Музей валуноў - экскурсія


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Вандроўка "Музей валуноў. Каменная гісторыя Менска" з гісторыкам і экскурсаводам, заснавальнікам Фэста Экскурсаводаў Паўлам Каралёвым.

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций


Сябры, у суботу 14 лістапада ў 13:00 адбудзецца экскурсія ў парк-музей Валуноў ад гісторыка ды экскурсавода Цімафея Акудовіча.

Калі ласка, пазначце плюсікамі ў каментарах да гэтага допісу сваё жаданне і магчымасць наведаць гэтую экскурсію, пазначыўшы колькасць экскурсантаў ( +2 ці +3)

Збор на аўтобусным прыпынку "Музей Валуноў".

Экскурсія бясплатная, але будзем удзячныя за ахвяраванні.

Парк-музей Валуноў ва Уруччы - адзін з самых незвычайных музейных аб'ектаў на тэрыторыі Мінска.

Дзясяткі вялізных камянёў сабраныя з розных куткоў краіны ў вялікую карту Беларусі.

Валуны ўражваюць сваімі памерамі, формамі, структурай. Але ёсць на тэрыторыі парка камяні, якія могуць здзівіць і сваімі гісторымі. Бо за доўгае жыццё паспелі пабачыць шмат што.

Запрашаем вас на экскурсію па музею-парку Валуноў!


Спадзяемся, суботняя экскурсія спадабалася ўсім, хто дайшоў. Наконт даты паўтору будзем думаць. Рэкамендую падпісацца на тэлеграм канал нашага вандроўніцкага клубу Арт Вандроўня, які ладзіць і іншыя вандроўкі па Менску ды Беларусі.


Сябры, на дадзены момант у нас дастаткова людзей на гэтую вандроўку! Калі жадаеце далучыцца да наступнай, калі ласка, пазначайце ў каментах пад гэтым допісам! Гэта запіс у сьпіс чаканьня!


Сябры, калі ласка, пацвердзіце ў каментары да гэтага допісу свой удзел у суботняй вандроўцы плюсікам. Калі вас будзе некалькі, напішыце, колькі дакладна: +2 ці +3


Сябры, у суботу 7 лістапада Арт Вандроўня запрашае Вас на вандроўку "Музей валуноў. Каменная гісторыя Менска" з гісторыкам і экскурсаводам, заснавальнікам Фэста Экскурсаводаў Паўлам Каралёвым.

Падчас гэтай вандроўкі Вы даведаецеся гісторыю стварэння самага незвычайнага сталічнага музея. Мала хто ведае, што там ажно 6 выставаў, а цэнтральнае значэнне займае карта Беларусі. Сцежкі - гэта рэкі. Ёсць горы, нізіны і вялізарная колькасць валуноў. Мы пабачым возера Нарач, Мінскае мора, павандруем па Дняпры і Прыпяці. Кожны наш крок будзе роўны 2 км. Мы здзейснім вандроўку ўсцяж праз усю Беларусь, не з'язджаючы са сталіцы.

Мы ўбачым знакаміты крыж Стэфана Баторыя, знакаміты валун Дзед і многае іншае. А бонусам экскурсіі стане расповед пра адзін з самых малавядомых куткоў горада - Уручча. Далучайцеся!

Вандроўка распачнецца ў 11.00. Запісацца можна ў каментары да наступнага допісу.

Вандроўка за ахвяраванні!

Сябры, у сувязі з узмацненнем пандэміі каронавіруса просім выконваць 3 умовы:

1) абмяжоўваем колькасьць людзей, прычым просім трымаць дыстанцыю на выцягнутыя рукі 1,5 метры - гукаўзмацняльнік гэта дазваляе;
2) пры малейшым дрэнным самаадчуваньні просьба паведамляць і не прыходзіць, таксама просім устрымацца ад наведваньня вандроўкі групу рызыкі - людзей старэйшага веку і тых, хто мае хранічныя захворванні;
3) калі магчыма апрануць маскі, апранайце.

Уся дадатковая інфармацыя: 8-025-5458430 (viber, telegram), 8-044-5386283 (Валерыя), а таксама праз е-майл bielkultura@gmail.com

Показано 5 последних публикаций.

38

подписчиков
Статистика канала