Купалаўскі тэатр


Гео и язык канала: Казахстан, Казахский
Категория: не указана


Афіцыйны telegram-канал купалаўцаў.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Казахстан, Казахский
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Хто будзе сыходзіць апошнім, не забудзьцеся выключыць святло. Рушым далей. Тыдзень таму мы далі старт нашаму свабоднаму ютуб-каналу "Купалаўцы". Прыйшоў час выйсці на новы шлях анлайн свабоды. Мы пераварочваем старонку і запрашаем вас да сябе. На Свабодную старонку Свабодных Купалаўцаў. Мы пакінулі за плячыма наш дом, мы пакідаем нашыя акаунты, але верым, што абавязкова вернемся. Пра гэтае вяртанне нашая старонка. Пра доўгую дарогу дамоў. Наша новае жыццё пачынаецца!
Падпісвайцеся на інстаграм www.instagram.com/kupalautsy


Паказ "Іранскай канферэнцыі" пачынаецца! Напрыканцы спектакля адбудзецца анлайн-размова з часткай беларускай каманды. Добрага прагляду, сябры!
https://www.facebook.com/watch/?v=756234114923340&extid=qDpGYY7jhimokf9L


Чакаем вас сёння а 18.00 на анлайн-паказе "Іранскай канферэнцыі"❤️(спасылка будзе даступная перад паказам)

"Я сядзела з заплюшчанымі вачыма ў куце пад лесвіцай і думала так, як я хачу і пра што я хачу. Я дазваляла сабе думаць так, як ніхто не мае права думаць у маёй краіне. Я думала аб тым, пра што нікому нельга думаць. Я думала пра тое, за што ў маёй краіне любога чалавека і не толькі жанчыну, могуць падвергнуць жорсткаму пакаранню і нават пазбавіць жыцця. І там, у гэтыя хвіліны, пад лесвіцай, я сядзела з заплюшчанымі вачыма і адчувала сябе абсалютна вольным чалавекам. Я была вольная сама перад сабой" — Шыран Шыразі, гераіня п'есы.

Рэжысёрам спектакля з'яўляецца Дзмітрый Цішко, у ролях купалаўскія артысты — Раман Падаляка, Аляксандр Падабед, Вікторыя Чаўлытка, Іван Трус, Юлія Шпілеўская. Уся каманда звольнілася ў жніўні ў знак салідарнасці.
Польскія калегі з драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі — Rafał Olszewski, Patryk Ołdziejewski, Dorota Białkowska-Krukowska, Marek Cichucki, Marek Tyszkiewicz.


⚡️"Іранскай канферэнцыі" быць!

Польскі тэатральны фестываль "Кірунак Усход IV", арганізатарамі якога з'яўляецца драматычны тэатр імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку, адкрыецца сёлета анлайн-спектаклем "Іранская канферэнцыя". Гэты праект быў зроблены ў сумеснай працы Купалаўскага тэатра з тэатрам імя Аляксандра Венгеркі. Такім чынам польскія калегі вырашылі падтрымаць і купалаўцаў, і беларускіх гледачоў. Напрыканцы спектакля адбудзецца анлайн-размова з часткай беларускай каманды.

Фестываль "Кірунак Усход IV" — гэта тэатральны агляд, які дэманструе культуру памежжа і заснаваны на супрацоўніцтве не толькі з тэатрамі з-за мяжы, але і з артыстамі з усёй Польшчы. Праходзіць у Беластоку ў чацьвёрты раз.

Паказ адбудзецца 20 верасня а 18.00 (па беларускім часе) / 17.00 (па польскім часе). Спасылка будзе даступная ў дзень паказу


Сто дзён з Купалаўскім і ўжо 29 дзён па-за яго сценамі..
Напачатку 100 сезона Наталля Бібікава распачала праект "100 дзён з Купалаўскім", каб паказаць наша жыццё. Паволі, уважліва, з пяшчотай яны з камандай збіралі матэрыялы, прыслухаўваліся ў сцены, дыхалі купалаўскім паветрам і глядзелі на нас. Кожны выпуск з нецярпеннем чакалі не толькі гледачы, але і мы самі. І гэты выпуск пра любоў.
Наталля, дзякуй за ўсю працу, за падтрымку, за пяшчотку і за гісторыю пра нас. Да самага сэрца❤️
https://youtu.be/EEybDeWkMyw


Репост из: Светлана Тихановская
Светлана Тихановская поздравила Купаловский театр со столетием:

«Дорогие купаловцы, вы не только лучшие актеры страны. Вы стали настоящими героями современной Беларуси. Несмотря на то, что свой юбилей вы отмечаете за закрытыми дверями, мы, ваши зрители, и вся страна восхищаемся вашей стойкостью и смелостью. Вы выдержали угрозы, поддержали своего директора Павла Латушко, осудили фальсификацию выборов и репрессии. Этим вы сделали нашу победу ближе.

Я не удивлена, что именно Купаловский театр стал одним из центров сегодняшнего протеста. В здании театра происходили события, которые стали основополагающими для истории нашей страны. Тут выступали великие актеры, ставились знаковые спектакли, которыми мы восхищаемся до сих пор. Я благодарна вам за то, что и сегодня вы создаете историю.

Я уверена, что легендарный театр скоро откроется в новой и свободной Беларуси, которая уважает свою культуру и историю. С юбилеем, дорогие купаловцы!»


