Давайце пагаворым пра прыгажосьць)
Сёньняшні сьвет парадаксальны тым, што самыя звычайныя, “прыродныя” рэчы і ісьціны раптам становяцца радыкальнымі і “крамольнымі”.
Вось вам адна такая ісьціна. Прыгажосьць – аб’ектыўна.
Апошнім часам нам усё актыўней даказваюць, што прыгажосьць адносна, што гэта рэч сацыяльная і гістарычная. Не-а. Прыгажосьць гэта - гармонія, прапорцыя, сіметрыя. «Залатое сячэнне» цела, калі можна так выказацца. Памятаеце малюнак чалавека Леанарда Да Вінчы – там усе гэтыя прапорцыі распісаныя. Як бы ні змяняліся стандарты прыгажосці ў гісторыі, прапорцыі паміж таліяй, грудзьмі, сцёгнамі заставаліся.
Даўно заўважана, што ўсе пераможцы конкурсаў прыгажосці - на адзін твар, нягледзячы на розныя расы і нацыі. Гэта прапорцыя, чыстая матэматыка. Пакажыце 10 абстрактных, нейтральных фатаграфій людзям самых розных узростаў і расаў, -- калі там будзе твар, яўна прыгажэйшы за іншыя, усе 10 выберуць гэты твар.
Неяк па Дыскавэры глядзеў цікавы экспэрымэнт, калі сабралі 10 мужчын і 10 жанчынаў, незнаёмых паміж сабой, апранутых у аднолькавыя чорныя камбінезоны і без макіяжу, запусьцілі ў пакой і папрасілі разбіцца па парах. Пасьля пэўнага броўнаўскага руху аказалася, што больш фізічна прывабныя за 1 хвіліну склалі пары адпаведна з сабе падобнымі. Гэта таксма прыродная гармонія, калі ніякія іншыя фактары -- грошы, статус, інтэлект -- пакуль не вядомыя.
Усё тое самае з коцікамі, прыродай, з архітэктурай – мы адчуваем прыгажосьць краявіда не таму, што пра гэта напісалі ў Нью-ёрк таймс, а таму, што ў нас закладзена разуменьне прагажосьці.
Іншая справа, што людзей мы ўспрымаем комплексна, і зьнешнасьць тут адыграе далёка не галоўную ролю Зьнешнасьць для нас важна толькі тады, калі мы больш нічога пра чалавека ня ведаем. Усе цябе любяць, пакуль ты маўчыш (запісвайце афарызм). Калі нейкі публіцыст спрачаецца з фэміністкамі, то якім бы ён не быў сімпатычным і абаяльным, -- яны яго расфрэнджваюць і (магчыма😊) плююцца ў экран на ягоную фотку)
Ніхто ў здаровым розуме на назаве Пуціна прыгожым чалавекам. Але для значнага працэнту расейскіх жанчынаў (ажно да 50 працэнтаў) ён сэкс-сымбаль. А таму што – улада вельмі сэксуальна. Гэта той самы выпадак, калі грамадзка-палітычнае наслаеньне перакрывае “прыроднае”, натуральнае ўспрыняцьце прыгажосьці.
Тое самае адбываецца з боды-пазытывам. Чалавек паводле ўстаўленай прыродай матрыцы ня можа ўспрымаць празмерна тоўстую мадэль як норму і прыгажосьць. Але калі ўсё вакол кажа яму, што гэта прыгожа, -- то ён ужо пачынае сумнявацца ў сваім прыродным успрыняцьці.
Дык вось, скажу я вам. Лічыць, што боды-пазытыў – гэта прыгожа, тое самае, што лічыць, што Пуцін – гэта прыгожа. Бо табе кажуць “ня вер сваім вачам”, вер ідэйнасьці, вер таму, што вяшчаюць з тэлеэфіру ці Інтэрнэту.
Для чаго гэта робіцца? Зараз патлумачу. У наш час барацьбы за ўсеагульную роўнасьць трэба “ураўняць” людзей ва ўсім. Чаму адны маюць (выдуманую, я б сказаў) перавагу над іншымі? Проста таму, што нарадзіліся прыгажэйшымі? Гэта несправядліва, і з гэтым трэба змагацца. Як? Трэба заявіць, што на самой справе няма ніякай прыгажосьці, усё гэта выдумалі капіталісты і патрыярхалы, адмяніць конкурсы прыгажосьці, забараніць фоткі худых манекеншчыц і па гарадах развесіць постэры з 120-кілаграмовымі мадэлямі. Вось тады ўсе будуць аднолькава шчасьлівыя.
Вы бачыце прыгажосьць? Не? А яна ёсьць, яна існуе аб’ектыўна.
Віталь Цыганкоў. Фэйсбук