🍓Малінаўскі

@malinauski Нравится 0
Это ваш канал? Подтвердите владение для дополнительных возможностей

Гісторыя і сучаснасць Беларусі
Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана


Гео канала
не указан
Язык канала
не указан
Категория
не указана
Добавлен в индекс
21.10.2018 01:23
реклама
TGStat Bot
Бот для получения статистики каналов не выходя из Telegram
SearcheeBot
Ваш гид в мире Telegram-каналов
TGAlertsBot
Мониторинг упоминаний ключевых слов в каналах и чатах.
32
подписчиков
~0
охват 1 публикации
N/A
дневной охват
N/A
постов в день
N/A
ERR %
0
индекс цитирования
Просмотры
Данные по динамике просмотров появляются
на следующий день после добавления канала
Средний охват поста и ERR%
Данные по динамике среднего охвата и ERR появляются
на следующий день после добавления канала
Репосты и упоминания канала
10 упоминаний канала
0 упоминаний публикаций
25 репостов
SYMBAL.BY
😏Беларусь у мемах
Гэты Загаловак!
😏Беларусь у мемах
Гэты Загаловак!
Belarus history
Гэты Загаловак!
😏Беларусь у мемах
Грамадзянскі
😏Беларусь у мемах
😏Беларусь у мемах
Гэты Загаловак!
😏Беларусь у мемах
Новы Час
Гэты Загаловак!
😏Беларусь у мемах
Дзень Волі 2019 — #БНР101
Мікола Дзядок
РБ к пиву
Каналы, которые цитирует @malinauski
Упоминаний и репостов не обнаружено
Последние публикации
Удалённые
С упоминаниями
Репосты
🍓Малінаўскі 20 Oct 2018, 23:50
Найніжэйшы ўзровень ніжэйшага пекла прабіты

Рэстаран «Поедем поедим» каля месца масавых растрэлаў у Курапатах прапануе меню «От Еврейской мамы» як раз у дні памяці ахвяраў менскага гета.

У мяне ўсё
🍓Малінаўскі 20 Oct 2018, 23:31
Сотні такіх шапікаў зьбіраюцца паставіць у Менску.
Бабулек, якія прадаюць бульбу і кветкі, каб выжыць, будуць ганяць ля падземных пераходаў, а ракам лёгкіх гандляваць на шырокую нагу — калі ласка!
🍓Малінаўскі 20 Oct 2018, 17:32
Давайце пагаворым пра прыгажосьць)

Сёньняшні сьвет парадаксальны тым, што самыя звычайныя, “прыродныя” рэчы і ісьціны раптам становяцца радыкальнымі і “крамольнымі”.

Вось вам адна такая ісьціна. Прыгажосьць – аб’ектыўна.

Апошнім часам нам усё актыўней даказваюць, што прыгажосьць адносна, што гэта рэч сацыяльная і гістарычная. Не-а. Прыгажосьць гэта - гармонія, прапорцыя, сіметрыя. «Залатое сячэнне» цела, калі можна так выказацца. Памятаеце малюнак чалавека Леанарда Да Вінчы – там усе гэтыя прапорцыі распісаныя. Як бы ні змяняліся стандарты прыгажосці ў гісторыі, прапорцыі паміж таліяй, грудзьмі, сцёгнамі заставаліся.

Даўно заўважана, што ўсе пераможцы конкурсаў прыгажосці - на адзін твар, нягледзячы на розныя расы і нацыі. Гэта прапорцыя, чыстая матэматыка. Пакажыце 10 абстрактных, нейтральных фатаграфій людзям самых розных узростаў і расаў, -- калі там будзе твар, яўна прыгажэйшы за іншыя, усе 10 выберуць гэты твар.

Неяк па Дыскавэры глядзеў цікавы экспэрымэнт, калі сабралі 10 мужчын і 10 жанчынаў, незнаёмых паміж сабой, апранутых у аднолькавыя чорныя камбінезоны і без макіяжу, запусьцілі ў пакой і папрасілі разбіцца па парах. Пасьля пэўнага броўнаўскага руху аказалася, што больш фізічна прывабныя за 1 хвіліну склалі пары адпаведна з сабе падобнымі. Гэта таксма прыродная гармонія, калі ніякія іншыя фактары -- грошы, статус, інтэлект -- пакуль не вядомыя.

