Кніжны Воз


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Аўдыявыдавецтва "Кніжны Воз". Афіцыйны тэлеграм канал.
TikTok tiktok.com/@knizhnyvoz
Instagram https://instagram.com/knizhnyvoz
Facebook https://www.facebook.com/knizhnyvoz

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


🔥 Вы не паверыце, але ў «Кніжнага воза» цяпер ёсць прадстаўніцтва ў ЗША!

А дакладней прадстаўніца. Знаёмцеся, калі не знаёмыя, і вітайце, афіцыйная прадстаўніца аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз» у Злучаных штатах Амерыкі Алеся Сёмуха!

Дзякуючы менавіта ініцыятыве спадарыні Алесі і ейнай здольнасці сабраць вакол людзей, нам удалося запісаць ужо некалькіх кніг, сярод якіх у тым ліку «Віня-Пых», «Заклінальнік аднарогаў» і «Пітэр Пэн».

🙌 Акрамя таго спадарыня Алеся дачка вядомага беларускага перакладчыка Васіля Сёмухі, а таксама хрэсніца не менш легендарнага Уладзіміра Караткевіча. Менавіта ёй належала ідэя і прапанова зрабіць найноўшую аўдыёверсію знакамітага раману «Каласы пад сярпом тваім». Працу над якім мы стартуем ужо ў студзені.

Прадчуваем шмат цікавага наперадзе 😊


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Крыху бэкстэйджу з нашых запісаў 😊


Репост из: Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
🎧 Слухаем аўдыёнавінку ад Купалаўцаў! “Не адчайвайся” Васіля Грыня

Беларуская вёска, каларытныя мясцовыя жыхары. Аўтар гэтай кнігі Васіль Грынь купіў хутар «Засцянак Скрыплеў» на Валожыншчыне, удыхнуў у яго жыццё і зрабіў там аграсядзібу.

Сусед Васіля – Браніславыч, адзін карэнны жыхар, які там застаўся – адна з цэнтральных фігур гэтай кнігі. Яна складаецца з невялічкіх замалёвак, мініяцюр, нават анекдотаў з жыцця хутара і ваколіц, а таксама з успамінаў Грыня пра дзяцінства.

Васіль аднаўляе хутар, сустракае ў аграсядзібе турыстаў, і ўсё гэта не праходзіць без удзелу каларытнага і яркага Браніславыча. Яго асоба, гісторыі і асаблівасці маўлення — той падмурак, на якім трымаецца кніга.

У Браніславыча свой адметны погляд на свет, свая жыццёвая філасофія. Гэта шчыры чалавек, які не саромеецца выражаць свае думкі. Гумар, народная мудрасць, жывыя і вельмі адкрытыя людзі. Такога не ўбачыш у горадзе!

Паслухаць навінку вы можаце проста зараз: на YouTube-канале Купалаўцаў або на нашым сайце


🤩 Ваў! «Заклінальнік аднарогаў» Надзеі Ясмінскай у друкаваным варыянце!

Старт продажаў пачнецца неўзабаве. Цана ў час перадзаказу – 20,80 р.

Купіць тут 📚

Перш за ўсё гэтая кніга ў беларускім варыянце з'явілася ў аўдыёверсіі на «Кніжным возе». І сталася сапраўдным бэстсэлерам.

Слухайце тут
🎧


💥 Чацвёртая кнігіа з серыі «Хронікі Нарніі» – ужо на Кніжным возе

Выдавецтва «Кніжны рысь» выпусціла друкаваную і аўдыёверсію чацвёртай кнігі цыклу прыгод у Нарніі – «Конь і яго хлопчык».

Хлопчык Шаста, шляхцянка Аравіс і двое Гаваркіх коней уцякаюць у Нарнію ад розных няшчасцяў. Аднак высвятляецца, што менавіта ад гэтай чацвёркі залежыць лёс не толькі Нарніі. Высвятляецца, што Шаста – даўно згублены прынц суседняй краіны Адхэнлэнда.

☝️ «Конь і яго хлопчык» – гэта трэцяя кніга па ўнутранай нарнійскай храналогіі і чацвёртая кніга з нарнійскага цыклу, якая з’явілася па-беларуску.

📚 «Хронікі Нарніі. Конь і яго хлопчык» Клайв Стэйплз Льюіс.
Пераклад – Яны Владыка.

🎧 Слухаць тут

Аўдыёверсія падрыхтаваная выдавецтвам «Кніжны рысь»


Репост из: bellitinfo
"Чараўнік Краіны Оз" выйшаў па-беларуску!

