LITVINSKI NASTUP


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана



Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




«З утварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі, а пасля і Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі назва «Беларусь» набыла палітычны змест і змяніла былую назву нашай Бацькаўшчыны. Вынікі гэтай змены трагічным чынам паўплывалі не толькі на этнічную свядомасць ды кансалідацыю літвінаў, але і на іх культурнае ды палітычнае жыццё. Паколькі найменне «Беларусь» не мела гістарычнай ды культурнай традыцыі як найменне «Літва», дык «беларусы» нібыта пазбавіліся сваёй гісторыі. І сапраўды, што маглі знайсці «беларусы» у крыніцах ды летапісах аб сваім мінулым? Пераважная частка іх гісторыі была «схавана пад назовам Літвы», але стала агульнапрынятым, што гісторыя Літвы гэта гісторыя летувісаў, але не беларусаў. Невыпадкова Купала падсумоўваў: «А беларусы нічога ж не маюць». І колькі пакаленняў «беларусаў» выраслі адлучанымі ад сваёй сапраўднай гісторыі! Наш нацыянальны нігілізм — вынік прыняцця назвы «Беларусь». Паспрыяла яна і апалячванню літвінаў. Вось тыповы ўзор польскай прапаганды сярод каталікоў-літвінаў: «будзеш беларус — значыць гвалтам зробяць праваслаўным. Калі жадаеш застацца каталіком, то павінен казаць, што паляк, бо наша вера польская, а не беларуская ці іншая якая». Няма чаго здзіўляцца, што многія літвіны-каталікі, ведаючы, што «беларус» гэта вызначэнне праваслаўнага, не прынялі гэтай назвы ды сталі «палякамі», у прыватнасці «вілінскія літвіны». Зразумеўшы тую шкоду, што прынесла назва «Беларусь» Бацькаўшчыне, Вацлаў Ластоўскі прыходзіць да высновы, што гэтая назва чужая, навязаная расейцамі. Прапанаваная Вацлавам Ластоўскім новая назва — «Крывія» толькі заблытала шлях вяртання літвінаў да свайго спрадвечнага імя», — Вітаўт Чаропка.

Показано 2 последних публикаций.

7

подписчиков
Статистика канала