Усё тое самае з коцікамі, прыродай, з архітэктурай – мы адчуваем прыгажосьць краявіда не таму, што пра гэта напісалі ў Нью-ёрк таймс, а таму, што ў нас закладзена разуменьне прагажосьці.

Іншая справа, што людзей мы ўспрымаем комплексна, і зьнешнасьць тут адыграе далёка не галоўную ролю Зьнешнасьць для нас важна толькі тады, калі мы больш нічога пра чалавека ня ведаем. Усе цябе любяць, пакуль ты маўчыш (запісвайце афарызм). Калі нейкі публіцыст спрачаецца з фэміністкамі, то якім бы ён не быў сімпатычным і абаяльным, -- яны яго расфрэнджваюць і (магчыма😊) плююцца ў экран на ягоную фотку)

Ніхто ў здаровым розуме на назаве Пуціна прыгожым чалавекам. Але для значнага працэнту расейскіх жанчынаў (ажно да 50 працэнтаў) ён сэкс-сымбаль. А таму што – улада вельмі сэксуальна. Гэта той самы выпадак, калі грамадзка-палітычнае наслаеньне перакрывае “прыроднае”, натуральнае ўспрыняцьце прыгажосьці.

Тое самае адбываецца з боды-пазытывам. Чалавек паводле ўстаўленай прыродай матрыцы ня можа ўспрымаць празмерна тоўстую мадэль як норму і прыгажосьць. Але калі ўсё вакол кажа яму, што гэта прыгожа, -- то ён ужо пачынае сумнявацца ў сваім прыродным успрыняцьці.

Дык вось, скажу я вам. Лічыць, што боды-пазытыў – гэта прыгожа, тое самае, што лічыць, што Пуцін – гэта прыгожа. Бо табе кажуць “ня вер сваім вачам”, вер ідэйнасьці, вер таму, што вяшчаюць з тэлеэфіру ці Інтэрнэту.

Для чаго гэта робіцца? Зараз патлумачу. У наш час барацьбы за ўсеагульную роўнасьць трэба “ураўняць” людзей ва ўсім. Чаму адны маюць (выдуманую, я б сказаў) перавагу над іншымі? Проста таму, што нарадзіліся прыгажэйшымі? Гэта несправядліва, і з гэтым трэба змагацца. Як? Трэба заявіць, што на самой справе няма ніякай прыгажосьці, усё гэта выдумалі капіталісты і патрыярхалы, адмяніць конкурсы прыгажосьці, забараніць фоткі худых манекеншчыц і па гарадах развесіць постэры з 120-кілаграмовымі мадэлямі. Вось тады ўсе будуць аднолькава шчасьлівыя.

Вы бачыце прыгажосьць? Не? А яна ёсьць, яна існуе аб’ектыўна.

Віталь Цыганкоў. Фэйсбук
Читать полностью
🍓Малінаўскі 15 Oct 2018, 19:04
Чаму Enjoykin яшчэ не зрабіў кавэр на гэты шэдэўр?
🍓Малінаўскі 13 Oct 2018, 17:04
ДАІ сказалі, Гарвыканкам тыпу дазвол даў на правядзенне кірамаша. Адправіў заяўку ў камітэт прыроды.

Але ці можна паркавацца на зялёнай зоне, ці не — так і не адказалі.

А вы як лічыце?
🍓Малінаўскі 14 Sep 2018, 22:19
​​Чаму БПЦ патрэбная аўтакефалія. Т.б. незалежнасць ад Маскоўскага патрыярхату РПЦ.

Апроч таго, што Беларуская Праваслаўная Царква з'яўляецца рэлігійнай арганізацыяй, БПЦ яшчэ ёсць грамадскай арганізацыяй. З гледзішча Нашай Рэспублікі яна стаіць на адным узроўні з палітычнымі партыямі і «трэцім сектарам» ( сукупнасць НДА). У яе ёсць права выступаць як юр. асоба.

Што мы атрымліваем проста з гледзішча свецкай дзяржавы. Унутры Нашай Рэспублікі ёсць арганізацыя, якая выступае ад імя 4 млн чалавек (прыблізна столькі ў Беларусі праваслаўных згодна з перапісам 2009 г.). Пры гэтым яна мае часткова дзяржаўнае (так, з нашых падаткаў), і часткова замежнае фінансаванне. Пры гэтым ўся гэтая структура падпарадкоўваецца Маскоўскаму Патрыярхату. Менавіта МП прызначае кіраўніка БПЦ, які мае права казаць ад імя 4 млн. беларусаў. Калі мы звернемся да персоны бягучага Мітрапаліта, пастаўленага над беларускімі праваслаўнымі, то сур'ёзна становіцца не па сабе.