Репост из: МотолькоПомоги
Минск, сегодня. @motolkohelp


Репост из: Наша Ніва
Мінск. Жыхары аднаго з двароў выказалі салідарнасць з разгромленым Тэатрам імя Янкі Купалы. Фота даслала чытачка @nashaniva


Браце мае, Беларусы!
Мы Свабодныя Купалаўцы! Сёння нам спаўняецца 100 гадоў. Цэлае стагоддзе.

Мы не маем магчымасці сустрэцца з вамі сёння ў нашым доме, на нашай сцэне, каб напоўніцу адсвяткаваць гэты гістарычны дзень. Так вызначыў лёс. Гэта наш шлях. Шлях праўды. Шлях Беларусі.

Вы для нас зрабілі лепшы падарунак, падставіўшы сваё плячо, падаўшы руку ў цяжкі час. Цяпер наступае наша чарга.

Сёння мы выходзім у анлайн прастору. Гэта наш першы падарунак для вас, наш нізкі паклон вам.

Радкі паэмы Якуба Коласа столькі гадоў гучалі на нашай сцэне, а цяпер яны - наша штодзённае жыццё. Спектакль Сымон-музыка ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна ўжо шмат гадоў не ідзе на сцэне Купалаўскага, але нашае асабістае пераасэнсаванне яго ўварвалася ў рэчаіснаць і ляціць да вас.

Мы разам. Непераможныя. З’яднаныя. Усе мы цяпер Купалаўцы.

Гэта не проста маленькая прэм'ера, гэта старт нашага свабоднага ютуб-жыцця. Не адмаўляйце сабе ў прыемнасці пакінуць каментар, лайк і кавалачак дабра ў прастору.

Якуб Колас. Сымон-музыка.
Найшчырэшая ўдзячнасць усім аўтарам і стваральнікам праекта.

Жыве Купалаўскі! Жыве Беларусь!
https://youtu.be/pS_Kusbx_5g


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Віншаванне купалаўцаў са стагоддзем ад Паўла Латушкі


А гэты малюнак Купалаўскага тэатра нам падарыў Максім Лагун, выхаванец інклюзіўнага тэатра "і". Узімку мы ладзілі сумесны праект, дзе тэатр "і" паказаў свой спектакль "Аднойчы ў вялікім горадзе" на купалаўскай сцэне, а людзі дапамаглі сабраць сродкі на паказ праз платформу Ulej.by. І па гэтым моманце цяпер ёсць пяшчотная праца Максіма❤️


Сёння мы святкуем свае 100 гадоў! Менавіта 14 верасня 1920 года ўпершыню паказалі свой выступ на сцэне першага Беларускага Драматычнага Тэатра. Цягам цэлага стагоддзя Купалаўскі тэатр заставаўся нязменным рупарам свабоды і крочыў поруч з адданымі гледачамі.
Як і цяпер. Гістарычную дату мы сустракаем у барацьбе за вольную Беларусь.

Пакуль мы не маем магчымасці сустрэцца з вамі сёння ў нашым доме, каб напоўніцу адсвяткаваць гэты гістарычны дзень. Але нас яднае нешта больш, чым месца — нашы неверагодныя, светлыя людзі!

Для многіх схадзіць у наш тэатр стала часткай сямейнай традыцыі. Хтосьці прыйшоў на сваё першае спатканне сюды, хтосьці знайшоў сябра, перажыў цяжкі перыяд жыцця. І гэтыя моманты станавіліся нашымі агульнымі ўспамінамі.
Зараз нам будзе вельмі прыемна пачуць гісторыі, якія звязалі ваша сэрца з Купалаўскім. Пішыце свае гісторыі, стаўце хэштэг #мойкупалаўскі і тэгайце нашу старонку, каб мы змаглі іх пабачыць.




Марш Свабоды сёння❤️

Што адчувалі Янка Купала, Алесь Дудар, Міхась Зарэцкі, Тодар Кляшторны і іншыя, калі змагаліся за свабоду, гонар і незалежнасць свайго народа? Зараз мы яднаемся не толькі адзін з адным. Мы яднаемся і з нашай гісторыяй, з нашай культурай, якія шмат гадоў хавалі, цэнзуравалі і перапісвалі.

Яны хацелі пахаваць і нас, але не ведалі, што мы насенне. І зараз мы расцем!

Жыве Купалаўскі, жыве Беларусь! Штодзень, штогод, вечна!
#ямыкупалаўцы #жывекупалаўскі #жывебеларусь


Літоўскі тэатр у Алітусе Alytaus Miesto Teatras адкрыў свой новы сезон акцыяй салідарнасці з Купалаўскім тэатрам. На акцыі гучалі як ніколі актуальныя вершы Янкі Купалы і адкрылася выстава з фотапартрэтамі купалаўцаў, якія звольніліся ў знак салідарнасці.
Прыгожыя людзі з прыгожымі сэрцамі, нашы сапраўдныя сябры. Мы вельмі ўдзячныя вам за падтрымку.
Любім і дзякуем!❤️


Сябры, па "тэхнічных" прычынах наш прэм'ерны паказ "Іранскай канферэнцыі" пераносіцца.
Прыносім свае прабачэнні!

Показано 16 последних публикаций.

211

подписчиков
Статистика канала