Репост из: Наша Ніва
"Невялікая праблема" з забаронай БЧБ". Піша заснавальнік "Моцных навінаў" Пятро Кузняцоў
"Бел-чырвона-белы сцяг немагчыма забараніць проста таму, што немагчыма забараніць Беларусь. пад гэтым сцягам была заснавана сучасная беларуская дзяржава Рэспубліка Беларусь. І, калі ўжо сцяг "фашысцкі", то і ад дзяржавы, што выкарыстоўвала яго, трэба адмовіцца? Або пагадзіцца, што ўсе мы жывём у першапачатковай аснове сваёй у "фашысцкай" дзяржаве?
Унікальнасць і сакральнасць бчб у тым, што гэта — нацыянальны сцяг, які з'явіўся ў той гістарычны момант, калі беларусы заявілі пра сябе як пра сфармаваную нацыю. Менавіта пад ім былі заснаваны абедзьве беларускія нацыянальныя дзяржавы — і БНР, і РБ. Гэты сцяг — сімвал нацыі і сімвал здабытай і аформленай у 1991 нацыянальнай дзяржавы. Менавіта ў гэтай дзяржаве мы жывём ужо 30 гадоў і менавіта бел-чырвона-белы быў сімвалам яе з'яўлення і застаецца сімвалам існавання".
Больш: https://nn.by/?c=ar&i=267531