Такая сытуацыя, калі пастаўлены з-за мяжы Мітрапаліт робіць заявы, кшталту «Ва ўніятаў іншы Бог» і:
🔸не з'яўляецца грамадзянінам Нашай Рэспублікі;
🔸не ведае гістарычнай шматканфесійнай спецыфікі Нашага Народа;
🔸не вывучаў беларускую гісторыю;
🔸не ведае беларускай мовы;
— ёсць сведчаннем глыбокага крызіса праваслаўнай царквы ў Беларусі.

Для таго, каб урэгуляваць усе падобныя праблемы, якія ўзнікаюць пры знешнім кантроле БПЦ, найлепшае выйсце — беларуская аўтакефаль. Т.б. ствараэнне аўтаномнай праваслаўнай царквы, якая працуе ў межах усёй Беларусі, якая будзе сама ставіць над сабой гіерарха. Не важна з якой краіны. Захоча — з Масквы, Захоча — з Кіева. Захоча — з Заслаўя. Але самастойна. Думаю, што беларускія праваслаўныя гэтага заслугоўваюць.
Читать полностью
🍓Малінаўскі 14 Sep 2018, 14:31
Беларуская «бясплатная» адукацыя, і «бясплатныя» інтэрнаты адной фоткай.

Ці мусім мы плаціць такія падаткі, каб за іх атрымліваць «гэта»
⬇️⬇️⬇️ тут больш фота
https://www.svaboda.org/a/29489780.html
🍓Малінаўскі 12 Sep 2018, 15:18
​​Не ведаю нават, ад якой аналітыкі мне больш смешна.
Заходніх універаў пра 86 гендараў, ці маскоўскіх – пра тое, што Лука нібы ўзрошчвае «літвінскі нацыяналізм». Пра гэта спачатку напісала Лента.ру ў сваім адыёзным артыкуле. Цяпер такія тэзы выставіў расейскі ўнівер МГІМО. (Спасылка ўнізе)

Увогуле такая канцэпцыя, што беларусаў не існуе, а ёсць толькі літвіны і «рускія са знакам якасці», і іх трэба падзяліць – не новая. Яе выкарыстоўвалі яшчэ ў 19-ым стагоддзі. Гэта звычайны заходнерусізм, які зноў становіцца генеральнай дактрынай Расеі супраць Беларусі.

Над прасоўваннем гэтага падзелу сёння працуюць розныя паўмаргінальныя рабяты, набліжаныя да ўладных структур і эўразійскіх грантаў: дзерманты, пятроўскія, гігіны.

Але ёсць і другая частка гібрыднай анэксіі. З аднога боку падзяляй, з іншага – кіруй.

Сёння можна бачыць як Беларусь (ці яе частку) плаўна хочуць падвесці да ўключэння ў склад РФ. Для гэта трэба каб людзі прызвычаіліся да расейскай рэальнасці. У вобласці тв і інфаполя гэта ўжо зроблена. Значная частка сёння жыве ментальна ў Расеі з іх выбарамі. З іх Навальным. З іх Дудзем і Незыгарам. Засталася перамяніць наваколле.

Для гэта і створаныя розныя арганізацыі тыпу Россотруднічества і ягоныя дочкі (Дом Масквы, Румол). Менавіта яны будуць надалей аплочваць і арганізоўваць расейскую прысутнасць у беларускім культурным полі. Мы гэта пабачылі на прыкладзе Дня гораду Заслаўя. Святое месца, куды мы не паклалі нашыя беларускія культурныя коды, не запоўнілі нашымі гістарычнымі фішкамі занялі «Казакі з джыгітоўкамі» на грошы Россотра. (А насамарэч прыкладаў больш: фэстывалі «славянскіх» дужанняў, праваслаўныя вайсковыя лагеры, etc)

Усе вышэй згаданыя факты сведчаць пра пачатак новага вітка ўпартай Расейскай экспансіі ў Беларусь, каб бягучы Расейскі рэжым змог здабыць новыя «знешепалітычныя перамогі», якімі будзе карміць сваё насельніцтва з ТБ і дзяржаўных СМІ замест рэальных поспехаў унутры краіны.
Читать полностью
🍓Малінаўскі 12 Sep 2018, 14:29
🍓Малінаўскі 12 Sep 2018, 14:29