядзелак 11 снежня, 19.00
Дзе: Карчма 1863


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Сёння апошні дзень Гастрафэста Новай Беларусі!
Спяшайцеся пакаштаваць!


У нас дзве навіны і абедзве добрыя! Будзе першы Hastrafest Novaj Biełarusi і Karčma 1863 бярэ ў ім удзел.

А цяпер па парадку. 1-10 снежня з нагоды першага Дня народзінаў праекта «Новая Беларусь» @newbelarus.official адбудзецца Hastrafest Novaj Biełarusi.

11 беларускіх бараў, кавярняў і рэстаранаў ў Польшчы, Літве і Грузіі прыгатуюць традыцыйныя беларускія стравы ў сучаснай інтэрпрэтацыі. Каб даць гэтым стравам новае жыццё, а беларусам і беларускам нагоду сабрацца разам за адным сталом.

Karčma 1863 прыгатуе на Гастрафэст «Сэт старадаўняга экстрэміста», прысвечаны Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу. У яго ўваходзіць:

· «Матуліна закуска»
· Верашчака ці мачанка ў гаршчэчку з блінамі ці драніками (на выбар)
· Шляхецкая кава з шляхецкімі цукеркамі

На Гастрафэсце будзе не толькі ежа. «Новая Беларусь» падрыхтавала для вас некалькі цікавых сюрпрызаў. Сачыце за навінамі ў суполцы «Hastrafest Novaj Biełarusi» ў апцы «Новая Беларусь», а таксама ў нашых сторыс.

Да сустрэчы на Гастрафэсце!


Репост из: Lar Hien
Выстава партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог» мастачкі Ксішы Анёлавай пройдзе ў Вільні.

Чакаем вас з 19 па 26 лістапада ў доме-музеі Марыі і Юргіса Шлапялісаў на вул. Замкавая, д. 40 (Pilies g. 40).

Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца ў аўторак 21 лістапада ў 17.30.

Выставы ў межах праекта «Беларускі мартыралог» і перформансы «Беларускія палітвязні гавораць» сёлета ўжо адбыліся ў Брусэлі, Страсбургу і Варшаве.

Мастачка Ксіша Анёлава: «Я распачала гэтую серыю як спосаб справіцца з трагічнымі падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі апошнія тры гады.

Праект змяшчае больш за 600 работ маркерам на шпалерах і не будзе завершаны, пакуль не будзе намаляваны апошні несправядліва зняволены.

Я пішу партрэты зусім не знаёмых мне людзей. Яны сучасныя нам пакутнікі (грэч. μάρτυρας), бо дакладна вядома, як з імі абыходзяцца ў турмах. Недахоп гэтых людзей адчуваецца ў грамадстве, у паветры кожны дзень. Гэтыя людзі павінны быць на волі, побач з намі».


Хто тут даўно не думаў пра Старажытны Рым?!
Збіраемся ў панядзелак на сустрэчу з Яўгенам Красуліным, каб паразмаўляць пра мастацтва Старажытнага Рыма!

Чакаем вас!
Калі: панядзелак 20 лістапада, 19.00
Дзе: Карчма 1863


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Яўген Барышнікаў у Вільні!

Сустракаемся сёння (чацвер 9.11) а 20 гадзіне ў Карчме 1863 на лекцыі пра дуду.

І абавязкова чакаем усіх на канцэрце у суботу 11.11 а 19 гадзіне ў Доме Легенд (Subačiaus, 15/2).

Уваход вольны, але мы будзем рады данатам! ❤️


А ці ведалі вы, што цяпер у нас можна замовіць закускі з 22.00 до 23.00, у той час, калі кухня ўжо не працуе, а перакусіць (ці закусіць) хочацца?
У нас з'явіліся 2 такія стравы: хлебныя кійкі і кошык з тартарам!


29-30 кастрычніка 1937 - чорная ноч у гісторыі Беларусі.
Запрашаем 29 кастрычніка сустрэцца ў карчме 1863, паслухаць гісторыкаў, пачытаць вершы і памянуць. Каб памятаць.
Паслухаем гісторыі пра паэтаў, пра тых хто шукаў іх і знаходзіў. А яшчэ ў нас заўтра будзе сакрэтны госць!

Сустракаемся ў нядзелю 29 кастрычніка а 19 гадзіне ў сутарэннях карчмы!


Сёння ў карчме спадар Харэўскі расказвае пра Вільню! Чакаем вас!


А мы працягваем ладзіць сустрэчы ў карчме!
У панядзелак 23 кастрычніка сустрэнемся з Сяргеем Харэўскім, які раскажа пра Вільню і яе інтэлектуальныя традыцыі!

Калі: 23 кастрычніка 19.00
Дзе: Карчма 1863
Колькі: free donation


Восень набліжаецца да сярэдзіны і набліжаюцца змены ў карчме 1863.
Мы падрыхтавалі новае меню, якое выбіралі з вашым удзелам. З'явяцца прыгожыя і смачныя сэты з нашых настоек і налівак. Можна будзе сфатаграфавацца ў паўстанцкім строі. З'явіцца магчымасць замаўляць закускі пасля 22 (ведаем, хто вельмі чакаў такую магчымасць)😊! І шмат чаго яшчэ!
А тым часам, застаецца яшчэ тыдзень, каб наведаць карчму і пакаштаваць лепшае і любімае з летняга меню! 🍲🥘🍰

Працуем кожны дзень з 11 да 23. Завітвайце да нас! ❤️


Вітаем!
А мы пачынаем ладзіць размовы з гісторыкамі!
У панядзелак 9 кастрычніка сустрэнемся ў карчме з Яўгенам Красуліным, які распавядзе цікавыя гісторыі пра свой удзел у раскопах у Мексіцы! Вельмі захапляльна!

Чакаем вас!

Калі: 9 кастрычніка 19.00
Дзе: Карчма 1863
Колькі: free donation


Выходныя, нарэшце!)
Чакаем вас, даражэнькія, у Карчме 1863!








Віншуем з днём вайсковай славы!
Сёння, як і ў любы іншы дзень, мы чакаем вас у беларускай карчме 1863. Але ў гэты дзень вы можаце далучыцца да "рэканструкцыі Аршанскай бітвы"!

На вялікім стале на першым паверсе напрацягу ўсяго дня вас будзе чакаць пазл з карцінай "Бітва пад Волшай" на 1000 дэталей. Вы можаце пачаць свой кавалак, працягнуць намаганні іншых, ці нават закончыць карціну цалкам!

Кава "па-аршанску" кожнаму з каманды, хто здолее завяршыць пазл.
Цікава, ці атрымаецца сімвалічна "пагнаць маскаля" і колькі разоў гэты пазл будзе сабраны?

Показано 20 последних публикаций.

44

подписчиков
Статистика канала