Казачную аповесць Лаймэна Фрэнка Баўма, якая ўпершыню пабачыла свет у 1900 годзе, на беларускую мову пераклаў Сярж Мядзведзеў, ілюстрацыі намалявала Кацярына Дубовік. Кніга выйшла ў выдавецтве "Тэхналогія".

Паглядзець, што ўнутры, і даведацца, дзе набыць

bellit.info | telegram | facebook | instagram | youtube


Репост из: Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)
ПЕРШАЯ АЎДЫЯКНІГА-НЕСПАДЗЯВАНКА ЎЖО НА НАШЫМ YOUTUBE 😎

Праект-выклік. Выклік самім сабе. Выбар кнігі — заўсёды вельмі інтымны працэс. Як ніяк, вы аддаяце на чытанне ці праслухоўванне 5-10 гадзін свайго жыцця і не будзеце падыходзіць да справы лёгкадумна. А мы вам прапануем адмовіцца ад гэтага. Згубіць кантроль!

Раз на месяц мы будзем выкладаць адну платную аўдыякнігу на ютуб. Бясплатна. Але мы не будзем пісаць, што гэта за кніга і хто аўтар. Калі вы вырашыце паслухаць, вы не будзеце ведаць пра кнігу анічога, акрамя працягласці. Можа гэта будзе цікавая кніга, а можа нудная. Можа гэта будзе ваш нелюбімы аўтар. А можа аўтарка, якую б вы ніколі не паслухалі. Даверцеся лёсу.

Напрыканцы месяца мы выдалім аўдыякнігу і абвясцім назву. І выкладзем наступную аўдыякнігу, для тых, у каго хопіць мужнасці!

❗️Калі ласка, не пішыце назву кнігі ў каментарах, каб не псаваць гульню вашым аўдыякніжным сябрам. Такія каментары мы будзем выдаляць


❄️ Яшчэ адна зімовая прэм'ера. «Каляды з хроснай» Алена Масла

Пару гадоў таму кніга была названая самай перавыдаваемай беларускай калядна-навагодняй кнігай. Некалькі разоў яна выходзіла ў Беларусі і за яе межамі.

Праўдзівыя гісторыі і трошачкі чарадзейства пра дзяўчынку Віку і добрую чараўніцу – яе хросную. На Каляды ў самотным жыцці Вікі здараецца сапраўдны цуд, яна едзе ў госці да хроснай. І паступова жыццё яе напаўняецца новай радасцю, яна вучыцца бачыць цуды ў звычайным жыцці, і не толькі бачыць, але і ствараць іх.

😉 Напрыканцы гісторыі вас чакае парачка рэцэптаў калядных цудаў

https://knizhnyvoz.com/book/6599b184c1b9b82f89c24f94

Чытае – Крысціна Дробыш
Музыка – Алег Удалееў
Запіс і апрацоўка гуку – Аляксандр Зелянеўскі

Агучана з любоўю да кожнага слова ❤️


🎼 Яшчэ больш музыкі на «Кніжным возе»

Альбом «Вясёлка над плёсам» - гэта 19 песень на вершы Аляксея Пысіна.

https://knizhnyvoz.com/book/65952c0b75643c2048bb80fd

Над праектам працавалі Зміцер Вайцюшкевіч, а таксама ягоны гурт WZ-Orkiestra, Лявон Вольскі, Святлана Бень, гурт Naviband, Пафнуці, Саша Захарык, Ірына Старавойтава, Ганна Шаркунова, Платон Яцына, Чароўны аркестр і дзіцячы хор.

☝️ Таксама існуе анімаваная версія з малюнкамі Андруся Такінданга, анімаваў іх Дзяніс Міжуй. Яе можна паглядзець на YouTube 🎞

💬 Зміцер Вайцюшкевіч казаў, што хоць альбом і дзіцячы, але варты таго, каб яго паслухалі і дарослыя, бо «ў наш час кожнаму неабходныя ўсмешкі ды праменьчык святла».


🎁 Глядзіце, што мы знайшлі пад ялінкай!

«Зайкава хатка» – беларуская народная казка ў аўдыёверсіі на «Кніжным возе», а таксама ў выглядзе мабільнай аплікацыі з чароўнымі інтэрактыўнымі ілюстрацыямі ў выкананні Лявона Вольскага і Ганны Хітрык.

