Palieski_palyn


Гео и язык канала: не указан, не указан
Категория: не указана


Кавалачак майго Палесся
◽️Сам сабе этнограф
◽️Расказваю пра Палессе, на якім жыву
◽️Ствараю этнаграфічную калекцыю
◽️Дзялюся нататкамі з экспедыцый

Связанные каналы

Гео и язык канала
не указан, не указан
Категория
не указана
Статистика
Фильтр публикаций




🍁Восень вясельная🍁

Штораніцы ўжо сцелецца над багнаю туман, праз які прабіваюцца дзе-нідзе рэдзенькія прамяні чырвонага сонца. Паляцелі ў вырай апошнія журавы, журавін на балоце ўсё меньш і меньш, праца на полі скончана. Амаль ужо па ўсіх навакольных вёсках ажанілі Коміна і ўсё больш у паветры адчуваецца водар смаляка, які выходзіць з комінаў рэдка расыпаных палескіх хат і вісцёпак.

Здаецца, што вёска пачынае пакрысе засынаць перад доўгаю зімою, але ж мінаюць Багач з Пакровамі і амаль кожная палеская вулачка напаўняецца скрыпкамі, бубнамі, агортваючымі спевамі жанчын, якія ідуць далёка па багне,то Вяселле або, як кажуць у нашым краі, Васэлле ці Вэсілле.

“То ек почнуць скокаць і чаўпці з Богача, то і на Піліпа скончаць”,-казалі бабы ў Борках.
Галоўныя песні на Вяселлі-абрадавыя, якія спяваюць па дакладнаму канону тое ці іншае мясцоваці. Запісы з вёскі Малькавічы, што ў Ганцавіцкім раёне з’яўляюцца сапраўдным скарбам, які захаваўся да нашых дзен, дзякуючы экспедыцыям 1984 і 1997 гадоў.

Показано 2 последних публикаций.