Ашмянская разня - 15 красавіка 1831 года падаўляючы чарговае паўстанне, расійскія войскі пад кіраўніцтвам палкоўніка Вяршыліна спалілі горад і выразалі каля 500 жыхароў Ашмяны, у тым ліку жанчын і дзяцей, якія схаваліся ў мясцовым дамініканскім касцёле. Палову жыхароў горада. Пару гадоў да трагедыі, у стане на 1825 год у мастэчку жыло 1022 жыхароў.
“Геройства” войскаў Вяршыліна ўхваліў расейскі цар Мікалай І. На месцы касцёлу, каб сцерці памяць, праз некалькі дзесяткаў год пасля крывавых падзей, расійскія царскія ўлады пабудуюць царкву, традыцыйна нацкаваўшы адзін на аднаго мясцовых жыхароў розных веравызнанняў. На афіцыйным сайце Ашмянскага райвыканкама, натуральна, няма ані слова пра трагедыю горада і яго жыхароў.
Historyja 👌
Мая Краіна Беларусь