✔️ 9 інтэрактыўных старонак
✔️ Больш за 50 розных анімацый
✔️ Унікальныя персанажы ў народных строях
✔️ Прыемнае музычнае суправаджэнне
✔️ Зручнае кіраванне для дзетак ад 2-х гадоў

🎧 Слухаць тут (Ганна Хітрык)

Версія для IOS
Версія для Android


☺️ Ну што ж, 2023, бывай! Ты прынёс шмат усякіх падзей, розных кніг і музыкі

Нам было пра што пераймацца і перажываць, але было і досыць добрага ды цёплага.

📌 Мышка Пік-Пік ужо чацвёрты год у лідарах праслухоўванняў. Перыядычна да яе падкрадаецца Кот Шпрот альбо даганяе Шэрлак. А вось апошні тыдзень у топе трымаецца ўвесь Калядны раздзел.

☝️ Больш за палову нашых слухачоў і слухачак знаходзяцца ў Беларусі. А геаграфія «Кніжнага возу» прасціраецца на некалькі дзясяткаў краін. На канец года маем 218 гадзіны запісаў – музыка, казкі, вершы, раманы, дэтэктывы, містычныя гісторыі і фэнтэзі. Агулам на нашых палічках – 83 пазіцыі. Не толькі нашыя работы, але і нашых сяброў.

🙌 Мы запісалі некалькі кніг, цалкам пакрыўшы выдаткі, дзякуючы вашым ахвяраванням. Дзякуем вам за кожнае добра слова, за кожную манетку і кожную хвіліну разам з намі. Няхай наступны год прынясе больш радасных момантаў.

З любоўю,
каманда праекту «Кніжны воз»
❤️


🎙 Ужо традыцыя. Навагодні падарунак ад Змітра Вайцюшкевіча

Новая песня на верш Уладзіміра Някляева, а вось кліп створаны з малюнкаў на шкле, якія зрабіла мастачка Аляксандра Канафальская.

☝️ Карцінкі на шкле з’яўляюцца праявай народнага мастацтва, якое было пашырана ў Беларусі з канца XIX cт.па 1960 гады XX ст. Абразы на шкле з’явіліся раней за шкляныя свецкія карцінкі, але хутка зніклі з ужытку.

Разам з маляванымі дыванамі, вышытымі ручнікамі і тканымі посцілкамі карцінкі на шкле фармавалі цэласны ансамбль пасляваеннага вясковага інтэр’ера. Звычайна гэтыя карцінкі ўяўлялі сабой арыгінальныя творы з выявамі коцікаў, галубоў і паненак, якія можна было набыць на кірмашах або ў вандроўных гандляроў.

Рэгіянальная назва карцінак на шкле – «відзікі».


🌛 Шукалі тэксты беларускіх калыханак?

Калыханка – адзін з найстарэйшых жанраў дзіцячай літаратуры, кажа Вікіпедыя.

☝️ Дзякуючы ёй, дзіця хутчэй і лягчэй асвойвае родную мову, атрымлівае першыя ўяўленні пра навакольны свет. Акрамя таго, калыханкі памагаюць развіваюць маўленне і музычны рытм.

🎧 На «Кніжным возе» цяпер можна паслухаць цэлы альбом з калыханкамі ад Змітра Вайцюшкевіча.

А калі вы любіце і самі заспяваць, бо што можа быць прыемней за бацькоўскі голас, то вось вам шпаргалка з тэкстамі. Захоўвайце, развучвайце і дзяліце салодкія хвіліны перад сном разам са сваімі дзеткамі.


😴 Даўно чулі калыханкі? А спявалі?

Легендарныя калыханкі ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча і WZ-ORKIESTRA цяпер і на «Кніжным возе»!

Рыгор Барадулін і Міхал Анемпадыстаў, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Камоцкі і іншыя. Утульныя пяшчотныя мелодыі, запамінальныя словы, якія кранаюць сэрцы. Ласкавыя калыханкі для дзетак і светлыя, часам і трагічныя калыханкі для дарослых.

🎧 Слухайце тут
https://knizhnyvoz.com/book/658c16cb558b87f6b5ecbaa4

Альбом быў выпушчаны ў 2007 годзе пры падтрымцы Дзіцячага Фонда ААН UNICEF


🌲 Нашы даражэнькія слухачы і слухачкі, зычым вам вясёлых і цёплых святаў, добрага настрою і цудаў на кожным кроку.

Самыя шчырыя абдымкі шле вам каманда аўдыёвыдавецтва «Кніжны воз» ❤️



Показано 16 последних публикаций.

72

подписчиков
Статистика канала